"Белая Русь" у цэнтры сталiцы
"Белая Русь" у цэнтры сталiцы
Новая крама беларускiх вытворцаў "Белая Русь" адчынiлася на плошчы Незалежнасцi беларускай сталiцы. Гэты незвычайны праект быў рэалiзаваны гатэлем "Мiнск" пры падтрымцы Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта i Мiнгарвыканкама. Ідэя стварэння крамы ўзнiкла ў лютым на нарадзе з удзелам сельгасвытворцаў i перапрацоўчых прадпрыемстваў Мiншчыны, зрэшты, ужо цяпер тут прадстаўлена прадукцыя яшчэ з двух рэгiёнаў — Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей. Усяго ў асартыменце "Белай Русi" налiчваецца звыш 3000 тавараў, прычым 80 працэнтаў з iх маюць менавiта беларускае "паходжанне". Дарэчы, паводле слоў дырэктара гатэля "Мiнск" Мiкалая Жураўскага, стаўка на айчынных вытворцаў з’яўляецца прынцыповай. Як, дарэчы, i цэнавая палiтыка з разлiкам на масавага пакупнiка — нягледзячы на знаходжанне ў самым цэнтры сталiцы, у новай краме будуць выкарыстоўвацца стандартныя гандлёвыя надбаўкi. Сяргей ГРЫБ, Марына БЕГУНКОВА (фота).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая крама беларускiх вытворцаў "Белая Русь" адчынiлася на плошчы Незалежнасцi беларускай сталiцы. Гэты незвычайны праект быў рэалiзаваны г
|
|