21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ёсць весткi ад Бога

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ёсць весткi ад Бога

Фестывалі

 

У Беларусi могуць паспрачацца з думкай аднаго iспанскага фiльма, таму што добрыя весткi да нас прыходзяць i праз кiно таксама. Дзеля гэтага ўжо чацвёрты раз пройдзе Мiжнародны каталiцкi фестываль хрысцiянскiх фiльмаў i тэлепраграм "Magnificat".

З 17 чэрвеня ў Глыбокiм збяруцца кiнамайстры самых розных краiн, якiя здымаюць свае фiльмы на тэму духоўнага жыцця чалавека. Адкрыццё кiнасвята пройдзе ва Ўдзеле, у францiшканскай парафii, якая была заснаваная ў 1727 годзе. Але цяперашнi касцёл быў адбудаваны ў 1989 годзе намаганнямi парафiян. Будзе што паглядзець гасцям у вёсках Мосар i Iвесь, куды яны спецыяльна паедуць. Але самi конкурсныя прагляды пройдуць у Глыбокiм.

"Самых розных кiнафестываляў мноства. Такiх, як наш, глыбоцкi, няшмат. Magnificat — гэта месца сустрэчы людзей, аб’яднаных адной справай, адной iдэяй, гэта фестываль дабрынi, справядлiвасцi, аптымiзму, мудрасцi i надзеi", — падкрэслiвае ў прывiтаннi старшыня Глыбоцкага райвыканкама М. Кандзерскi. У праграму адабраныя 34 стужкi з 14 краiн свету. Найбольшую колькасць прадставiла Беларусь — 8 фiльмаў. Будзе паказана 7 расiйскiх карцiн, 4 iтальянскiя, 3 польскiя, 2 украiнскiя. Акрамя таго, прыедуць фiльмы з Лiтвы, Латвii, ЗША, Францыi, Канады, Харватыi, Швейцарыi. Упершыню ў беларускiм фестывалi возьмуць удзел Грузiя i Лiван. Трэба адзначыць, што канфесiянальная прыналежнасць стваральнiкаў не была прынцыпам падбору фiльмаў у праграму. Яны адрасаваныя тым людзям, якiя iмкнуцца працаваць над сваё душой, выхоўваючы яе на лепшых прыкладах чалавечых учынкаў i разважаючы пра тое, як захаваць вобраз Божы, якi ёсць у кожным чалавеку. 15 стужак будуць перакладзены на беларускую мову i агучаны — усё-такi ў справах духоўных мае значэнне кожнае слова. Асаблiва, калi яно прамоўлена з душой для многiх людзей адначасова.

"Сучасная супольнасць выхоўваецца на кiно i тэлебачаннi. Таму як кiно, так i тэлебачанню неабходна як мага больш прыкладаў хрысцiянскага жыцця i сведчання..." — адзначае архiбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi.

Глыбокiя думкi чакаюць зацiкаўленых у Глыбокiм.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi могуць паспрачацца з думкай аднаго iспанскага фiльма, таму што добрыя весткi да нас прыходзяць i праз кiно таксама. Дзеля гэтага ўжо чацвёр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика