Увядзенне ў Расii новых правiлаў па вытворчасцi мясапрадуктаў запатрабуе iх перагляду ў Беларусi
Увядзенне ў Расii новых правiлаў па вытворчасцi мясапрадуктаў запатрабуе iх перагляду ў Беларусi
паведамiў на пасяджэннi калегii Мiнсельгасхарча начальнiк галоўнага ўпраўлення знешнеэканамiчнай дзейнасцi Якаў Пусташыла. Згодна з гэтымi правiламi, пры гатаваннi харчовых прадуктаў можна будзе выкарыстоўваць толькi ахалоджанае, а не замарожанае мяса птушкi i забойных жывёл. "Увядзенне гэтай нормы выклiкана тым, што, паводле навуковых даных, выкарыстанне не ахалоджанага, а замарожанага мяса аказвае на арганiзм чалавека негатыўнае ўздзеянне", — растлумачыў Якаў Пусташыла. Такiм чынам, увядзенне новых СанПiНаў запатрабуе ад Беларусi перагляду транспарцiроўкi, разлiчанай сёння на перавозку замарожанага пры мiнус 18 градусах мяса, а таксама тэхналогii вытворчасцi каўбасных вырабаў... Акрамя таго, невыкананне патрабаванняў Рассельгаснагляду па астаткавай колькасцi антыбiётыкаў, у асноўным тэтрацыклiнавай групы, можа прывесцi да забароны ўвозу мяса на тэрыторыю РФ. Праз шэсць месяцаў у Расii таксама ўступiць у дзеянне новы тэхнiчны рэгламент на малако i малочную прадукцыю, у адпаведнасцi з якiм паняцце "малако" можа быць прыменена толькi да неразведзенага малака, а прадукт, адноўлены з сухога малака, будзе называцца малочным прадуктам. Для беларускiх вытворцаў гэта станоўчы момант, таму што яны вырабляюць малако толькi з натуральнай сыравiны i ў iх з’явiцца шанц павялiчыць экспарт у Расiю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiў на пасяджэннi калегii Мiнсельгасхарча начальнiк галоўнага ўпраўлення знешнеэканамiчнай дзейнасцi Якаў Пусташыла. |
|