21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сабака — доктар чалавека

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сабака — доктар чалавека

Догатэрапiю ў Беларусi распачалi выратавальнiкi

Разумны, кемлiвы, адказны, дысцыплiнаваны, камунiкабельны, прыязны, цярплiвы... Нiбы вытрымкi з рэзюмэ, цi не так? А гэта ў пэўнай ступенi i можна назваць рэзюмэ. Праўда, сабачым. Менавiта такiя якасцi ўласцiвыя ўсiм сабакам-выратавальнiкам, а ў асаблiвасцi тым, што па сумяшчальнiцтве займаюцца i лячэннем хворых дзетак.

Мы пiсалi раней пра лячэнне коньмi (iпатэрапiю), а сёння раскажам пра догатэрапiю, дзе дактары — сабакi. У Беларусi гэты накiрунак распачалi выратавальнiкi. Начальнiк кiналагiчнай службы Рэспублiканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Iгар Кракоўскi цiкавую iдэю гады тры таму "прывёз" з Польшчы, куды ездзiў на семiнар. Там спецыяльна навучаныя i падрыхтаваныя сабакi-выратавальнiкi "даглядалi" састарэлых. У нас жа наладзiлi сувязi з Рэспублiканскiм рэабiлiтацыйным цэнтрам для дзяцей-iнвалiдаў, дзе малыя праходзяць рэабiлiтацыю па тры месяцы на год. На выратаванне малых — фiзiчнае i псiхалагiчнае — чатырохногiх спецыялiстаў сталi вывозiць двойчы на тыдзень. I дзецi з парушэннямi маўлення, апорна-рухальнага апарата — дзецi, пра якiх прынята гаварыць "з абмежаванымi магчымасцямi", атрымлiвалi разам з фiзiчнай трэнiроўкай неабмежаваную колькасць пазiтыўных эмоцый.

— Догатэрапiя (або лячэбная кiналогiя) — гэта не толькi фiзiчная рэабiлiтацыя, але i псiхалагiчная, — лiчыць Iгар Кракоўскi. — Хворыя дзецi, пагуляўшы з сабакамi, становяцца больш разняволенымi, смялейшымі. У iх з’яўляецца шчыры i непадробны iнтарэс да жыцця.

Пры гэтым магчымасцi для фiзiчнай трэнiроўкi тут таксама досыць шырокiя. Кiнолагi тлумачаць гэта тым, што сабакi — адданыя i ласкавыя, да таго ж у параўнаннi з iншымi жывёламi яны лягчэй паддаюцца дрэсiроўцы. Для кожнага маленькага пацыента ў стасунках з чатырохногiм доктарам знойдзецца нешта сваё — адмысловае i патрэбнае менавiта яму. Дзетак з павышаным тонусам мышцаў рукi просяць пагладзiць сабаку i апрануць яму ашыйнiк. Малыя, якiм цяжка хадзiць, — водзяць махнатых таварышаў на павадку. I падтрымку адчуваюць, i ўласную адказнасць i важнасць адначасова. Тых, хто дрэнна размаўляе, вучаць аддаваць каманды. Кiнолагi часам нават пускаюцца на хiтрыкi — гэткая хлусня дзеля выратавання. Развучваюць з дзiцем, скажам, каманду "сядзець". Малы стараецца, ажно пыхцiць, i як толькi атрымлiваюцца гукi, якiя нават аддалена нагадваюць патрэбныя, кiнолаг непрыкметна падае каманду свайму выхаванцу — i сабака садзiцца. Уявiце, колькi радасцi ў дзiцяцi i якi стымул для трэнiровак!

Пакуль не ўбачыла самiх догатэрапеўтаў, мяне больш за ўсё хвалявала пытанне "Цi не небяспечна гэта для дзяцей: а што калi супраць поўсцi пагладзяць цi за вуха сабаку пацягнуць — раптам той укусiць крыўдзiцеля?". Як высветлiлася, такiя ж асцярогi ў самiх малых пацыентаў i iх бацькоў.

— Многiя дзецi спачатку i падыходзiць да сабак баяцца, не тое  што дакранацца. Назiраюць зводдаль. I толькi паглядзеўшы на астатнiх дзяцей, якiя гарэзуюць з сабачкамi, пакрысе адважваюцца асцярожна пагладзiць. Затое потым iх ад сабак не адцягнуць! Дзецi ў гульнi не стрымлiваюцца — сапраўды, i цягаюць, i тузаюць сабак за вушы, за лапы, за хвасты. А тыя нават не рыкаюць у адказ. Пра тое, каб кусацца, i размовы быць не можа. Я ў сваiм сабаку ўпэўнены больш, чым на 100 працэнтаў, — заверыў Iгар Кракоўскi. — Калi б не быў упэўнены, нават i не пачынаў бы ўсё гэта. Пёс-выратавальнiк прывучаны ўспрымаць чалавека як сябра, а не ворага. Гэта ж не тое, што байцы ў пагранiчных атрадах, дзе задача — знайсцi злачынцу i абясшкодзiць. Сябар для iх толькi кiнолаг, астатнiя — ворагi. Нашыя ж сабакi сацыяльна адаптаваныя, i няхай бачаць чалавека першы раз у жыццi, а лашчыцца будуць так, нiбы ўсё жыццё сябравалi.

Пасля знаёмства з Агатай — выхаванкай Iгара Кракоўскага — усе пытаннi адпалi. Яна — сама ласка: так i тулiцца да новага знаёмага, хвост увесь час верцiцца туды-сюды, вочы гараць, так i iмкнецца лiзнуць языком. А якая яна выхаваная, як iмгненна падпарадкуецца камандам кiнолага! Здаецца, ён яшчэ i не дагаварыў, а Агата ўжо выконвае. I адносiны ў iх па-чалавечы цёплыя i прыязныя. Сабак у кiнолага не можа быць многа, упэўнены Iгар Кракоўскi. Як самая сапраўдная раўнiвая жонка, напарнiца выратавальнiка не церпiць сапернiц. Таму кожны кiнолаг выхоўвае сабе толькi аднаго сабаку — вернага баявога таварыша. Выхаванка Iгара Кракоўскага — лабрадор Агата — яшчэ маладая (ёй тры гады), але ўжо вопытная выратавальнiца. Яна дэсантавалася з верталёта разам з гаспадаром, брала ўдзел не толькi ў змадэляваных на вучэннях сiтуацыях, але i ў рэальных пошуках пацярпелых — як напрыклад, на нядаўнiм трагiчным здарэннi ў Слуцку, дзе абвалiўся катэдж. Яна ж была адной з першых сабак у краiне, што сталi лячыць дзетак. Цяпер кампанiю пяцi чорных лабрадораў-догатэрапеўтаў папоўнiла i шчаня ньюфаўндленда (вадалаза па-простаму). Ён яшчэ малы, аднак задачы ў яго вельмi важныя — ньюфа рыхтуюць да выратавальных аперацый на вадзе.

— Стасункi дзяцей i сабак падчас заняткаў догатэрапiяй — гэта гульня i для тых, i для другiх, — кажа Iгар Кракоўскi. — А вось вынiкi — самыя сур’ёзныя. Медыкi адзначаюць станоўчую дынамiку ў стане здароўя дзяцей, а нашы гадаванцы — прызвычайваюцца да малых. Галоўнае прызначэнне сабакаў-выратавальнiкаў — адшукваць пацярпелых у завалах. I навыкi ўсталявання кантактаў з самымi рознымi людзьмi для гэтага вельмi карысныя. Мы прывучаем сваiх сабак нават да алкаголiкаў i бамжоў. Падыходзiм да такога чалавека i просiм пагладзiць сабаку. Бывае, сам стаiш i нос затыкаеш, а Агата хоць бы што — лашчыцца! Затое цяпер, калi такi чалавек будзе, крый Божа, ляжаць пад завалам, гэткi пах не будзе для сабакi нязвыклым i ён не пройдзе мiма.

Заняткi з сабакамi, паводле назiранняў Iгара Кракоўскага, найбольш цiкавяць самых малых дзетак. Iх адносiны да "махнатых дактароў" асаблiва трапяткое. Яны з такiм задавальненнем кiдаюць сабаку мяч, водзяць на павадку, даюць каманды. У кожнага ёсць свае "любiмчыкi". Яны ўжо праз некалькi заняткаў могуць адрознiць лабрадораў i, калi раптам, "iх" сабак не аказалася, пачынаюць дапытвацца, калi прывязуць Агату цi Аргуса, Гарду цi Гiнэсу. Нездарма ў працоўным кабiнеце Iгара Уладзiмiравiча столькi падзелак, малюнкаў i аплiкацый з выявамi сабачак. Гэтыя падарункi, зробленыя рукамi маленькiх пацыентаў, — самая шчырая ўдзячнасць. Ды i выратавальнiкi не проста два разы на тыдзень па гадзiне займаюцца з хворымi дзеткамi — яны ўкладваюць душу ў гэту справу. Такую патрэбную i высакародную. Як могуць апякуюць дзетак i радуюць.

— Падарылi вось цэнтру стэрэа-ўстаноўку, у якой i колеры змяняюцца, i дым яна пускае. Цяпер яны там сапраўдныя дыскатэкi ладзяць — во забава для малых! — шчыра радуецца Iгар Кракоўскi.

Карысць жа ад заняткаў догатэрапiяй вiдавочная. Кiнолаг не без гонару прыгадвае моманты, калi сабакi лiтаральна рабiлi цуды:

— Памятаю, у дактароў лiтаральна акруглiлiся вочы, калi хлопчык, у якога раней не расцiскалася рука, раптам пачаў гладзiць сабаку адкрытай далонню. Мы, кажуць, i ўколы робiм, i масаж, i электрапрацэдуры, а тут толькi сабаку пагладзiў — i такi вынiк! Дзецi, якiя амаль не гутарылi, пачыналi балбатаць з сабакамi без перапынку — вядома ж, невыразна, але ўсё ж маўленчая трэнiроўка. Было i такое, што хлопчыкi i дзяўчынкi, якiя рухалiся выключна на мылiцах, пачыналi гуляць з сабакамi ў даганялкi!

Цалкам пазiтыўныя ўражаннi ад убачаных сеансаў догатэрапii i ў супрацоўнiкаў Рэспублiканскага рэабiлiтацыйнага цэнтра для дзяцей-iнвалiдаў. Расказвае сацыяльны педагог цэнтра Лiлiя Булат:

— У нашым цэнтры праходзяць лячэнне дзецi з усёй рэспублiкi з захворваннямi апорна-рухальнага апарата. Пры iх рэабiлiтацыi выкарыстоўваецца i кiнолагатэрапiя. Першыя заняткi былi масавымi, цяпер нашы спецыялiсты фармiруюць невялiкiя групы — па пяць-шэсць дзяцей. I для кожнага свой набор практыкаванняў у залежнасцi ад захворванняў. Тыя дзеткi, якiм трэба лячыць ногi, часцей водзяць сабаку на павадку, пераадольваюць разам з ёй перашкоды. Тым, у каго хворыя ручкi, прапануюць кiдаць мячык сабаку, зашпiльваць ашыйнiк. Iм варта займацца з ньюфаўндлендамi — густая i жорсткая поўсць прыдатная для развiцця маторыкi. Вельмi карысная гульня ў юных ветэрынараў, калi малыя бiнтуюць сабакам лапы. Гэта i маторыку дзiцячых рук развiвае, i чыста псiхалагiчна дапамагае: дзецi адчуваюць сябе патрэбнымi, здольнымi паклапацiцца пра кагосьцi. Для сабакi яны на многае адважваюцца. Тыя, хто раней не хадзiў без рукi дарослага, абапiраюцца на сабаку i спакойна iдуць. Для дзетак, якiя не падымаюць галавы, кiнолагi прыдумалi такое практыкаванне: яны садзяць сабе на плечы сабаку, а дзiцяцi ж хочацца паглядзець — вось i стараецца падняць галаву, каб толькi ўбачыць сабаку. Тыя, хто раней баяўся сабак, цяпер весела з iмi гуляюць. Пераадоленне ўласных жахаў таксама вельмi важнае для дзяцей. У рэшце рэшт заняткi з сабакам — гэта выдатная эмацыянальная разгрузка. Праз сабаку такiм дзеткам лягчэй кантактаваць i з iншымi людзьмi — яны становяцца больш камунiкабельнымi. Бацькi бачаць усё гэта i многiя з iх заводзяць сабак дома. Пазiтыўны эфект ад лячэння варта падтрымлiваць — займацца рэгулярна. Мы вельмi ўдзячныя нашым кiнолагам за добрую справу, якую яны робяць, дарэчы, абсалютна бясплатна.

А самае галоўнае, што сёння ў беларускiх кiнолагаў-выратавальнiкаў ёсць мноства паслядоўнiкаў. Напрыклад, спецыялiсты фiзкультурна-аздараўляльнага цэнтра Першамайскага раёна сталiцы. Iх навучаныя сабакi таксама дапамагаюць дзеткам. Ёсць планы i стварыць спецыялiзаваны цэнтр лячэбнай кiналогii ў Беларусi (такi, дарэчы, ёсць у суседняй Расii). Цэнтр, дзе лячыць людзей будуць сабакi. Гэткiя шчырыя i бескарыслiвыя дактары чалавека.

Ала МАЧАЛАВА. Фота з асабiстага архiва Iгара Кракоўскага.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разумны, кемлiвы, адказны, дысцыплiнаваны, камунiкабельны, прыязны, цярплiвы... Нiбы вытрымкi з рэзюмэ, цi не так? А гэта ў пэўнай ступенi i можна наз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика