Будаўнiцтва Мiнскай студэнцкай вёскi павiнна быць завершана да лiстапада 2011 года
Будаўнiцтва Мiнскай студэнцкай вёскi павiнна быць завершана да лiстапада 2011 года
Такое даручэнне даў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час цырымонii пачатку будаўнiцтва гэтага маладзёжнага комплексу. Ва ўзвядзенне студэнцкай вёскi будзе ўкладзена каля Br700 млрд. Паводле слоў Прэзiдэнта, гэта будзе сапраўдны мiнi-гарадок, прапiску ў якiм атрымаюць амаль 11 тыс. студэнтаў з розных ВНУ. Студэнцкая вёска будзе ўнiкальным комплексам не толькi ў Беларусi, але i на ўсёй тэрыторыi СНД. Тут размесцяцца 8 сучасных iнтэрнатаў, палiклiнiка, фiзкультурна-аздараўленчы комплекс, гандлёвы i забаўляльны цэнтры, iншыя аб’екты сацыяльнай iнфраструктуры. Беларусь адносiцца да лiку краiн з высокiм узроўнем адукаванасцi насельнiцтва, айчынныя спецыялiсты канкурэнтаздольныя на мiжнародным рынку працы. Таму, на думку кiраўнiка дзяржавы, важна не толькi даць магчымасць вучыцца, але i стварыць камфортную атмасферу для адукацыйнага працэсу. Як адзначыў Прэзiдэнт, востра стаiць жыллёвая праблема: амаль трэць iншагароднiх студэнтаў у сталiцы не могуць атрымаць месца ў iнтэрнаце i вымушаны здымаць кватэры за вялiкiя грошы, будаўнiцтва ж студэнцкай вёскi, пражыванне ў якой будзе непараўнальна таннейшае, дасць магчымасць вырашыць жыллёвае пытанне для 11 тыс. студэнтаў. Студэнцкiя атрады павiнны больш актыўна падключацца да ўзвядзення асаблiва важных аб’ектаў, заявiў Прэзiдэнт Беларусi. Паводле яго слоў, сёлета летам студэнцкiм атрадам будзе дастаткова работы на мiнскiх будоўлях, у тым лiку гэта i рэканструкцыя будынка тэатра оперы i балета, узвядзенне культурна-спартыўнага комплексу "Мiнск-Арэна". Але перш за ўсё маладзёжныя студатрады павiнны працаваць на будаўнiцтве Мiнскай студэнцкай вёскi — да гэтай работы ў першую чаргу трэба актыўна падключаць ВНУ сталiцы. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што пры гэтым праца студэнтаў павiнна дастойна аплачвацца. "Для студэнтаў, якiя iдуць у будатрады, грошы шкадаваць нельга. Бо сюды iдуць тыя, каму сапраўды патрэбны грошы, каб пражыць блiжэйшы семестр", — сказаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ўзвядзенне Мiнскай студэнцкай вёскi павiнна iсцi такiмi ж хуткiмi тэмпамi, як i будаўнiцтва Нацыянальнай бiблiятэкi. І будаваць вёску трэба "ўсёй грамадой", дадаў ён. "У любога будынка ёсць не толькi знешнi выгляд, але i душа. Пабудаваць сцены вам дапаможа дзяржава. Аднак толькi вам трэба будзе ўдыхнуць у iх жыццё, ператварыць у сапраўды студэнцкi дом", — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да моладзi. Праспект Дзяржынскага ў Мiнску да 2013 года павiнен набыць новы выгляд. Кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з планамi гарадскiх уладаў па комплекснай забудове i добраўпарадкаванні праспекта Дзяржынскага. Чакаецца, што тут з’явяцца сучасныя жылыя комплексы, бiзнэс-цэнтры, будзе створана самая сучасная iнфраструктура. У час наведвання месца будаўнiцтва Мiнскай студэнцкай вёскi Аляксандр Лукашэнка залажыў капсулу з пасланнем будучым пакаленням. "Мы пачынаем будаваць студэнцкую вёску — прасторны, утульны дом для тых, каму ў будучынi прызначана стаць Iнтэлектам нацыi. Лёс не паслаў Беларусi незлiчоных прыродных багаццяў. Але затое ён падараваў нам дзесяткi, сотнi тысяч бясконца таленавiтых людзей. I кожнае пакаленне павiнна гэты дар захоўваць i прымнажаць. Мы заўсёды памятаем, што гiсторыя чалавецтва — гэта, перш за ўсё, гiсторыя ведаў i прагрэсу. Менавiта вучоныя змянялi аблiчча свету. Менавiта iнтэлект пераўтварыў планету. I менавiта творчы, свабодны палёт чалавечага духу стварыў нашу цывiлiзацыю", — падкрэслiваецца ў пасланнi. Кiраўнiк дзяржавы перакананы, што ў Беларусi ёсць вялiкiя перспектывы для развiцця касмiчных тэхналогiй. "Мы не адмаўляемся ад касмiчнай праграмы, мы над ёй актыўна працуем", — падкрэслiў Прэзiдэнт, адказваючы на пытаннi студэнцкай моладзi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусi ёсць добрая навуковая школа. "Яна была яшчэ ў савецкiя часы, i вельмi хацелася б яе не страцiць. Таму я i заняўся праектам стварэння беларускага штучнага спадарожнiка Зямлi, сiстэмы кiравання. А цяпер мы створым i свой цэнтр кiравання палётамi", — дадаў ён. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, удасканалены беларускi спадарожнiк будзе запушчаны ў космас прыкладна праз два гады. "Мы даб’ёмся таго, што Беларусь будзе касмiчнай дзяржавай, i ажыццявiм гэта з дапамогай нашых расiйскiх калег. Той спадарожнiк, якi мы запусцiм, будзе ўжо больш высокага ўзроўню. Плюс камерцыйны бок: ужо сёння нас просяць аб прадастаўленнi iнфармацыi з гэтага спадарожнiка", — адзначыў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў час будучай выбарчай кампанii ў парламент павiнны прайсцi талковыя, вопытныя людзi, здольныя ствараць правiльныя законы. "Адзiнае, што я параю: паслухайце будучых кандыдатаў у дэпутаты, за якiх вам трэба будзе галасаваць, i не верце крыкунам. Калi вам гавораць, што падораць светлую будучыню, вы ў кандыдатаў спытайце, як яны гэта зробяць. Калi будуць абяцаць залатыя горы, спытайце, дзе гэтыя горы будуць, колькi яны будуць каштаваць i дзе на гэта возьмуць грошы. Вы пастаўце кандыдатаў на зямлю i задавайце канкрэтныя пытаннi", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што ў парламент неабходна выбiраць талковых, працаздольных людзей, якiя "дзе-небудзь аралi або вучылiся, што-небудзь будавалi". "Паглядзiце на кандыдатаў у дэпутаты. Калi ён у сваiм жыццi не пасадзiў дрэва i нават не забiў у зямлю кала, абыдзiце яго бокам. Выберыце працаздольны парламент, людзей, якiя нешта ўмеюць i ведаюць, сваiмi рукамi ў жыццi нешта зрабiлi", — сказаў беларускi лiдар. Як адзначыў Прэзiдэнт, парламент — гэта вышэйшы заканадаўчы орган улады, "туды трэба прыйсцi i пiсаць законы". "Усё павiнна быць практычным i прагматычным", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. У Беларусi ў 2009 годзе плануецца павялiчыць набор у ВНУ на бюджэтныя месцы, заявiў кiраўнiк дзяржавы. Недзяржаўным ВНУ будзе таксама прапанавана павялiчыць колькасць месцаў для студэнтаў. Гэтыя меры дадуць магчымасць пазбегнуць праблемы так званага чаканага здвоенага выпуску з сярэднiх школ у сувязi з пераходам на 11-гадовую сярэднюю адукацыю, падкрэслiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што па-ранейшаму прытрымлiваецца той пазiцыi, што не трэба скарачаць месцы для атрымання вышэйшай адукацыi ў Беларусi. На думку Прэзiдэнта, адна з галоўных пераваг вышэйшай адукацыi ў тым, што яна робiць чалавека незалежным i свабодным. Гаворачы аб пераходзе да 11‑гадовай сярэдняй адукацыi, Прэзiдэнт падкрэслiў: "Мы не робiм адкат назад. Мы будзем выкарыстоўваць накоплены вялiкi вопыт, а галоўнае, што мы зможам разгрузiць навучальныя праграмы i ўвесцi пяцiдзёнку ў школах". Пры гэтым ён дадаў, што калi б у Беларусi i ў далейшым практыкавалася 12-гадовая форма навучання ў школах, то гэта кожны год патрабавала б дадатковага фiнансавання ў памеры каля Br150 млрд. "Гэтыя грошы мы лепш аддадзiм на стыпендыi i зарплаты настаўнiкаў. На працягу гэтай пяцiгодкi мы паставiм сярэднюю школу на правiльныя рэйкi, i яна будзе развiвацца далей", — сказаў Прэзiдэнт. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заклiкае моладзь шукаць шчасце на сваёй зямлi, а не за мяжой. "Не шукайце за морам шчасця, шукайце яго на сваёй зямлi, як бы вам нi было цяжка. За мяжой на ключавыя пасады нiхто не назначыць прыезджага чалавека, нават калi ён мае вельмi вялiкi розум", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт абвергнуў чуткi аб тым, што, уводзячы 11-гадовае навучанне ў сярэдняй школе, дзяржава хоча абмежаваць выезд моладзi за мяжу. На яго думку, маладым людзям значна лягчэй рэалiзаваць сябе ў роднай краiне. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час узяў пад кантроль пытаннi дзейнасцi Вышэйшай атэстацыйнай камiсii. Удалося папярэдзiць у Беларусi выпадкi, якiя маюць месца ў iншых дзяржавах, калi, заплацiўшы вялiкiя грошы, можна атрымаць дыплом i вучоную ступень. Заданнi для цэнтралiзаванага тэсцiравання будуць арыентаваны на школьную праграму. "Мы працуем над тым, каб тэсты былi даступныя для добра паспяваючага вучня агульнаадукацыйнай школы, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Мы не дазволiм нажывацца на дзецях рэпетытарам". Выпускнiкi школ павiнны мець аднолькавыя ўмовы пры паступленнi ў ВНУ, лiчыць Прэзiдэнт. У рэспублiцы iдзе маштабная мадэрнiзацыя ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, што патрабуе вялiкай колькасцi добра падрыхтаваных спецыялiстаў. Закрануўшы пытаннi мадэрнiзацыi аховы здароўя, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што за блiжэйшыя тры гады будзе завершана рэканструкцыя i перааснашчэнне ўсiх бальнiц у краiне. Прычым у фельчарска-акушэрскiх пунктах, раённых i абласных бальнiцах будзе ўстаноўлена абсталяванне з улiкам iх патрэбнасцяў. Студэнтаў зацiкавiла таксама, цi з’явяцца аб’екты, падобныя Мiнскай студэнцкай вёсцы, у абласных цэнтрах. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што iх узвядзенне немэтазгодна, аднак там будзе будавацца больш новых iнтэрнатаў для студэнтаў. Моладзь звярнулася да Прэзiдэнта з просьбай перайменаваць будучую станцыю метро "Пятроўшчына", на што кiраўнiк дзяржавы адказаў, што над гэтым пытаннем неабходна добра падумаць. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое даручэнне даў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час цырымонii пачатку будаўнiцтва гэтага маладзёжнага комплексу.
|
|