21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адзiн — за сябе

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзiн — за сябе

Нефармат

 

У тралейбусе пасварылiся дзве жанчыны. Акурат на мосце праз вяслярны канал нехта згадаў, што побач з гэтым месцам сёлета прайшла ўдалая аперацыя па выратаваннi рыбакоў. Гiсторыя тыповая: напрадвеснi на тоненькiм лёдзе аматары-экстрэмалы трапiлi ў бяду. На дапамогу прыйшлi выратавальнiкi з падраздзялення МНС. Адзiн з iх, зусiм яшчэ малады хлопец, калi выцягваў некага з небаракаў, сам правалiўся ў ледзяную ваду, падхапiў запаленне лёгкiх, потым, натуральна, доўга лячыўся. Але ж справа завяршылася паспяхова, пра яе вынiк дружна напiсалi ўсе газеты.

Дык вось жанчына, у якой, вельмi падобна на тое, хтосьцi са сваякоў служыць выратавальнiкам, адразу i катэгарычна выказалася супраць "вымушанага" гераiзму. Яе аргументы зводзiлiся да наступнага: "Навошта ратаваць людзей, якiя iдуць на рызыку добраахвотна i свядома? Колькi газеты, радыё, тэлебачанне кожны сезон трубяць пра небяспеку лову на тонкiм крохкiм вясновым лёдзе! Ды i якому даросламу нармальнаму чалавеку можа быць незразумела, што такiя забавы тояць у сабе вялiкую мажлiвасць бяды? А калi людзi ўсё ж iдуць на неабдуманую рызыку, значыць, яны бяруць на сябе адказнасць за ўласнае жыццё".

У тралейбуснай прамоўцы адразу ж знайшлася апанентка, якая запярэчыла, што ў выратавальнiкаў такая прафесiя — ратаваць людзей, а не высвятляць, пры якiх абставiнах, яны трапiлi ў бяду. Але першая кабета стаяла на сваiм: прафесiя выратавальнiка падразумявае дапамагаць тым, хто трапiў у надзвычайнае становiшча па волi лёсу цi недарэчнага выпадку, а не тым, хто па ўласнай дурасцi, часта падагрэўшы азарт гарэлкай, лезе без дай прычыны на ражон. Калi ж разглядаць апошнi выпадак, то тыя, каго давялося ратаваць, усе былi дзядзькамi за сорак, а тыя, хто ратаваў, па ўзросце падыходзiлi iм у сыны. У дыскусiю ўцягнулася амаль палова пасажыраў тралейбуса, i кожны падтрымлiваў адну з завадатарак дыскусii. Наўрад цi ў гэтай спрэчцы нарадзiлася б iсцiна, але закончыўся дыспут гэтак жа раптоўна, як пачаўся, на прыпынку "28 Лiпеня" выйшла большасць салона.

Вiдавочна, што абодва бакi выпадковай славеснай сутычкi мелi сваю рацыю. Як вiдавочна i тое, што ў работу выратавальнiкаў нiхто не будзе ўносiць карэктывы наконт мэтазгоднасцi дапамогi ў залежнасцi ад ступенi вiны пацярпелага. Але ж нельга i не прызнаць, што пачуцця адказнасцi за сябе чалавеку, асаблiва нашаму суайчыннiку, вельмi часта бракуе. Не варта, мусiць, казаць пра надзвычай частыя выпадкi гiбелi на пажарах, прычынай якiх бывае нязменнае курэнне ў п’яным выглядзе альбо нецвярозае лiхацтва за рулём. Апошнiя, хутчэй, з разраду злачыннасцi, паталогii цi пагранiчнага з iмi сацыяльнага падзення. I гэта асобная тэма.

Хачу пагаварыць аб iншым. Савецкая сiстэма каштоўнасцяў, тагачасная iдэалогiя выхоўвала чалавека-калектывiста. Памятаеце: адзiн — за ўсiх, усе — за аднаго. Са стратай калектывiзму як пачуцця мы шмат чаго страцiлi. Цi многа цяпер ёсць нават працоўных калектываў, дзе захавалася атмасфера добразычлiвасцi i ўзаемападтрымкi? Свет змянiўся. Рынкавыя адносiны патрабуюць ад чалавека ўмення змагацца за сваё месца пад сонцам. I амаль нязменна выйграе той, хто разлiчвае перш за ўсё на сябе, на ўласныя магчымасцi.

З месяц таму ў адным з матэрыялаў я прысвяцiла абзац наведвальнiцы брэсцкага карпункта Ларысе Анатольеўне Катовiч. Цiкавым, нават знакавым уяўляецца мне працяг гiсторыi гэтай жанчыны. Напомню, бяда абрынулася на гэту жанчыну ў выглядзе пажару. Пакуль гаспадыня была на рабоце (яна працуе медсястрой), зламыснiца падпалiла яе дом. Згарэла ўсё нажытае, i дом, якi Ларыса будавала амаль чвэрць стагоддзя. Спачатку яна думала, што не перажыве гэтага, здарыўся iнфаркт. Некаторы час пасля выпiскi з бальнiцы не магла працаваць. Паходы па калiдорах улады нiчога не далi, акрамя невялiкай матэрыяльнай дапамогi, якой хапiла б на камплект адзення аднаго сезона. Яна вельмi любiла свой дом, нават занадта. Як сказаў ёй адзiн святар, з якiм давялося гутарыць: "Вы зрабiлi са свайго дома храм, а гэта няправiльна". Менавiта тая сустрэча з маладым яшчэ бацюшкам дапамагла ёй крыху супакоiцца i ўнутрана сабрацца. I Ларыса Анатольеўна ўзялася за справу. Яна адкрыла рахунак, звярнулася да многiх добрых людзей, да сяброў, знаёмых, усiх, хто мог дапамагчы. Адзiн дапамог капейкай, iншы — будаўнiчымi матэрыяламi, i гаспадыня пачала адраджаць свой дом. Да зiмы яна плануе аднавiць першы паверх i зрабiць перапланiроўку. Новы дом будзе больш сцiплым, аднапавярховым. Але ён будзе! Ларыса Анатольеўна кажа: "Самым цяжкiм быў адчай ды ўсведамленне таго, якiя мы адзiнокiя i безабаронныя перад любой навалай. Калi б я не распачала будоўлю, я не выжыла б, хваробы канчаткова адолелi б, а так, спадзяюся, яшчэ пажыву".

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У тралейбусе пасварылiся дзве жанчыны. Акурат на мосце праз вяслярны канал нехта згадаў, што побач з гэтым месцам сёлета прайшла ўдалая аперацыя па вы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика