21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Палескі куст

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палескі куст

Калi прыходзiць свята Троiцы, на Палессi "водзяць куст". Пагадзiцеся, дзiўна гучыць назва гэтага вельмi старажытнага абраду. Але толькi не для палешукоў, не для жыхароў Пiнскага, Лунiнецкага i Іванаўскага раёнаў, дзе традыцыя свята "куста" бытуе i па сёння.

У нашае "кусты" хароша парода,

трэба нашай "кусце" крынiчная вода,

трэба нашай "кусце" пiцi, есцi дацi

трэба нашай "кусце" белу пасцель слацi...

 

На другi дзень Троiцы ў вёсках пачыналiся гульбiшчы: сярод дзяўчатак выбiралi найпрыгажэйшую i рабiлi яе "кустом" — упрыгожвалi кляновымi цi бярозавымi лiстамi i галiнкамi, вяночкам, i вялi праз усё сяло, як кажуць, ад краю да краю, ад двара да двара. Нiкога не мiналi. Бо "каго "куст" мiнае, той ураджаю не мае" — жыве i дагэтуль павер’е пра цудадзейнасць сустрэчы з "кустом". Высушаныя лiсты i кветкi з "куста" лiчылiся гаючымi, лекавымi.

Сiмвалам развiтання з вясною лiчаць "куст", i сiмвалам будучага ўраджаю таксама. А яшчэ ён сiмвалiзуе род, радавод.

У вёсцы Клятная Пiнскага раёна "кустом" цi "кустаю" сёлета была 14-гадовая жыхарка вёскi Сняжана Парфiявец. А ў вёсцы Радастава на вобраз куста абралi 15-гадовую жыхарку Пiнска Алену Старык, якая прыехала на лета пагасцiць у бабулi. "Кустаю" ў вёсцы Лобча хадзiла Марына Яраховiч. Мне ўдалося пабыць ажно на трох абрадах ваджэння куста. Гэта было адкрыццё незнаёмай дагэтуль стыхii народнага жыцця, сапраўдная палеская экзотыка. Пад абрадавыя спевы фальклорных калектываў "Клятнянка", "Дабраславачка" i "Лабчанка" ў суправаджэннi "жаночых войскаў" — бабуль, жанчын i дзяўчынак, вадзiлi па вёсках сваiх зялёных "кустачак", з заўсёднымi пажаданнямi долi, ураджаю, божай ласкi. "Летнiмi калядамi" ў жарт называюць "куст".

Добра павадзiўшы куста, сабраўшы частаваннi i дарункi, удзельнiцы абраду сядаюць за святочныя сталы i свята працягваецца — яшчэ доўга гучаць глыбокасэнсоўныя народныя песнi-паданнi. А вяночкi з галоў "кустовачак" знайшлi сваё месца цi на покуцi, цi на "шыi" студнi-жураўля.

На здымках: абрад ваджэння "Куста" ў вёсках Клятная і Дабраслаўка Пінскага раёна і Лунінецкай вёскі Лочба.

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi прыходзiць свята Троiцы, на Палессi "водзяць куст". Пагадзiцеся, дзiўна гучыць назва гэтага вельмi старажытнага абраду. Але толькi не д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика