21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Анатоль Буяльскі: "Мы можам выйграць у любога сапернiка!"

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль Буяльскі: "Мы можам выйграць у любога сапернiка!"

Пасля прылёту з алiмпiйскай квалiфiкацыi ў Мадрыдзе, дзе нацыянальная жаночая баскетбольная зборная заваявала бiлет у Пекiн, Анатоль Буяльскi так i не паспеў адпачыць. Кожны дзень у галоўнага трэнера вырашэнне арганiзацыйных пытанняў i шэраг самых розных спраў. Аднак Анатоль Сяргеевiч знайшоў час даць эксклюзiўнае iнтэрв’ю карэспандэнту "Звязды".

Хоць я ўжо не ў першы раз гутару з настаўнiкам, але кожны раз Анатоль Буяльскi радуе — сваёй iнтэлiгентнасцю, чаго не хапае шэрагу спецыялiстаў, уменнем трымаць слова (абяцаў, што будзе медаль з Еўропы, каманда паедзе на Алiмпiяду i — здзейснiлася), трэнерскiм дарам ад прыроды, верай у сваiх падначаленых, а на гэты раз яшчэ i пачуццём гумару. "Я буду ў белай кашулi i з часопiсам "Агеньчык", таму пазнаць мяне будзе лёгка", — сказаў трэнер, калi мы дамаўлялiся на iнтэрв’ю. Жарт я ацанiла. Не толькi я, але i мноства беларусаў ведае вас, Анатоль Сяргеевiч, дзякуючы вашым поспехам.

Пятнiца, 13-га — самы шчаслiвы дзень

— Узгадайце, з чаго пачалося ваша ўзыходжанне на Алiмп...

— Усё пачалося з майго другога прышэсця ў зборную. Упершыню я працаваў у галоўнай камандзе з 1994 па 1998 год. У тым пакаленнi iгракоў былi вельмi моцныя баскетбалiсткi (Швайбовiч, Малая i г.д.), якiя выступалi яшчэ за зборную Савецкага Саюза. Я лiчу, што тая каманда няблага выступала. Ёй крыху не хапiла, каб трапiць у фiнал чэмпiянату Еўропы. Чаго канкрэтна? Спадарожных для поспеху фактараў — арганiзацыйнага вопыту, лепшай работы федэрацыi баскетбола. Тады, нагадаю, усё перакрэслiла крыўднае паражэнне ад Балгарыi. У 2002-м Пiменаў прапанаваў мне зноў узначалiць зборную, i пачынаючы з 2003-га, мы ўжо заявiлi: "Наша галоўная мэта — Алiмпiйскiя гульнi". Аднак многiя гэта ўспрынялi як iдэю звар’яцелых. Так, нам патрэбна было пераадолець вялiкi шлях. Пачыналi мы ў групе "В", год за годам прабiвалiся ў элiту жаночага баскетбола. Быў нават момант, калi для трэнiровак на зборы ў нас быў толькi адзiны мяч. I тое яго нам даставалi з Амерыкi. Гэта цяпер у нас усё ў парадку пры дапамозе Мiнiстэрства спорту i турызму. Пасля "бронзы" на Еўропе для нас запалена зялёнае святло. Нават цяжка ўявiць, што наша зборная ўздымалася з нiзоў. Вучылiся iгракi i трэнеры. I паступова на працягу 4—5 гадоў мы наблiжалiся да апафеозу — Алiмпiйскiх гульняў. Ужо вышэй нiчога быць не можа. Для мяне самае галоўнае, што каманда рухалася толькi ўверх, яе ўзровень рос з кожным днём. Калi ўзяць усе сустрэчы за гэты час, то 80 цi, можа, i болей працэнтаў гульняў наша каманда перамагала.

— Ведаю, што вы не верыце ў забабоны. Можа, таму i насуперак усiм прыкметам зборная заваявала пуцёўку ў Пекiн у пятнiцу, 13-га?

— Iгракi, зразумела, абмяркоўвалi, што нам давядзецца гуляць у гэты, быццам бы нешчаслiвы дзень. Але ж гэта, як для сябе вырашыш: для нас пятнiца, 13-га, не мела нiякага значэння, бо ў любым выпадку гуляе дзве каманды, i пераможца будзе толькi адзiн. Для гэтай зборнай пятнiца, 13-га, акажацца самым шчаслiвым днём. Гульня ж за пападанне на Алiмпiяду! I так i выйшла, што для нас гэты дзень быў радасным. Наконт забабонаў, то я даўно не веру ў iх. На гэта паўплывала мая работа ў дзiцячым баскетболе. I, безумоўна, паездка ў Амерыку, дзе баскетбол — вiд спорту нумар адзiн, навука, а ў некаторых штатах наогул рэлiгiя. Аднак нягледзячы на такое стаўленне да гульнi, у Амерыцы людзi ўмеюць пераключацца з баскетбола на звычайнае жыццё, бо разумеюць, што баскетбол — проста гульня, а жыццё працягваецца незалежна ад таго, выйграеш ты цi прайграеш сёння. Пасля буйнога паражэння да мяне падышоў амерыканскi трэнер i сказаў з усмешкай: "Цудоўная гульня, выдатная работа". I гэта пры такiм зыходзе! Мы ўступiлi прыкладна ачкоў 30. Аднак засмучацца сапраўды не варта, бо кожны дзень узыходзiць сонца. Я спрабую браць прыклад са сваiх заакiянскiх калег.

— Тады што для вас галоўнае ў жыццi, калi не баскетбол?

— Я згодны, што для мужчыны на першым месцы павiнна быць праца. Мая прафесiя мне прыносiць задавальненне, але ў мяне так: мая сям’я — гэта маё жыццё, а галоўнае ў жыццi — мая работа. Сям’я ў мяне вялiкая i дружная. Вялiкая, бо гэта мой другi шлюб, у нас усе дзецi агульныя i любiмыя. Ёсць яшчэ зяць, унук. Я ведаю, што ў кар’еры можа стацца ўсялякае, мяне могуць крытыкаваць, бо ў трэнерскай прафесii ты заўжды ходзiш па лязу. А вось мае родныя i блiзкiя мяне заўжды падтрымлiваюць, таму сям’я для мяне — самае каштоўнае.

— Якая была ваша першая думка пасля фiнальнай сiрэны ў матчы з Бразiлiяй, калi вы зразумелi, што едзеце на Алiмпiяду?

— Думка (задумваецца)? Гэта, хутчэй, было занава перажытае вялiкае пачуццё лёгкасцi, як пасля заваявання "бронзы" на чэмпiянаце Еўропы. Не зусiм, пэўна, мы ўсе адразу зразумелi, што мы ўжо на Алiмпiядзе. З’явiлася адчуванне выкананага абавязку. Мы ж столькi абяцанняў давалi!

— Як ваша малодшая дачка адрэагавала на такi поспех? Цi глядзела яна наогул усе матчы?

— Яна заснула на апошнiх хвiлiнах (усмiхаецца). Дачка ў мяне — малайчына. Яна задае прафесiйныя пытаннi, хто як гуляў, ведае ўсiх па прозвiшчах, хоць сама займаецца гiмнастыкай. I дзякуй Богу! Я не хацеў бы, каб дачка стала баскетбалiсткай з-за псiхалагiчных момантаў.

"Мы здольныя трапiць у васьмёрку"

— Жаночая зборная па баскетболе ўжо трапiла ў гiсторыю беларускага спорту, як першыя гульнявiкi, якiя возьмуць удзел у летняй Алiмпiядзе. А на што, па-вашаму, наша каманда можа разлiчваць у Пекiне?

— Толькi тое, што мы здолелi прабiцца ў баскетбольную элiту, дзе не iснуе слабых камандаў, — гэта ўжо вялiкае дасягненне. Зараз я не хачу нiчога абяцаць, таму што iгракi занадта доўга жылi пад цiскам абяцанняў. Гэта не вельмi лёгка. Добра, што ў нас ёсць вялiкая армiя простых балельшчыкаў, якая ў нас верыць i радуецца за нас. Думаю, што цяпер колькасць нашых прыхiльнiкаў яшчэ павялiчылася за кошт людзей, якiя наогул не цiкавiлiся баскетболам. Ведаю, што ў дзень прамых трансляцый многiя адмовiлiся ад прагляду футбольных матчаў i сапраўды хварэлi за нас. На Алiмпiядзе нам бы не хацелася падводзiць балельшчыкаў, а паказаць добрую гульню, выступiць як мага лепей. Аднак гэта нашы планы, а ў мiнiстэрстве нам задачу ўжо паставiлi — заняць месца ў васьмёрцы наймацнейшых. Гэта рэальна, але многа будзе залежаць ад стану iгракоў. Як яны адновяцца, цi пазбегнем мы траўмаў. Многа залежыць ад выпадку. Любая надзвычайная сiтуацыя можа перакраiць усе планы. Але iмкнуцца да лепшага, паказаць найвышэйшы вынiк мы будзем, бо няправiльна трапiць на Алiмпiяду i стаць статыстамi. I самі iгракi гэта разумеюць.

— У адрозненне ад спартсменаў, якiя будуць выступаць на адкрытых пляцоўках, нашай камандзе давядзецца гуляць у зале, дзе можна схавацца ад кiтайскай вiльготнасцi i спёкi. А што вас непакоiць перад Алiмпiядай?

— Гэта вельмi доўгi, спецыфiчны турнiр. Некаторыя бачаць у такiм графiку плюс, бо мы будзем на адкрыццi i закрыццi Алiмпiяды. Аднак у шэрагу спартсменаў спаборнiцтвы працягваюцца дзень. Мы ж будзем знаходзiцца ў гэтых складаных умовах большы час. Мне давялося пабываць у Кiтаi, калi я працаваў у клубе. Я ведаю, што ежа там спецыфiчная, нават калi яна з еўрапейскай кухнi. У Пекiне будзе не камфортна з-за вiльготнасцi i спёкi.

— Перад Алiмпiядай зборная правядзе таварыскiя гульнi з расiянкамi. Цi не раскрые гэта нашы карты, бо з чэмпiёнкамi Еўропы нашы баскетбалiсткi сустрэнуцца i на Гульнях у групе "А"?

— Не думаю. Усе будуць вырашаць свае задачы, i нiхто не захоча раскрывацца. Гэтыя матчы варта разглядаць як трэнiровачныя.

— Тое, што ў стартавым паядынку на Алiмпiядзе нашым дзяўчатам давядзецца гуляць супраць чэмпiёнак свету, — адмоўны фактар? Цi не забярэ гэта шмат сiлаў?

— Ведаеце, нам пакуль не шанцуе на жараб’ёўку. Калi група нядрэнная, то сетка турнiру вельмi складаная. Апасацца трэба ўсiх сапернiкаў, а не толькi Аўстралii. Так, у яе iгракоў падрыхтоўка iдзе ў iдэальных умовах. Казаць аб магчымасцях Аўстралii i нашых — гэта непараўнальныя рэчы, хоць для нас цяпер робiцца вельмi шмат. Наконт старту з Аўстралiяй... Традыцыйна першыя матчы нам даюцца цяжка. Гэта паказала i Еўропа, i алiмпiйская квалiфiкацыя, бо iгракi нашай зборнай у адрозненне ад баскетбалiстак Бразiлii, Кубы, Паўднёвай Карэi, Аўстралii праводзяць у год не настолькi шмат часу разам. А нагуляныя сувязi ў матчах даюць шмат для поспеху. Але я таксама перакананы, што мы станем няпростым сапернiкам для ўсiх, бо можам выйграць у любой каманды, як i прайграць любой з iх.

— Цяпер iгракi адпачываюць, а цi хопiць часу на падрыхтоўку да Алiмпiяды?

— Напэўна, самая iдэальная наша падрыхтоўка была ў мiнулым годзе перад чэмпiянатам Еўропы, калi ў нашым распараджэннi было звыш двух месяцаў. Збор пачнецца 2 лiпеня. Усе пройдуць паглыблены медыцынскi агляд, а потым мы адправiмся ў "Стайкi". Уся падрыхтоўка была спланавала датэрмiнова, яшчэ калi мы не ведалi, паедзем у Кiтай цi не. Цяпер патрэбна толькi адкарэктаваць графiк.

"Магу працягнуць кар’еру ў iншым вiдзе спорту"

— Як вы знаходзiце агульную мову з iгракамi? У зборнай жа ёсць i сямейныя, мацi, ды i ў жаночым калектыве свае капрызы...

— З шэрагам iгракоў я знаёмы з iх дзяцiнства. Побач з iмi я i сам не заўважыў, як стаў дарослым, калi не сказаць сталым. Напрыклад, тую ж Мурашкiну (цяпер Масiленене), якая ўжо стала мацi, я ведаю з таго перыяду, калi яна яшчэ не хадзiла ў школу. Наш кантакт на працягу 12—20 гадоў вельмi дапамагае. Iгракi мне, як родныя дзецi. А памятаю, як мне было складана ў першы раз стаць трэнерам. З баскетбалiсткамi я быў прыкладна аднаго ўзросту. Я ўдзячны тым масцiтым iгракам, якiя мне дапамагалi ў маiм трэнерскiм станаўленнi. Iх падтрымка — фундамент нашага сённяшняга поспеху. Я ведаю, што Алена Швайбовiч, Iрына Сумнiкава i iншыя — яны ўсе рады за гэту каманду, бо самi ўклалi ў яе шмат сiлаў.

— Калiсьцi вы з iронiяй ставiлiся да жаночага баскетбола...

— Я выпадкова трапiў у жаночы баскетбол, прайшоў вялiкi шлях ад дзiцячага трэнера да настаўнiка нацыянальнай каманды. Сёння нiхто не верыць, што ў пачатку сваёй трэнерскай працы я быў замкнуты. У 16—17 гадоў я нават не мог запрасiць дзяўчыну на танец на дыскатэцы. Калi ўдавалася — гэта быў подзвiг, а часам так i заканчвалася нiчым.

— Вы казалi, што iгракi для вас, як дочкi. Цi святкавала каманда ў час алiмпiйскай квалiфiкацыi дзень нараджэння Наталлi Ануфрыенкi?

— Мы, вядома ж, заўжды вiншуем усiх. Пры магчымасцi. Здараецца, што i дома мы сустракаемся. Гэта ж мае вялiкае значэнне для станаўлення каманды. Праўда, я думаю, што цяпер у нас не так шмат часу на такiя сустрэчы, бо наперадзе ж Алiмпiяда. Аднак мы i так дастаткова бавiм часу разам.

— У чым сакрэт прагрэсу жаночай баскетбольнай зборнай?

— Пры ўсёй дэмакратыi ў нашай камандзе вельмi строгая дысцыплiна. Без яе нельга дасягнуць поспеху, асаблiва ў жаночым спорце. Свабода павiнна быць, але, калi ты пачнеш пытацца ва ўсiх, захочаш зрабiць добра для кожнага iграка, стаць добрым для ўсiх, то страцiш кiраванне камандай.

— Што складаней — быць галоўным у сям’i цi ў зборнай?

— Безумоўна, галоўным у сям’i, бо тут ты павiнен быць галоўным не па статусе, а па сутнасцi. Ты можаш быць трэнерам зборнай сёння, а заўтра тваё месца працы зменiцца. У сям’i ж ты можаш стаць бацькам, дзедам i г.д. I з цябе нiколi не здымецца адказнасць.

— Што вам дапамагае спакойна ставiцца да поспеху ў кар’еры?

— У мяне цяпер менш эйфарыi, бо мне ж не 16 гадоў! Я ўсё ўспрымаю па-фiласофску, бо ведаю, што сёння ты герой, а заўтра — нiхто. Мне пашанцавала, што ўся мая кар’ера складваецца ўдала. У мяне нiколi не было правалаў, са мной не разрывалi кантрактаў у сярэдзiне сезона, не выганялi. Усе мае каманды — дзiцячыя, клубныя, замежныя i беларускiя — даходзiлi да лагiчных вяршынь. Калi бачыш вынiк сваёй працы, гэта дае маральнае i прафесiйнае задавальненне. Аднак галоўнае не гэта, а здароўе блiзкiх, сваё. Кажуць жа, што мы патрэбны ўсiм здаровыя i багатыя, а бедныя i кволыя — нiкому.

— Ужо задумваецеся аб працягу сваёй кар’еры?

— Я не думаю, што гэта ўжо канец кар’еры (усмiхаецца). У прынцыпе, я ўжо заяўляў, што працую ў зборнай апошнi цi перадапошнi свой сезон, бо мы ўжо трапiлi на Алiмпiяду, а гэта вяршыня. У нас добрая каманда, а калiсьцi была такая ж сiтуацыя, як цяпер у мужчынскай зборнай. Трэнер узяўся i цяпер яго задача — сабраць каманду, зрабiць яе дзеяздольнай, прабiцца наверх. Гэта самы складаны момант — станаўленне каманды, падняцце з каленяў. Я жадаю свайму калегу з мужчынскай зборнай здзейснiць гэты цуд.

— Чаму б не працягнуць кар’еру ў мужчынскiм баскетболе?

— Вопыт працы ў час стажыроўкi ў Амерыцы мяне пераканаў, што жаночы i мужчынскi баскетбол не надта адрознiваюцца, хоць рэйтынг другога больш высокi ў свеце. I па фiзiчнай нагрузцы цяпер дзяўчаты не ўступаюць на трэнiроўках мужчынам. Можа, толькi псiхалогiя ў жаночай зборнай крыху iншая. А наконт працягу сваёй кар’еры, то я не выключаю, што гэта можа быць i... iншы вiд спорту. Вось мая жонка — скакуння ў ваду, а зараз працуе ў цяжкай атлетыцы. Займаецца рознымi пытаннямi. Я поўны сiлаў i гатовы да работы. Хапiла б толькi часу, бо ён ляцiць настолькi шпарка, што не заўважаеш.

Iрына ПРЫМАК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля прылёту з алiмпiйскай квалiфiкацыi ў Мадрыдзе, дзе нацыянальная жаночая баскетбольная зборная заваявала бiлет у Пекiн, Анатоль Буяльскi так i не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика