Харватыя таксама ў чвэрцьфiнале
Харватыя таксама ў чвэрцьфiнале
Вакол Еўра Матчы другога тура ў групе В таксама скончылiся датэрмiновым вызначэннем чвэрцьфiналiста. Услед за зборнай Партугалii iм стала каманда Харватыi, якая перамагла немцаў (2:0). У другiм матчы ў вынiку пройгрышу адной з камандаў яна пазбаўлялася шанцаў прайсцi далей групавога турнiру, аднак нi Польшча, нi Аўстрыя iх не страцiлi, згуляўшы ўнiчыю 1:1. Учора прайшлi матчы ў групе С памiж камандамi Італii i Румынii, Галандыi i Францыi. Нi дня без фанацкiх боек Масавыя мерапрыемствы вельмi часта становяцца месцам беспарадкаў, якiя арганiзоўваюць хулiганы. Выключэннем не стала i кантынентальнае першынство ў Аўстрыi i Швейцарыi. Улады гаспадароў турнiру вырашылi загадзя прыняць шэраг мераў у мэтах бяспекi. Напрыклад, Швейцарыя выдаткавала 61 мiльён долараў на ахову правапарадку падчас кантынентальнага першынства. Арыштанты з аўстрыйскiх турмаў у гарадах, якiя прымаюць Еўра-2008, былi накiраваныя ў iншыя месцы. Такiм чынам аўстрыйцы вырашылi вызвалiць камеры для футбольных хулiганаў. На тэрыторыi ўсiх стадыёнаў Еўра-2008 забаронены продаж алкагольных напояў. У сталiцы Аўстрыi, Вене, былi высечаны дрэвы вакол стадыёна "Эрнстэ Хапеле", каб хулiганы не маглi залазiць на iх i кiдаць зверху камянi i бутэлькi. У Аўстрыю ў дапамогу палiцэйскiм i сцюартам былi выклiканы палiцэйскiя з Францыi i Германii, а швейцарцы мабiлiзавалi 15 000 салдат на выпадак сур’ёзных беспарадкаў. I ўсё ж iнцыдэнты на Еўра-2008 сталi здарацца з самага першага дня. Першыя беспарадкi ўчынiлi прыхiльнiкi зборнай Партугалii, якiя вырашылi адзначыць перамогу сваёй каманды над зборнай Турцыi блакадай адной з цэнтральных вулiц Базэля. Фанаты турэцкай зборнай паводзiлi сябе менш мiралюбна. Сур’ёзны iнцыдэнт быў зафiксаваны ў нямецкiм горадзе Франкфурт-на-Майне, дзе прадстаўнiкi турэцкай дыяспары выказвалi сваё расчараванне з дапамогай камянёў i бутэлек, якiмi яны закiдалi ахоўнiкаў правапарадку. У вынiку адзiн палiцэйскi атрымаў лёгкiя раненнi. Трэба адзначыць, што ўлады Франкфурта стварылi ўсе ўмовы для балельшчыкаў, устанавiўшы вялiзны экран у цэнтры горада. Ля гэтага экрана сабралася каля 6500 выхадцаў з Турцыi, якiя назiралi за стартам сваёй зборнай на Еўра. Вызначылiся ў першы дзень i балельшчыкi зборных Швейцарыi i Чэхii, якiя iмкнулiся ўчынiць бойку перад пачаткам матча, але палiцыя своечасова спынiла беспарадкi. Другi дзень першынства таксама быў багаты на падзеi: услед за першай перамогай зборнай Харватыi балельшчыкi "шахматных" таксама вырашылi ўнесцi свой уклад i ўчынiлi невялiкi кулачны бой, якiм i адзначылi поспех. Але, бадай, самы гучны iнцыдэнт адбыўся на Еўра-2008 у аўстрыйскiм Клагенфурце. У палiцэйскiя зводкi трапiлi палякi i немцы. Яшчэ да стартавага свiстка госцi з Польшчы вырашылi дадаць галаўнога болю аўстрыйскай палiцыi i пачалi ўсяляк яе правакаваць. Падчас матча эстафету ў палякаў перанялi немцы. Агрэсiўна настроеныя балельшчыкi з Германii пачалi выкрыкваць нацысцкiя лозунгi пасля таго, як Лукаш Падольскi адправiў першы мяч у вароты Артура Боруца. У вынiку палiцыя затрымала каля 150 балельшчыкаў, большасць з якiх з’яўляецца грамадзянамi Германii. Пасля iдэнтыфiкацыi асобы iх выслалi з краiны i занеслi ў чорныя спiсы. Невялiкi iнцыдэнт адбыўся i пасля матча зборных Расii i Iспанii. Вiноўнiкамi сталi трое прыхiльнiкаў зборнай Iспанii, якiя разбiлi некалькi шыбаў у трамваi. Гарачыя iспанцы былi арыштаваныя, для iх першынство кантынента таксама скончана. 11 чэрвеня зноў вызначылiся адны з гаспадароў турнiру — швейцарцы, якiя не змаглi стрымаць эмоцый пасля паражэння сваёй нацыянальнай дружыны ад туркаў. Пасля матча, якi праходзiў у Базэлi, швейцарскiя фанаты ўчынiлi масавую бойку ў раёне гарадскога вакзала. Агрэсiўна настроеных балельшчыкаў палiцыi давялося супакойваць гумавымi кулямi. Такiм чынам, падводзячы вынiк "выступлення" фанатаў, можна зазначыць, што ў спiсе самых недысцыплiнаваных лiдзiруюць немцы, палякi i швейцарцы. А самым неспакойным месцам можна назваць аўстрыйскi Клагенфурт, якому даводзiцца перажываць нашэсце фанатаў, якiх налiчваецца больш за 80 тысяч (гэта пры тым, што насельнiцтва горада складае ўсяго 90 тысяч). Памёр балельшчык зборнай Харватыi У аўстрыйскiм Клагенфурце ад сардэчнага прыступу у чацвер памёр малады балельшчык нацыянальнай каманды Харватыi, якi прыехаў на турнiр падтрымаць сваю зборную. Нягледзячы на аказанне першай медыцынскай дапамогi, фанат, якому, па словах вiдавочцаў, было каля 20 гадоў, памёр па дарозе ў шпiталь перад пачаткам матча памiж зборнымi Германii i Харватыi. Асоба балельшчыка пакуль не высветлена. Раналду — самы прыгожы на Еўра-2008 Паўабаронца зборнай Партугалii Крыштыяну Раналду прызнаны самым прыгожым футбалiстам чэмпiянату Еўропы-2008 па вынiках апытання, праведзенага сярод 12 тысяч прадстаўнiц прыгожай паловы кампанiяй LG напярэдаднi старту турнiру. Згодна з апытаннем партугалец найбольшай папулярнасцю карыстаецца сярод iтальянак, немак i шведак. Другое месца дасталася форварду французскай каманды Цьеры Анры, а трэцяе падзялiлi шведскi паўабаронца Фрэдзi Юнберг i капiтан зборнай Iталii Фабiа Канавара, якi ў апошнi момант атрымаў траўму i на турнiр не паехаў. Зборная Партугалii адмовiлася ад кантактавання Футбалiсты зборнай Партугалii цяпер недаступныя для пасляматчавых каментарыяў. Кiраўнiцтва каманды вырашыла адмовiцца ад кантактавання з журналiстамi, прычыны такога рашэння не тлумачацца. Некалькi дзён таму зборная Партугалii забяспечыла сабе месца ў чвэрцьфiнале, перайграўшы каманду Чэхii. Таксама стала вядома, што настаўнiк партугальцаў Луiс Фiлiпэ Скалары з 1 лiпеня ўзначалiць лонданскi "Чэлсi".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матчы другога тура ў групе В таксама скончылiся датэрмiновым вызначэннем чвэрцьфiналiста. Услед за зборнай Партугалii iм стала каманда Харватыi, якая
|
|