21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Інтрыжка ёсць iнтрыжка

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інтрыжка ёсць iнтрыжка

Псiхолагi сцвярджаюць, што пра курортныя раманы мараць каля 70 працэнтаў жанчын. 

Яны могуць гаварыць сабе i iншым, што нiколi не пойдуць на выпадковую сувязь, але на адпачынку, як правiла, аказваюцца не ў сiлах супрацьстаяць спакусе. Многiя кiдаюцца ў курортны раман як у вiр з галавой i не ўзважваюць усе магчымыя плюсы i мiнусы. А апошнiх, як правiла, аказваецца больш.

Герой курортнай iнтрыжкi — заўсёды кот у мяшку. Мы ўяўлення не маем, што i дзе ў яго балiць, з кiм i як даўно ён займаўся сэксам i цi карыстаўся пры гэтым прэзерватывам. Дарэчы, паводле даных Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, герпес i вiрус папiломы чалавека — найбольш распаўсюджаныя захворваннi, якiя перадаюцца палавым шляхам. Яны не вылечваюцца, а апошнi яшчэ ўбудоўваецца ў геном клеткi чалавека з тым, каб ужо нiколi яго не пакiнуць.

Акрамя таго, для многiх мужчын сэкс — асаблiвы вiд спорту. Яны здольны займацца iм, i не перажываць пры гэтым нiякiх пачуццяў да партнёршы. А вось жанчынам уласцiва зараджэнне кахання да сэксуальнага партнёра. Але ў курортнага ўлюбляцца не варта, таму што для яго раман на адпачынку — тое, аб чым ён лёгка забудзецца, як толькi вернецца да жонкi i дзяцей.

Нарэшце, за адной здрадай, як правiла, цягнецца ланцужок iншых захапленняў. Па той простай прычыне, што калi аднойчы вы ўжо пераадолелi бар’ер, якi аддзяляў вернасць i пастаянства ад здрады, то псiхалагiчна прынялi тое, што адбылося.

ТЭСТ

Цi пагражае вам гэтым летам курортны раман?

1. Што вы пакладзяце ў свой чамадан?

А. Што-небудзь спакуслiвае. 10

В. Прыгожыя рэчы. 5

В. Галаўны ўбор ад сонца. 0

2. Чым запоўнiце час у дарозе?

А. Новым знаёмствам. 10

Б. Чытаннем любоўнага рамана. 5

В. Буду спаць. 0

3. Вы мяняецеся падчас адпачынку?

А. Так, станаўлюся бесклапотнай i адкрытай для прыгод. 10

Б. У мяне заўсёды добры настрой. 5

В. Менш сачу за сваёй знешнасцю. 0

4. Падчас адпачынку вы ходзiце ў рэстараны цi кафэ?

А. Часцей у рэстараны. 10

Б. Калi толькi паклiча сяброўка. 5

В. Iмкнуся пазбягаць людных месцаў. 0

5. Што вы скажаце, калi ў рэстаране вас запросяць на танец?

А. "З задавальненнем!" 10

Б. Разгублюся, але згаджуся. 5

В. "Не танцую". 0

6. Як вы рэагуеце на камплiменты незнаёмых мужчын?

А. Даю зразумець, што мне гэта прыемна. 10

Б. Усмешкай. 5

В. Раблю выгляд, што не чую. 0

7. Чым будзеце займацца ў вольны ад загарання час?

А. Знайду сабе кампанiю. 10

Б. Згуляю з кiм-небудзь у валейбол. 5

В. Пайду адпачываць у нумар. 0

8. У адпачынку будзеце вытрымлiваць дыету?

А. Так, хачу быць прывабнай. 10

Б. Пастараюся. 5

В. Навошта? 0

9. Што для вас вострыя адчуваннi?

А. Новыя эратычныя ўражаннi. 10

Б. Паплаваць аголенай. 5

В. Зайсцi ў халодную ваду. 0

10. Калi параўнаць адпачынак з напоем, то гэта будзе...

А. Iгрыстае шампанскае. 10

Б. Алкагольны кактэйль. 5

В. Шклянка кефiру. 0

Ад 0 да 40 балаў.

Курортны раман вам не пагражае. На водпуск вы гледзiце з пункту гледжання паўнацэннага адпачынку. Вы не станеце любавацца ўсходамi над морам i танцаваць усю ноч да ранiцы — лепей будзеце разглядаць салодкiя сны. Затое, калi наберацеся сiлаў, вам удасца дасягнуць кар’ерных поспехаў. Галоўнае, дакладна ведаць, чаго хочаш.

Ад 41 да 90 балаў.

Вас чакае прыемны флiрт, якi нi да чаго не абавязвае. Мужчыны будуць аглядаць вас прагнымi позiркамi, рабiць камплiменты i запрашаць на танцы. Гэтага вам акажацца цалкам дастаткова. Хоць, не выключана, што вы сустрэнеце таго, хто закране ваша сэрца. Тады здзiвiцеся самi сабе.

Ад 91 да 100 балаў.

Вы нiколi не сумуеце на адпачынку: самi выбiраеце мужчын i часам разбiваеце нямала сэрцаў. Ваш адпачынак — суцэльныя прыгоды i забавы. Не выключана, што ваша адкрытасць калi-небудзь падорыць вам сустрэчу з адзiным i непаўторным мужчынам.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Псiхолагi сцвярджаюць, што пра курортныя раманы мараць каля 70 працэнтаў жанчын.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика