21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юным спартсменам — старыя панцырныя ложкi?

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юным спартсменам — старыя панцырныя ложкi?

Карэспандэнт узнімае праблему

 

Чаму будучыя чэмпiёны Алiмпiйскiх гульняў i мiжнародных спаборнiцтваў жывуць у аздараўленчым лагеры, мякка кажучы, у спартанскiх умовах? Не для таго, каб выхоўваць характар. Iншых проста няма.

"Спартакавец" — спартыўна-аздараўленчы лагер, дзе ў свой час адпачывалi i займалiся спортам такiя велiчынi, як знакамiты барэц Аляксандр Каныгiн, легендарны баксёр Вячаслаў Яноўскi, алiмпiйская чэмпiёнка па баскетболе Таццяна Iвiнская, чэмпiёнка свету, пераможца гонак "Вялiкая пятля" "Тур дэ Франс" Зiнаiда Стагурская, чэмпiён свету сярод баксёраў-прафесiяналаў Сяргей Ляховiч... Пералiк усiх былых выхаванцаў "Спартакаўца" — чэмпiёнаў i прызёраў свету i Еўропы зойме шмат плошчы на газетнай старонцы... Цяперашняя "зорка" бокса Вiктар Зуеў — таксама кожнае лета праводзiў менавiта тут. Здаецца, умовы пражывання для юных спартсменаў павiнны быць на высокiм узроўнi.

Але падчас наведвання гэтага лагера здалося, што час тут спынiўся. Нават цяжка параўноўваць з "застоем". Як успомнiлi старажылы, лагер адкрыўся тут 32 гады таму. I, на жаль, цяпер, у ХХI стагоддзi, тут — старыя корпусы, панцырныя ложкi, на якiх "адпачываюць" дзецi... Жабрацтва быту адчуваецца адразу. Асаблiва гэта ўсё так кiдаецца ў вочы, калi праз не вельмi прэзентабельную агароджу бачыш, як выглядаюць лагеры па-суседству, што належаць вядомым у рэгiёне арганiзацыям...

А трапiў я сюды выпадкова. У абласным упраўленнi па надзвычайных сiтуацыях праводзiлi рэйд па летнiх лагерах, каб устаранiць заўвагi супрацьпажарнай бяспекі. Iнспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Сяргей Лавейкiн паказвае прадпiсаннi, дзе ёсць нямала прэтэнзiй. У прынцыпе, лагер наогул маглi закрыць, бо i пажарная служба, i санiтарная мелi шмат нараканняў у адрас арганiзатараў лагера. I ў вынiку не ўсё было выпраўлена. Тлумачыцца гэта недахопам грошай, ды i не толькi....

— Лагер арганiзуе абласны спартыўны клуб федэрацыi прафсаюзаў. На падрыхтоўку да адкрыцця сёлета нам выдзелiлi толькi 13 мiльёнаў беларускiх рублёў, — расказвае начальнiк лагера Сяргей Ляўко. — А каб ён поўнасцю адпавядаў сучасным патрабаванням, трэба ў разы болей грошай. Мiльёнаў 300 — i гэта мiнiмум. Мы, вядома ж, выканалi ўсе патрабаваннi пажарных i iншых ведамстваў.

Як расказаў начальнiк, у лагеры знаходзяцца 135 хлопчыкаў i дзяўчатак школьнага ўзросту. Усе без выключэння займаюцца ў секцыях па 22 вiдах спорту. Прыехалi з iмi ў "Спартакавец" iх трэнеры. Некалькi разоў штодня праводзяцца трэнiроўкi. Такiм чынам i летам спартсмены — школьнiкi, як гаворыцца, працуюць дзеля будучых спартыўных дасягненняў. Цiкава, што выключэнне з лагера тут — самае высокае пакаранне для дзяцей...

Па каментарый я звярнуўся да розных афiцыйных асобаў.

Дзяржаўны трэнер нацыянальных камандаў Беларусi па спартыўным рэзерве па Вiцебскай вобласцi Ўладзiмiр Волiк адзначыў: "Мая задача аказваць дапамогу ў фармiраваннi месцаў у лагеры. У рэгiёне шэсць спартыўных загарадных лагераў. I толькi ў гэтым — "Спартакаўцы" не ўсё так добра, як хацелася б. Але нормы харчавання i патрабаваннi санiтарнай службы i тут вытрымлiваюцца. Iншыя спартыўныя лагеры фiнансуюцца прадпрыемствамi i арганiзацыямi"...

Старшыня Вiцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Уладзiмiр Фурсаў: "За арганiзацыю адпачынку дзяцей у "Спартакаўцы" адказвае рэспублiканскi спартыўны клуб прафсаюзаў. I нiякага дачынення да абласнога аб’яднання не мае. У нас шмат работы — 18 абласных камiтэтаў прафсаюзаў плюс iнстытут у Вiцебску функцыянуе"...

У абласным спартыўным клубе прафсаюзаў пастаралiся растлумачыць усе нюансы. Вось што расказаў намеснiк кiраўнiка клуба Анатоль Гусеў: "Так, хацелася, каб "Спартакавец" атрымаў сур’ёзную падтрымку на розных узроўнях. А пакуль выходзiць, што юныя спартсмены жывуць у значна горшых умовах, чым iх аднагодкi ў лагерах прадпрыемстваў i арганiзацый. Ложкi панцырныя нам перадаў адзiн лагер, агароджу... дзiцячы садок. Узялi з задавальненнем, бо свая матэрыяльная база вельмi слабая. Пры гэтым можам ганарыцца нашымi выхаванцамi. Вось памятаеце Алiмпiйскiя гульнi 2004 года. З лiку 15 медалiстаў — тры — нашы землякi. Безумоўна, i дзякуючы "Спартакаўцу" яны здолелi дасягнуць такiх спартыўных вышынь. У нас дзiця можа праводзiць у лагеры дзве змены, чаго няма ў астатнiх. I гэта зроблена, каб яны не расслаблялiся, не кiдалi заняткi спортам падчас доўгiх летнiх канiкулаў. Трэнеры ўласнымi рукамi рамантавалi памяшканнi, наводзiлi парадак. На жаль, ёсць праблемы арганiзацыi знаходжання ў лагеры дзяцей, бацькi якiх не робяць пералiчэннi ў фонд сацыяльнага страхавання. Рэспублiканскi цэнтр па аздараўленнi ў такiм выпадку фактычна спансiруе знаходжанне дзiцяцi ў лагеры..."

А няўжо мясцовыя ўлады не ў курсе праблем "Спартакаўца"? Штогод адпраўляюцца лiсты з адпаведнымi просьбамi ў аблвыканкам, прадпрыемствы, арганiзацыi. Прадстаўляюцца каштарысы работ. Напрыканцы мiнулага года было прынятае рашэнне прафiнансаваць на 40 мiльёнаў рублёў рамонт залы бокса... Абяцалi дапамогу на ўтрыманне i рамонт спартыўных баз. Але грошай пакуль што крайне недастаткова. Дапамога, вядома ж, аказваецца, але, як падлiчылi спецыялiсты — трэба разоў у 10 болей. I гэта мiнiмум.

Не хапае грошай на ўтрыманне спартыўнай базы, што на балансе клуба, у тым лiку i лагера. I не хапае грошай на набыццё спартыўнага iнвентару, правядзенне спартыўных мерапрыемстваў. Як i на аплату камунальных паслуг. Вось, напрыклад, веласiпедны спорт. У летнi час трэба праводзiць заняткi на дарогах у суправаджэннi трэнераў на аўтатранспарце. А грошай на бензiн фактычна няма. А яшчэ трэба купляць новыя веласiпеды, рамантаваць. Пра якiя рэкорды можна гаварыць, калi веласiпедам ужо па 20 гадоў?.. А дзе ўзяць сродкi на рамонт машын, лодак? Усё такое ж старое.

У iдэале будучыя чэмпiёны павiнны жыць не горш, чым iх аднагодкi ў лагерах прадпрыемстваў. Якая рознiца, каму належыць лагер?..

P.S. Калi артыкул рыхтаваўся да друку (лiтаральна за некалькi хвiлiн да адпраўкi ў рэдакцыю) стала вядома, што кiраўнiцтва аблвыканкама зацiкавiлася праблемай. Паабяцалi аказаць дапамогу ў рэканструкцыi лагера. Але будзе гэта восенню... Прыемна, што i "Звязда" нейкiм чынам паўплывала на такую ўжо блiзкую перспектыву!

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Вiцебскi раён.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму будучыя чэмпiёны Алiмпiйскiх гульняў i мiжнародных спаборнiцтваў жывуць у аздараўленчым лагеры, мякка кажучы, у спартанскiх умовах? Не для таго,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика