21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пажар у душы

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пажар у душы

Толькі маё

 

Цётка Света выйшла пакармiць сабаку, i пачула, як у суседнiм доме дзiка крычыць дзiця. Зiрнула ў той бок, а там — дым i чад. Паклiкала мужа — дзядзьку Валодзю. Той кiнуўся на дапамогу. Сарваў замок, якi хтосьцi звонку навесiў на дзверы, i дзiця кiнулася яму ў рукi са слязамi: "Там цётка Наташа!..". Дзядзька Валодзя рашуча крочыў у хату, але адразу адчуў, што раз’юшанае полымя не дазволiць яму завяршыць пошук...

Выратавальнiкi прыехалi практычна iмгненна. Адзiн з гэтых мужных людзей некалькi разоў забягаў у дом па жанчыну, якая "дзесьцi там" павiнна была быць. У рэшце рэшт ён знайшоў нерухомае цела — на падлозе. Вiдавочна, Наташа скацiлася з ложка, але дабрацца да выхаду не здолела.

Цела даставiлi ў райцэнтр, у рэанiмацыю. Урач сказаў родным пацярпелай: "Абпалена 70 працэнтаў цела... На боль — рэагуе...". На- дзеi не было, i блiзкiя пачалi рыхтавацца да горшага. Трое сутак яны чакалi "сiгналу" да пахавання, паступова набывалi ўсё, што належыць "на смерць", а на чацвёртыя беспрытомную Наталлю адправiлi ў абласную бальнiцу... У гэты дзень душа i пакiнула цела.

Мiнскiя сваякi цяжка ўздыхнулi: навошта Наташу трэба было адвозiць у тую вобласць? Шанцаў усё роўна не было... А цяпер паспрабуй займiся на адлегласцi "ўсялякiмi фармальнасцямi", у тым лiку дастаўкай цела да роднага дома... Нанялi машыну, прывезлi, вядома ж...

Малады бацюшка як след правёў адпяванне ў прысутнасцi сцiплай групкi родных i суседзяў...

Больш за ўсiх надрывала сваю душу родная цётка Наталлi — Тамара. Яна глядзела на абсалютна незнаёмы твар, моцна абпаленая скура якога была цалкам схаваная пад штучнай маскай. Хто там, пад ёю, думалася Тамары, — 49-гадовая пляменнiца цi нейкая чужая старая?

Родная Тамарына сястра, мацi Наталлi, не прыехала на гэта развiтанне, бо толькi "аджыла" ад iнфаркту, а жудасная вестка да таго ж справакавала рэзкi скачок цiску...

Цётка Тамара адплакала i за сябе, i за родную сястру... Кожная яе сляза нараджала балючы, невыносны ўспамiн, i кожны ўспамiн правакаваў новую хвалю слёз. Постаць бацюшкi проста джалiла яе ў самае сэрца, прымушала ўсвядомiць i пераканацца ў трагедыi. У нейкi момант свет фiзiчна падзялiўся для цёткi на да i пасля гiбелi пляменнiцы.

Труна стаяла побач з абгарэлым домам — такога любiмага ёю, пупавiнна-роднага i адначасова такога чужога, незнаёмага, счарнелага. Пад яго дахам вырасла i сама Тамара, i яе сястра — мацi Наталлi, i сама Наталля...

Тамара ўспомнiла, як намнога старэйшая за яе сястра выйшла замуж, як нарадзiлася Наташа, i як фактычна адразу дзяўчынку пакiнулi з бабуляй, бо мама з татам паехалi ў Карэлiю. Там у iх нарадзiўся сын. Хлопчык быў хваравiты, слабы. Яму дасталося шмат бацькоўскай любовi i ўвагi. А вось у маленькiм сэрцы Наташы лiтаральна за пару-тройку гадоў адсутнасцi самых блiзкiх людзей "выраслi"... непаслухмянасць i непрыняцце матулiнага аўтарытэту. Тамара ўспомнiла, як з маленькага Натулiнага носiка беглi крывавыя ручаiнкi: мацi бiла па твары няшчаснае, непаслухмянае дзiця, якое хацела i надалей жыць у бабулi...

Тамара зiрнула на зацягнутае хмарамi неба: "Госпадзi, даруй нам, даруй нам усiм...", i перад вачыма зноў паплылi "жывыя карцiнкi".

Пляменнiца скончыла школу, вывучылася на фатографа. Потым змянiла з дзесятак розных месцаў працы, i паўсюль за "хiбы" яе прасiлi звольнiцца па ўласным жаданнi. Проста дзiўна, адкуль жа яна многае ведала i ўмела? Наташа цудоўна спявала (яе запрашалi на розныя культурна-масавыя мерапрыемствы), шыла (калi было з чаго), вязала (калi знаходзiлiся нiткi)... Яна нейкiм нязвыклым, арыгiнальным чынам наразала сумны хлеб, якi ў народзе называлi "цэглай". Усё ў яе атрымлiвалася так, быццам, яна прысвяцiла выпадковаму занятку гады жыцця.

Быў у яе i талент грыбнiка. Па грыбы тады хадзiлi вялiкай грамадой. Наташа заходзiла ў лес так далёка, што падчас сямейнай пераклiчкi не адгукалася — не чула, але нiводнага разу не заблудзiла. І нiколi не было так, каб хтосьцi напоўнiў кошык больш за яе.

Наталля была прыгожай. Каштанавыя, густыя, локанамi, валасы... Гэта быў цудоўны прыклад, як часта кажуць цяпер, шарму, жаноцкасцi i прыцягальнасцi.

Яна рана палюбiла выпiваць i кахаць. У 19 гадоў падарыла свету першага сына. Праз год — другога, але гэты ўжо ад законнага мужа. Неў- забаве нарадзiўся трэцi хлопчык. Бацькам яго, праўда, быў зусiм не муж, i таму дзiця вырашана было пакiнуць у радзiльным доме. Тамара добра памятала дзень, калi яны з сястрой прыйшлi ў раддом на "развiтальную сустрэчу" са здаровенькiм хлопчыкам, якога хутка ўсынавiлi "добрыя людзi". Будучы ўжо свабоднай ад шлюбных абавязкаў, Наташа нарадзiла яшчэ аднаго хлопчыка. Людзi гадалі: хто мог быць бацькам гэтага "нярускага"?

Час ад часу Тамара прыязджала на радзiму, перадавала Наташы i хлопцам якое-небудзь адзенне, прадукты. (Цяпер ёй думалася: як жа недаравальна мала зрабiла яна для сваёй пляменнiцы...). Спынялася заўсёды ў цёткi Светы — стрыечнай сястры, якая жыве па суседстве i якая дакладна ведала "абставiны" трагедыi.

У той дзень Наташа, як звычайна, выпiла. На гэты раз з "сяброўкай" — маладой мацi 4-гадовага хлопчыка, якога "дзяржаўныя цёткi" нiяк не маглi адабраць для размяшчэння ў дзiцячы дом. "Клапатлiвая" мацi старанна хавала дзiця па знаёмых. Напрыклад, у Наташы. А каб падумалi, што ў хаце нiкога няма, накiнула на дзверы замок i некуды знiкла. Далей не адбылося нiчога надзвычайнага: Наташа заснула, а хлопчык захапiўся адзiнай цацкай у доме — запалкамi.

...Чым настойлiвей прасiла Тамара прабачэння ў Бога, у самой Наташы, тым больш яскравымi былi ўспамiны. I самае жудаснае, успамiны гэтыя былi пераважна прыемнымi. Тамара прыгадала, што Наташа нiводнага разу не забылася пра дзень нараджэння роднай цёткi — абавязкова дасылала тэлеграмы, паштоўкi або тэлефанавала, чаго нiколi не рабiла для роднай мацi. Успомнiўся i фотаздымак пляменнiцы, якi тая падарыла шмат гадоў таму з надпiсам на абароце: "Ты любі — не любі, толькі помні мяне"...

Р.S. У гэтай гiсторыi могуць быць недакладнасцi, але няма прыдуманых персанажаў: Тамара — мая мацi, Наталля — стрыечная сястра, з якой мы не так даўно i так няпроста развiталiся...

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цётка Света выйшла пакармiць сабаку, i пачула, як у суседнiм доме дзiка крычыць дзiця. Зiрнула ў той бок, а там — дым i чад. Паклiкала мужа — дзядзьку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика