21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канца свету не будзе

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канца свету не будзе

Хочаце — верце...

 

Палохаць чалавецтва канцом свету пачалі з моманту стварэння гэтага самага свету. У зводках навiн і сёння часта мiльгаюць загалоўкi аб тым, што планета не перажыве даты Х. Зямлi заўсёды пагражалi i гiганцкiя астэроiды, i вывяржэннi вулканаў, i поўнае вымiранне ў вынiку глабальнага пацяплення цi, наадварот, пахаладання, i нават вiрусы (дарэчы, створаныя самiм чалавекам). Але свет застаецца непахiсным. Ва ўсякiм разе, прыродныя з’явы, хоць i ўзрушваюць яго штогод, аднак катастрафiчнымi ўсё ж не з’яўляюцца. Мала таго, калi верыць гiстарычным зводкам, мы ўжо перажылi канец свету i не адзiн. 

Чалавек у сярэднiм жыве 80 гадоў. Калi верыць прагнозам, нашаму пакаленню прыгатавана назiраць выбух Сонца праз 6 гадоў. А яшчэ, у 2029-м можа адбыцца сутыкненне Зямлi з астэроiдам, калi, вядома, да гэтага нас не знiшчыць чорная "дзiрка", якая дабярэцца да нашай планеты, на думку некаторых астраномаў, да 2014 года. Перспектывы, сапраўды, не вельмi вясёлыя i жыццярадасныя. Але задумайцеся, колькi разоў нам ужо абяцалi падобныя прагнозы?..

Дарэчы 

Вучэнне аб Канцы свету называецца эсхаталогiяй. Эсхаталагiчныя прадказаннi ляжаць у аснове большасцi рэлiгiйных сiстэм, у тым лiку i хрысцiянскага веравучэння. Характэрна, што ўсе варыянты падання аб Канцы свету маюць падобныя рысы.

У сусветных рэлiгiях за канцом свету адразу пачнецца адраджэнне

Як правiла, наступленне Канца свету звязваюць з прыходам месii — Iсуса Хрыста (у хрысцiянстве), Сааш’янта (у зараастрызме), Майтрэя (у будысцкай мiфалогii), Машыяха (у юдаiзме). Месiя прыходзiць, каб перамагчы зло i ўчынiць Страшны суд. Яго фонам з’яўляецца сусветная катастрофа — патоп, сусветны пажар, спуста- шальны землятрус. Далей — катарсiс, потым адраджэнне.

Усё гэта ўжо было. Мала таго, не адзiн раз! I, мабыць, паўторыцца зноў.

У аднаго са старазапаветных прарокаў напiсана, што гэты свет створаны на 7000 гадоў. Лiчыцца, што ён пачаўся са дня стварэння Адама. На гэтым заснаваныя розныя вылiчэннi даты канца свету, але так як сiстэмы адлiку розныя, то i даты канца свету атрымлiваюцца рознымi. У некаторых календарах лiчаць часы жыцця дапатопных прабацькоў у зямных гадах (Бiблiя, Стары запавет, Першая Кнiга Майсеева, раздзел 5). Пры гэтым атрымлiваецца, што ўвесь дапатопны перыяд доўжыўся 2262 гады. Iншыя часы жыцця дапатопных прабацькоў лiчаць у месяцовых (лунных) месяцах. Выходзiць, што ўвесь дапатопны перыяд доўжыўся каля 182 гадоў. Рознiца памiж календарамi больш за 2000 гадоў. Па першым календары цяпер 7ххх год ад стварэння свету, па другiм календары — 52хх-i i да канца свету яшчэ каля 1789 гадоў (3797 г. ад Нараджэння Хрыстова).

Iснуе тэорыя, заснаваная на адным з тлумачэнняў Бiблii, што кожнаму дню ў створаным Богам свеце за тыдзень адпавядае свая тысяча гадоў. Вось i выходзiць, што на iснаванне гэтага свету, да стварэння новага, адводзiцца 7000 гадоў. З-за розных сiстэм адлiку ў розных календарах атрымлiваюцца i розныя даты канца свету. У адных календарах канец свету ўжо быў, а ў iншых — ён яшчэ наперадзе.

Факт

Апошнiя нашы часы прадракалi i праваслаўныя старцы. У манастыры Опцiна пустэльня пад Казельскам стаiць недабудаваная званiца. Узводзяць яе не адно стагоддзе. Святы старац Амвросiй Опцiнскi прадказаў, што калi званiцу дабудуюць, настануць апошнiя часы. На пытанне, калi ж гэта ўсё будзе, Амвросiй адказаў, што ў Бога вечнасць як адзiн дзень, а адзiн дзень — наша вечнасць.

Вось i зразумей, што калi пачнецца. У ХХ стагоддзi будаўнiцтва званiцы ўжо падыходзiла да канца, але ў адзiн з дзён прама ад падмурка пайшла расколiна. I работа пачалася спачатку.

У зараастрызме пасля глабальнага хаосу ўсё стане на свае месцы

Паводле вучэння зараастрыйцаў, вярхоўны бог-творца Ахурамазда вызначыў тэрмiн iснавання Сусвету ў 12 000 гадоў. У першыя тры тысячы гадоў ён стварыў духоўны свет i свет матэрыяльны. У гэты час Ангра-Манью — зараастрыйскi Д’ябал — не сутыкаўся з духоўным светам. Ён iснаваў па-за iм. Затым у свет прыйшло зло, тады з’явiўся i Ангра-Манью. Пачалося сусветнае супрацьстаянне добрых сiлаў (Ахурамазды) i сiлаў зла (Ангра-Манью).

Мiнулыя 9 тысяч гадоў зараастрыйцы разбiваюць на тры эпохi змагання гэтых першапачатковых сiлаў тварэння. Спачатку, паводле iх паданняў, тры тысячы гадоў Ахурамазда ствараў матэрыяльны свет — неба, затым ваду i пад канец — чалавека. Ангра-Манью ствараў злых духаў — дэваў i ўвасабляў зло ў матэрыяльным свеце — ён стварыў зiму, разбуральныя з’явы прыроды, розных пачвар. У наступныя тры тысячы гадоў Ангра-Манью ўварваўся з гэтымi пачварамi ў матэрыяльны свет. Ён паслаў змея Амi, якi забiў першага чалавека Гаямарта. Але з семя першачалавека зноў адрадзiлiся людзi. Сiлы Ахурамазды перамаглi зло i загналi Ангра-Манью пад зямлю. Але i адтуль ён працягваў шкодзiць: навучыў "чорных" чараўнiкоў вядзьмарству, наслаў на людзей хваробы, старасць i смерць.

Апошнi 3-тысячагадовы перыяд пачынаецца ад пропаведзi Заратуштры. Згодна з Авестай, на працягу гэтых трох тысяч гадоў прыйдуць паслядоўна праз тысячу гадоў тры месii Сааш’янты — сыны Заратуштры: гэта значыць, калi ўлiчваць, што Заратуштра жыў у X стагоддзi да н.э., iм прадказаны прыход месii ў I стагоддзi н.э. Магчыма, гэта Хрыстос. А затым праз тысячу i дзве тысячы гадоў месii прыйдуць зноў. Канец свету Авестай прадказаны каля 2000 года н.э. Не трэба прымаць гэта блiзка да сэрца — дадзены падлiк засноўваецца ўсяго толькi на магiчным значэннi лiку 3: тры эпохi, тры разы памножыць 10 на 10 i атрымаем тысячу гадоў. Тры эпохi вядомыя ўсiм народам старажытнасцi (залаты, медны i жалезны вякi). Iх працягласць усiмi рэлiгiямi розных эпох вызначалася па-свойму.

Эпоха барацьбы дабра i зла Ахурамазды i Ангра-Майнью, згодна з Авестай, павiнна скончыцца катастрофай. Тады прыйдзе жахлiвая зiма. Над светам будзе панаваць дракон Ажы-Дахака. А потым, пасля таго як Зямля загiне i ачысцiцца ў агнi (прычым грэшнiкаў на працягу апошнiх трох дзён будуць катаваць расплаўленай бронзай, якая пральецца з неба), свет iзноў адродзiцца i здабудзе ашу — непарушны пачатак i парадак.

Паданнi iндыйцаў даюць чалавецтву яшчэ 400 000 гадоў

Аб трох эпохах кажуць i рэлiгiйныя тэксты старажытных iндыйцаў. Яны лiчылi, што Сусвет тры разы змяняецца падчас кожнага сусветнага перыяду: пераходзячы са стану тварэння i станаўлення ў стан працяглага iснавання, а затым — разбурэннi. Але ў адрозненне ад зораастрыйцаў iндыйцы аперыруюць значна больш працяглымi тэрмiнамi.

Паводле iх паданняў, працягласць iснавання Сусвету — суткi Брахмы — складае 8 640 000 гадоў. Гэты тэрмiн разбiваецца на чатыры звычайныя перыяды: 1) залаты век 1 728 000 зямных гадоў; 2) сярэбраны век 1 296 000 гадоў; 3) медны век 864 000 гадоў i 4) жалезны век 432 000 гадоў.

Цяпер мы, паводле паданняў iндыйцаў, жывём у апошнiм, жалезным веку, у самым яго пачатку. Значыць, да Канца свету яшчэ чатырыста тысяч гадоў.

Час перад леднiковым перыядам

Гiбель свету прадстаўленая i ў "Старэйшай Эддзе", старажытнаiсландскiм эпасе, сюжэты якога таксама ўзыходзяць да iндаеўрапейскай крынiцы. У "Прадказаннi вельвы" (вельва — вядзьмарка) расказваецца аб гiбелi свету, якая суправаджалася сусветным пажарам, наступiўшым холадам, "трыма зiмамi без лета", цемрай i патопам.

Адбудзецца гэта таму, што зло пракрадзецца ў свет i наступiць час Ваўка. Воўк Фенрыр праглыне сонца, i пачнецца бiтва стыхiй. Бог Одзiн уступiць у бiтву з Ваўком, а таксама з iншай пачварай — змеем Ермунгандам. Пачне бiтву i сын Одзiна — бог Тор. Канец свету будзе абвешчаны рогам Г’ялархорна (згадзiцеся, гэты рог нагадвае трубы анёлаў у хрысцiянскiм "Апакалiпсiсе").

Збольшага, як заўважыў вядомы вучоны Мiкалай Жыраў, гэты Канец свету нагадвае час перад леднiковым перыядам. Ён звярнуў увагу на тое, што перад Канцом свету ледзяная рака Элiвагар, якая цячэ з Поўначы, усё больш адхiляецца на поўдзень да краiны асаў — старажытнаiсландскiх багоў i прыносiць з сабой холад i цемру, змяненне клiмату.

Мы самi можам вырыць сабе яму

Настрадамус прадказаў знiшчэнне ўсяго жывога ад ядзернага выбуху. Аднак, што б там нi казалi, нiводнае прадказанне не можа лiчыцца дакладным, пакуль не спраўдзiлася. Мы можам кожны дзень, склаўшы рукi, рыхтавацца да канца свету: сядзець, глядзець у столь з думкай аб тым, што ўсё роўна ўсе памром. А можам — кожны дзень цешыцца таму, што ў нас ёсць i будзе яшчэ больш. А з астэроiдамi справiмся, галоўнае — не знiшчыць сябе раней сваiмi рукамi. Наш свет ператворыцца ў рай, усё пытанне ў тым, хто будзе годны ў яго ўвайсцi.

(Паводле матэрыялаў Iнтэрнэт-часопiса "СloudWatcher.ru".)

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палохаць чалавецтва канцом свету пачалі з моманту стварэння гэтага самага свету. У зводках навiн і сёння часта мiльгаюць загалоўкi аб тым, што планета
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика