21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грошы на вецер

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грошы на вецер

Інвестыцыi ў ветраэнергетыку будуць узрастаць з кожным годам

Даволi складана дакладна падлiчыць, колькi нафты i газу засталося ў зямных нетрах. Паводле ацэнак асобных спецыялiстаў, запасаў хопiць лiтаральна на некалькi дзесяцiгоддзяў. А што далей? Мiж тым, выкарыстанне палiва няўхiльна павялiчваецца — па прагнозах да канца ХХI стагоддзя энергаспажыванне ўзрасце яшчэ ў 400 разоў! Цывiлiзацыя, у большай ступенi арыентаваная на вуглевадароды, можа аказацца ў тупiку. Тэрмiнова могуць спатрэбiцца новыя крынiцы энергii i пакуль цяжка вызначыць, якiя варыянты будуць знойдзены. Напрыклад, напрыканцы пазамiнулага стагоддзя лiчылася, што перспектыва перш за ўсё за торфам, вугалем, дровамi i... веццем. Цяпер такiя планы здаюцца не надта сур’ёзнымi. Адпрацоўваюцца розныя накiрункi выкарыстання "зялёнай энергii" (здольнай аднаўляцца), адным з найбольш перспектыўных сёння лiчыцца ветраэнергетыка. Магчымасцi яе развiцця ў Беларусi абмяркоўвалiся падчас нарады, якая прайшла ў Мiжнародным дзяржаўным экалагiчным унiверсiтэце iмя А.Д. Сахарава.

У чым “фішка”?

Пошукi крынiц энергii, якiя б не змяншалiся з цягам часу, прывялi спецыялiстаў да ўважлiвага вывучэння энергii ветру. Патэнцыял ветру вельмi вялiкi: паводле ацэнак экспертаў Сусветнай метэаралагiчнай арганiзацыi, складае каля 170 трыльёнаў кiлават-гадзiн у год. "Фiшка" яшчэ i ў тым, што гэтую энергiю можна атрымлiваць, не забруджваючы навакольнае асяроддзе. Але ёсць i некалькi iстотных недахопаў: адпаведная энергiя рассеяная ў прасторы, вецер непрадказальны — часта мяняе накiрункi, знiкае нават у самых ветраных рэгiёнах свету, а здараецца, што дасягае такой моцы, што разбурае ўсё наўкола.

Першыя млыны з’явiлiся вельмi даўно, з лёгкай рукi iспанскага пiсьменнiка Сервантэса гiсторыя пра тое, як Дон Кiхот змагаўся з ветракамi, стала сапраўдным "брэндам". Спачатку былi распаўсюджаны простыя ўстройствы — так званыя нямецкiя млыны, пра якiя ўзгадваў ў адным са сваiх твораў Карл Маркс. Праз колькi часу "крылатыя дамы" ўдасканалiлi. А ў ХVI стагоддзi ў Еўропе пачынаюць узводзiць вадапомпавыя станцыi з выкарыстаннем гiдрарухавiка i ветрака.

Палова Эйфелевай вежы

Пакуль у сусветным палiўна-энергетычным балансе безумоўна дамiнуюць вуглевадароды — нафта i прыродны газ, на долю якiх прыпадае 43 працэнты ад агульнага аб’ёму спажывання. Аднак, заўважае латвiйскi эксперт Юрый Ролiк, аднаўляльныя крынiцы энергii выйшлi на другое месца (21 працэнт), яны нават абагналi вугаль (19 працэнтаў). Зразумела, пакуль больш чым палова "зялёнай энергii" выпрацоўваецца на вялiкiх ГЭС, аднак i па iншых пазiцыях ёсць пэўныя зрухi. Пятая частка прыпадае на бiямасу — дарэчы, таксама перспектыўны для Беларусi накiрунак, паколькi ў нас ёсць пэўная колькасць дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. З ветру ва ўсiм свеце атрымлiваюць 4,6 працэнта энергii, якая выпрацоўваецца з аднаўляльных крынiц. Аднак больш паказальная iншая лiчба: за апошнiя дзесяць гадоў сумарныя магутнасцi ветраэнергетыкi ўзраслi больш чым у дзесяць разоў (!) — з 7 да 74 тысяч мегават. Летась ветраныя электрастанцыi выпрацавалi каля 200 мiльярдаў кiлават-гадзiн — каля 1,3 працэнта сусветнага аб’ёму спажывання. Паводле даных ЮНЕСКА, усяго выкарыстоўваецца каля 600 тысяч адпаведных установак (зразумела, рознай магутнасцi).

Несумненныя перавагi ветракоў — нiзкiя эксплуатацыйныя затраты i экалагiчнасць. Аднак такiя станцыi даволi дарагiя: да прыкладу, паведамiў Юрый Ролiк, 2,5-мегаватная станцыя "важыць" больш чым 3 мiльёны еўра. Дарэчы, апошнiм часам кошт ветракоў змяншаецца i яны паспяхова канкурыруюць са станцыямi на газе. Многiя спецыялiсты апраўдана лiчаць такiя iнвестыцыi апраўданымі, таму не дзiўна, што ва ўсiм свеце фiнансаванне ветраэнергетыкi павялiчваецца з году ў год. У Еўропе цяпер праектуецца вялiзная ветраўстаноўка магутнасцю 5 МВт, вышыня якой будзе складаць палову Эйфелевай вежы. У праекце ўдзельнiчаюць 40 партнёраў з 11 дзяржаў, агульны бюджэт складае 22 мiльёны еўра.

Прызнаным лiдарам у развiццi ветраэнергетыкi па-ранейшаму лiчыцца Германiя, дзе сумарная магутнасць ветрастанцый складае 20 тысяч мегават. Другое i трэцяе месца раздзяляюць Iспанiя i ЗША, вялiкi скачок апошнiм часам зрабiлi Iндыя i Кiтай. У Данii цяпер 20 працэнтаў электраэнергii выпрацоўваецца з ветру. Да такога ўзроўню да 2020 года плануе наблiзiцца i Германiя. Пры спрыяльных клiматычных умовах у асобныя перыяды паказчыкi могуць быць значна вышэйшыя. Да прыкладу, зафiксавана, што 22 сакавiка гэтага года ў Iспанii з ветру выпрацавалi больш чым 40 працэнтаў усёй электраэнергii.

Парк на 35 мегават

Вядома, аб такiх паказчыках Беларусi пакуль можна толькi марыць, аднак пачатак перспектыўнай справе ўжо пакладзены. Распрацавана дзяржаўная праграма развiцця ветраэнергетычнай галiны на 2008—2010 гады. На тэрыторыi рэспублiкi вызначаны 1,6 тысячы перспектыўных пляцовак для рацыянальнага размяшчэння станцый. Рэалiзацыя праграмы пачнецца ўжо ў самы блiжэйшы час — лiтаральна з другога паўгоддзя. Як паведамiў начальнiк аддзела Дэпартамента па энергаэфектыўнасцi Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Андрэй Мiнянкоў, да 2010 года сумарная ўстаноўленая магутнасць ветраэнергетычных установак у Беларусi павiнна складаць не менш, чым 12,5 мегават. Цяжкасцi могуць узнiкнуць у першую чаргу з-за таго, што на адпаведнае абсталяванне цяпер вялiкi попыт ва ўсiм свеце. Адпаведна, узнiкае пэўны дэфiцыт на такiя ўстаноўкi — чарга на iх атрыманне ў асобных выпадках расцягваецца на 3—5 гадоў.

У межах дзяржаўнай праграмы мяркуецца ажыццявiць некалькi буйных праектаў. Перш за ўсё плануецца стварыць ветрапарк для патрэб Гродзенскага вытворчага аб’яднання "Хiмвалакно". Комплекс установак будзе ўзводзiцца i ў сiстэме "Гроднаэнерга". Пакуль у Беларусi не хапае вопыту ў ветраэнергетыцы. Дзве ўстаноўкi невялiкай магутнасцi былi зманцiраваны на сродкi дабрачыннай арганiзацыi ў Мядзельскiм раёне. Сёлета створаны ветрапарк (тры ўстаноўкi айчыннай вытворчасцi) у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве "Свiцязянка-2003" у Карэлiцкiм раёне.

Як адзначыў Андрэй Мiнянкоў, усяго на рэалiзацыю дзяржаўнай праграмы развiцця ветраэнергетычнай галiны плануецца выдаткаваць каля 52 мiльярдаў рублёў. Грошы будуць паступаць з трох асноўных крынiц: уласныя сродкi суб’ектаў гаспадарання i iнавацыйнага фонду Мiн- энерга (па 25 працэнтаў), а таксама рэспублiканскага фонду ахову прыроды (50 працэнтаў). Да справы актыўна падключаюцца i прыватныя iнвестары. Адна з такiх фiрмаў мае намер рэалiзаваць буйны праект на тэрыторыi Мiнскай вобласцi. Як заўважыў намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама Валерый Скакун, найбольш прывабныя — пляцоўкi ў Дзяржынскiм раёне (дзе, дарэчы, знаходзiцца самая высокая кропка Беларусi), а таксама на Лагойшчыне. Iнвестары плануюць стварыць ветрапарк агульнай магутнасцю 35 мегават (з 14 станцый па 2,5 МВт). Аб’ём укладанняў — не менш чым 59 мiльёнаў еўра. Праблем з квалiфiкаванымi кадрамi для абслугоўвання гэтага складанага абсталявання, напэўна, не ўзнiкне. Паводле слоў рэктара Мiжнароднага дзяржаўнага экалагiчнага ўнiверсiтэта iмя А.Д. Сахарава Сямёна Кундаса, з 1 верасня ў гэтай ВНУ адкрываюцца некалькi перспектыўных спецыяльнасцяў (у прыватнасцi, "энергаменеджмент").

Так што грошы на вецер прынясуць свой плён — у гэтым можна не сумнявацца...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даволi складана дакладна падлiчыць, колькi нафты i газу засталося ў зямных нетрах. Паводле ацэнак асобных спецыялiстаў, запасаў хопiць лiтаральна на н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика