21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Патомная гаспадыня

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патомная гаспадыня

Ведай нашых!

Таццяне Лазарэнка не страшны сусветны харчовы крызiс. У гэтай маладой жыхаркi вёскi Еўдакiмавiчы Шклоўскага раёна такая гаспадарка, што яе сям’я пракормiцца пры любых катаклiзмах. 

Яна нарадзiлася ў вёсцы, пайшла замуж за механiзатара, нарадзiла дзвюх дачок. Цяпер працуе загадчыцай сталоўкi ЗАТ "Нiва". Працай задаволена, але, калi ўжо зусiм шчыра, яе заробак у сельскай гаспадарцы меншы за прыбытак ад гаспадаркi хатняй. Звычайны дом на вулiцы Еўдакiмавiчаў. У палiсаднiку з фасада — яркiя кветкi. За домам — парнiк з агуркамi, без якога, здаецца, не можа iснаваць нiводны свядомы жыхар Шклоўшчыны. Сучасныя iнтэр’еры жылля — вынiк нядаўняга рамонту, на якi давялося папрацаваць усёй сям’i.

— У нас тры каровы ды цёлка, — Таццяна вядзе экскурсiю па падворку, якi пiльнуюць два грозныя сабакi i тры сонныя каты. — Куры даюць яйкi, свiннi — мяса. Яшчэ маем больш за гектар зямлi: вырошчваем бульбу i збожжа, каб кармiць жывёлу. Мы трымаем вялiкую гаспадарку, каб мець больш грошай.

Арыфметыка тут простая. Штодня Лазарэнкi прадаюць дзяржаве 50—60 лiтраў малака i маюць з гэтага прыкладна 30 тысяч рублёў.

Праца на гэтым прыватным падворку даўно аўтаматызаваная. Два даiльныя апараты эканомяць час i сiлы. Дойка доўжыцца каля гадзiны — ранiцай i ўвечары.

Увогуле догляд жывёлы — справа клопатная. Гаспадыня нiбыта прывязаная да сваёй каровы — не паехаць у адпачынак, не адвярнуцца на святы. Але i аддача ад такой працы ёсць. Летась Таццяна выйшла абсалютнай чэмпiёнкай па Заходаўскiм сельсавеце: за год здала 17 тон малака!

— Мяне з дзяцiнства да кароў прывучыла мацi, якая ўсё жыццё адпрацавала даяркай, — расказвае Таццяна. — Цяпер яна на пенсii, але жыць ёй з намi, вiдаць, не сумна. Яна дапамагае ўпраўляцца з гаспадаркай.

— Пакуль жыву — раблю, — адказвае Праскоўя Герасiмаўна. — Тэпаю пацiху за каровамi. Цяпер людзi дужа не хочуць трымаць гаспадарку — лiчу, проста лянуюцца. Ай-яй-яй, як гэта не трымаць? Гэта ж сялянская жыццёвая звычка! Мы i спраўлялiся, i дзяцей гадавалi. Прывучаны да гэтай працы з маленства — i я, i мая дачка, а цяпер i ўнучка. У нас такая парода!

Аня, патомная шклоўская гаспадыня ў трэцiм пакаленнi, з задавальненнем дапамагае мацi i бабулi. 5-гадовая дзяўчынка спакойна спраўляецца з каровамi.

— Яны не страшныя, а сiмпатычныя, — запэўнiвае Аня.

Але насамрэч малая марыць пра коней. Будучай наезнiцы набылi лялечнага конiка, пакуль Аня ўгаворвае дарослых прыдбаць ёй сапраўднае жарабя i абяцае не кiдаць хатнюю гаспадарку.

Калi сур’ёзна, то ў вёсцы лiчаць, што немагчыма людзей прымусiць трымаць жывёлу i падсобную гаспадарку — нi гвалтам, нi ўгаворамi. Тут патрэбен трывалы эканамiчны падмурак.

 

— Трэба павялiчыць цэны на малако, каб была матэрыяльная зацiкаўленасць — вось i ўся праблема, — лiчыць Таццяна. — Гэта ж вельмi цяжкая праца, асаблiва ўзiмку. Патрэбен стымул. Сёння ў краме мiнеральная вада каштуе даражэй, чым наша малако.

Лiтр малака зараз закупляецца за 605 рублёў. А павiнен каштаваць, гавораць вяскоўцы, як мiнiмум тысячу рублёў. Менавiта за такую цану сёння прадаюць на рынках Магiлёўшчыны свойскае малако.

— Гэта добрая цана, якую людзi ўстанаўлiваюць самi, — гавораць у Еўдакiмавiчах.

Але нават i цяпер, калi апошнiм часам крыху падвысiлi закупачныя цэны на малако, людзi сталi браць кароў. Тым больш што гаспадарка забяспечвае сенам. Праўда, наўрад цi гэтыя невялiкiя зрухi пераломяць тэндэнцыю на скарачэнне вясковых статкаў, шчыра прызнае старшыня Заходскага сельскага Савета Аляксандр Цiмошчанка.

— Ужо чацвёрты год у нас статак кароў памяншаецца: цяпер у нас 171 карова, а летась было на 30 болей, — расказвае ён. — Вяскоўцы i ад зямлi адмаўляюцца. А чаму так атрымлiваецца? Гэта ж вiдавочна! Моладзь з’язджае ў горад, а вёска старэе...

Маладыя людзi, якiя прыязджаюць у гаспадаркi i селяцца ў новых дамах, не маюць вялiкiх падсобных гаспадарак. Рэдкi выпадак, калi малады спецыялiст звяртаецца да кiраўнiка з просьбай прыдбаць карову.

— Можа, гэта звязана з тым, што ў беларускай вёсцы лепей жыць сталi? — разважае Аляксандр Цiмошчанка. — Можа, нарэшце падышлi да выканання задачы савецкiх часоў: сцерлi мяжу памiж горадам i вёскай? Раней, калi ў вёску да сваякоў з горада ехалi, то набiралi кулi харчоў i цягнулi з сабой. Цяпер у нас можна пайсцi ў краму i набыць малако, мяса ды што хочаш. Iншая справа: трэба зарабiць грошы...

Калi казаць пра грошы, то нельга катэгарычна сказаць, што агульнасусветная тэндэнцыя да росту цэнаў на харчы зусiм не закранула жыццё вясковай сям’i ў шклоўскай глыбiнцы.

— Мы ў вёсцы жывём, але шмат чаго набываем, — каментуе Таццяна Лазарэнка. — Трэба дзецям купiць i бананы, i цукеркi. I так атрымлiваецца, што 50 тысяч рублёў у краму занясеш i прынясеш нешта на дне кайстры. Аднак што датычыцца харчовага крызiсу, дык ён нам сапраўды нiяк не пагражае!

— У нас на Шклоўшчыне ў гэтым сэнсе ўсё ў парадку! — запэўнiвае старшыня Савета. — Новыя тэхналогii, вялiкiя комплексы. Гарадзец, Александрыя — вось на каго трэба раўняцца.

Насельнiцтва таксама можа ўнесцi свой уклад у агульную справу. Сёння ў вёсках жывёлу бяруць добрыя сем’i, дзе ёсць дзецi. "Яны хочуць не проста жыць, а жыць лепей", — так гавораць пра гэтых гаспадароў у вёсцы Еўдакiмавiчы.

Iлона Iванова.

Шклоўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяне Лазарэнка не страшны сусветны харчовы крызiс. У гэтай маладой жыхаркi вёскi Еўдакiмавiчы Шклоўскага раёна такая гаспадарка, што яе сям’я прако
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика