21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па нявесту — на парад!

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па нявесту — на парад!

У Беларусі ўпершыню пройдзе Парад нявестаў

У нядзелю 29 чэрвеня ад старажытнага Лошыцкага парку сталiцы адправяцца ў трыумфальнае падарожжа па дарогах сталiцы кабрыялеты, пасажырамi якiх будуць выключна прыгожыя дзяўчаты ў вясельных сукенках. Ад такога наплыву прыгажосцi толькi вочы заплюшчыць, каб потым упэўнiцца: не, не мана гэта, а самая краса беларускай жаноцкай прыгажосцi, самы смак...

Упершыню Парад нявестаў быў заснаваны ў Маскве, але вельмi хутка распаўсюдзiўся на iншыя гарады Расii. У Мiнску iдэю падхапiў святочны iнфармацыйны цэнтр "Рrаzdnik.bу", якi стаў адбiраць нявестаў для акцыi згодна з усiмi правiламi.

— Спачатку мы атрымалi 369 заявак ад дзяўчат, якiя хацелi паўдзельнiчаць у Парадзе нявестаў, — ад iмя арганiзатараў патлумачыла нашай газеце Святлана Салановiч. — 78 прэтэндэнтак прыйшлi на кастынг i ў вынiку мы адабралi 36 нявестаў. Былi пэўныя крытэрыi, згодна з якiмi мы выбiралi дзяўчат. Галоўнае, каб яны былi актыўнымi ў жыццi i хацелi паўдзельнiчаць у прыкметнай для горада падзеi не дзеля ўвагi фотакамер i iншых асабiстых iнтарэсаў. Для нас было важна, каб у дзяўчат i жанчын былi нейкiя сацыяльныя мэты, каб яны хацелi засведчыць не толькi тое, што нашы нявесты прыгожыя, а каб сваiмi поглядамi на жыццё i паводзiнамi яны сцвярджалi сямейныя каштоўнасцi. Менавiта таму ў нашай акцыi возьмуць удзел не толькi дзяўчаты, якiя пакуль не замужам, але i жанчыны, якiя ўжо маюць сям’ю. Тым самым яны сцвярджаюць, што неабавязкова ўступаць у шлюб па некалькi разоў, каб адчуваць сябе нявестай.

Сярод удзельнiц будзе адна цяжарная, на шостым месяцы, але яна добра сябе адчувае, i хоча зрабiць свята для сябе i iншых. Яшчэ адна нявеста паедзе разам са сваiм грудным дзiцем. Але ўсе нявесты без выключэння будуць апранутыя ў вясельныя сукенкi. У залежнасцi ад стылю вясельнага строю, нявесты будуць падзелены на шэсць камандаў: гламурныя прыгажунi, эльфiйскiя дзевы i русалкi, англiйскiя прынцэсы, нявесты ХІХ стагоддзя, бландзiнкi i брунеткi. Розныя вясельныя строi дапамогуць дзяўчатам знайсцi свой вобраз.

Дзяўчат у прыгожых строях правязуць у кабрыялетах па горадзе, спынiцца картэж ля парку Горкага. Нявесты, як гэта звычайна робiцца, аддадуць данiну памяцi ля Абелiска Перамогi, ускладуць да яго кветкi. А ў парку прыгажунь будуць чакаць фатографы — каб гэты святочны дзень застаўся ў памяцi назаўсёды. Для iх у парку будуць спяваць зоркi беларускай эстрады. Вядома, i для гасцей таксама, якiя прыйдуць паглядзець на Парад нявестаў.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю 29 чэрвеня ад старажытнага Лошыцкага парку сталiцы адправяцца ў трыумфальнае падарожжа па дарогах сталiцы кабрыялеты, пасажырамi якiх будуць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика