21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надбаўка да дапамогі на дзiця

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надбаўка да дапамогі на дзiця

Я з’яўляюся мацi-адзiночкай, майму сыну ўжо два гады. Дапамогу на дзiця мне плацiлi з надбаўкай, але нядаўна надбаўку плацiць перасталi. Калi я пацiкавiлася прычынамi, мне растлумачылi, што паколькi ў мяне ёсць сужыцель, надбаўка мне не павiнна выплачвацца. Цi так гэта? Сужыцель не прапiсаны ў маёй кватэры i не з’яўляецца бацькам майго сына.

Iрына К., г. Гомель

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 30.10.1992 г. "Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей" быў зменены 28.12.2007 г. i выкладзены ў новай рэдакцыi, якая ўступiла ў сiлу 1 студзеня 2008 года. Згодна з гэтым Законам да дзяржаўных дапамог па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў i на дзяцей ва ўзросце пасля трох гадоў устанаўлiваецца надбаўка на дзяцей, народжаных жанчынамi па-за шлюбам, калi звесткi аб бацьку дзiцяцi ў кнiзе рэгiстрацыi актаў аб нараджэннi зроблены па ўказаннi мацi. Гэты факт пацвярджаецца даведкай органаў ЗАГСа з указаннем падставы ўнясення звестак аб бацьку дзiцяцi.

Згодна з артыкулам 23 Закона вышэйназваная штомесячная надбаўка да дзяржаўнай дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў назначаецца i выплачваецца да спаўнення дзiцяцi паўтара года ў памеры 75 працэнтаў дапамогi, а ад паўтара да трох гадоў — у памеры 40 працэнтаў дапамогi. Да дапамогi на дзiця, якому больш за 3 гады, штомесячная надбаўка назначаецца i выплачваецца ў памеры 40 працэнтаў дапамогi.

Часткай чацвёртай гэтага артыкула Закона ўстаноўлена, што выплата надбаўкi спыняецца у выпадку ўсынаўлення (удачарэння) цi прызнання бацькоўства ў судовым парадку, назначэння на дзiця пенсii з выпадку страты кармiцеля, уступлення жанчыны ў шлюб альбо сумеснага пражывання i вядзення агульнай гаспадаркi з мужчынам, якi не знаходзiцца з ёй у зарэгiстраваным шлюбе. Факт сумеснага пражывання i вядзення агульнай гаспадаркi ўстанаўлiваецца ў парадку, вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 31.03.2008 г. прыняў пастанову № 490, якой у адпаведнасцi з вышэйназваным Законам было зацверджана новае Палажэнне аб парадку назначэння i выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей.

Згодна з пунктам 6 гэтага Палажэння факт сумеснага пражывання мацi i вядзення ёю агульнай гаспадаркi з мужчынам, якi не знаходзiцца з ёй у зарэгiстраваным шлюбе, пацвярджаецца даведкай аб месцы жыхарства i складзе сям’i (копiяй асобовага рахунка) i дакументамi, якiя пацвярджаюць, што гэты мужчына з’яўляецца бацькам аднаго з яе дзяцей (пасведчанне аб нараджэннi дзiцяцi, копii судовых рашэнняў аб усынаўленнi (удачарэннi), аб устанаўленнi бацькоўства). У астатнiх выпадках гэты факт (незалежна ад таго, цi з’яўляецца мужчына, якi без рэгiстрацыi шлюбу жыве з мацi i вядзе з ёю агульную гаспадарку, бацькам аднаго з яе дзяцей, цi не) пацвярджаецца самой мацi ў заяве аб назначэннi дапамогi.

Камiсiя па назначэннi дапамог мае права прыняць да ўвагi iншыя дадатковыя дакументы i звесткi i на падставе iх самастойна прыняць рашэнне аб устанаўленнi факта сумеснага пражывання мацi i вядзення ёю агульнай гаспадаркi з мужчынам, якi не знаходзiцца з ёй у зарэгiстраваным шлюбе. Згодна з гэтым Палажэннем (пункты 36, 39) устанаўленне факта сумеснага пражывання жанчыны i вядзення ёю агульнай гаспадаркi з асобай, якая не знаходзiцца з ёй у зарэгiстраваным шлюбе, з’яўляецца таксама падставай для спынення выплаты надбавак да дапамог на дзяцей, якiя былi ўсыноўлены (удачароны) адзiнокiмi асобамi; на дзяцей, якiя выхоўваюцца адным з бацькоў, якi скасаваў шлюб i не ўступiў у новы шлюб, у выпадках, калi другi з бацькоў ухiляецца ад выплаты алiментаў, дзяцей, якiя знаходзяцца пад апекай цi папячыцельствам, у выпадках, калi бацькi ўхiляюцца ад выплаты алiментаў, у iншых выпадках, прадугледжаных часткай другой артыкула 24 вышэйназванага Закона, калi спагнанне алiментаў немагчыма.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з’яўляюся мацi-адзiночкай, майму сыну ўжо два гады. Дапамогу на дзiця мне плацiлi з надбаўкай, але нядаўна надбаўку плацiць перасталi. Калi я пацiка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика