21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вальсы, агні i музыка ў сэрцы Сярэднявечча

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вальсы, агні i музыка ў сэрцы Сярэднявечча

Афіша

 

Па добрай традыцыi да свайго дня нараджэння тэлеканал АНТ ладзiць вялiкiя канцэртныя праграмы ля сцен Мiрскага замка. Сёлета iх цэлых восем. На працягу некалькiх дзён пасёлак Мiр ператворыцца ў адкрытую канцэртную пляцоўку, на якой будуць гучаць класiчныя вальсы i сучасныя хiты, замежная поп-музыка i беларуская патрыятычная праграма, дзiцячыя песнi i "аматарскiя" перапрацоўкi папулярных мелодый.

Адкрыецца серыя музычных вечароў у Мiрскiм замку 26 чэрвеня праектам Радыё АНТ — канцэртам папулярнага калiсьцi i не забытага цяпер шведскага гурта "Асе оf Bаsе". З моманту заснавання каманды прайшло больш як 20 гадоў, росквiт прыпаў на 1993—94 гг. Але "Казырныя тузы" — менавiта так перакладаецца назва гурта — здольныя i сёння паказаць, што камплект з двух сiнтэзатараў i трох вакалiстаў варты самых цёплых водгукаў.

Пасля скандынаваў сцэну зоймуць уласна беларусы — выканаўцы, якiя сталi па вынiках рэйтынгаў радыёстанцый лiдарамi праекта "Песня года Беларусi". Дакладней, вясновай яго часткi. Гэты вынiковы канцэрт будзе неўзабаве паказаны ў тэлеверсii, i лепшую песню вызначаць тэлегледачы iнтэрактыўным галасаваннем.

27 чэрвеня гатуецца музычная страва для сапраўдных гурманаў: "Ноч вальса ў Мiрскiм замку". Прадставяць яе аркестр Нацыянальнага акадэмiчнага вялiкага тэатра оперы Беларусi пад кiраўнiцтвам Вячаслава Волiча, а таксама салiсты тэатра оперы. У праграме — лепшыя творы Iагана Штрауса: вальсы, полькi, маршы, уверцюры...

Пасля класiчнай часткi адбудзецца вiдовiшчна-экстрэмальная — фестываль "Ноч агню ў Мiрскiм замку". Сваё майстэрства на iм прадэманструюць каманды з Беларусi, Расii, Латвii, Лiтвы, Казахстана, Сербii. У вогненным паказе будзе мноства феерверкаў i разнастайных пiратэхнiчных эфектаў.

28 чэрвеня канцэртную эстафету перахопiць праект "Нашы песнi. Версiя 2008". Нагадаем, адпаведны конкурс тэлеканал абвясцiў яшчэ на пачатку года. Да разгляду кампетэнтнага журы прымалiся песнi патрыятычнага зместу, на беларускай або рускай мовах, напiсаныя ў 2007—2008 гг. На адрас тэлеканала прыйшло каля 200 заявак, з якiх экспертная рада ў складзе амаль паўсотнi чалавек адабрала фiналiстаў. А ўжо 2 лiпеня, пасля трансляцыi "Нашых песень" у эфiры АНТ, свой выбар зробяць гледачы, якiя галасаваннем вызначаць лепшую песню пра Беларусь.

Завiтаўшы на сайт АНТ, дзе размешчаныя для праслухоўвання папярэдне адабраныя 129 песень, мы звярнулi ўвагу, што i ў назвах iхнiх, i ў змесце назiраецца падазроная аднастайнасць. Так, кампазiцый "Беларусь" у конкурсе ўдзельнiчала ажно 12 (!), крыху менш аказалася песень з назвамi "Белая Русь" — 6, "Мая Беларусь" — 4 i "Беларусь мая" (што, па сутнасцi, адно i тое ж) — 3. Ды i ў тэкстах — усё тыя ж валошкi, бульба ды буслы... "Чаго не хапала канкурсантам, што яны такiя падобныя — крэатыву, палёту фантазii? — пацiкавiлiся мы ў мастацкага кiраўнiка праекта, заслужанага артыста Беларусi Якава Навуменкi. — Не хапала менавiта таго, што вы назвалi, — пагадзiўся Якаў Паўлавiч. Але разам з тым адзначыў, што знайшлiся кампазiцыi, якiя яго асабiста моцна ўразiлi. — Фiналiстаў ужо вызначылi, адабралi крыху з запасам — 22 песнi, беларуска- i рускамоўных з iх прыкладна роўная колькасць, фiфцi-фiфцi. Але я на выбар не ўплываў, бо я не член журы, а толькi арганiзатар. I яшчэ як выканаўца прадставiў тры песнi, так што за вынiк таксама перажываю. Канчатковае ж рашэнне ўвогуле залежыць ад гледачоў — вось паслухаем гала-канцэрт, тады можна будзе меркаваць, хто чаго варты".

"Звязда", у сваю чаргу, таксама рэкамендуе не прапусцiць "Нашы песнi". Нават калi на роднай мове з iх прагучыць толькi палова — калi яшчэ iх давядзецца пачуць, гэтыя песнi, акрамя хiба "Славянскага базару ў Вiцебску"...

Музычны вечар 29 чэрвеня пачне гала-канцэрт праекта "Гукi школ". Вакалiсты (ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў) з розных рэгiёнаў Беларусi выканаюць песнi, што былi напiсаныя спецыяльна для кожнага ўдзельнiка. У ранiшнiм эфiры АНТ, дарэчы, 5 разоў на тыдзень гледачы знаёмiлiся з юнымi канкурсантамi i бачылi, як тыя рыхтуюцца да канцэрта. Цяпер жа на iм прадстаўнiкi розных школ Беларусi назавуць iмя пераможцы, якога чакае галоўны прыз — аўтарская кампазiцыя i здымкi клiпа на яе.

Пасля дзяцей у гульню ўступаюць дарослыя: удзельнiкi праектаў "Дзве зоркi" i "Цудоўная пяцёрка". На сцэну выйдуць тыя дуэты, што палюбiлiся гледачам — як прафесiйныя выканаўцы (Iрына Дарафеева, Гюнеш, Iна Афанасьева, Iлля Мiцько, Жанэт, Ганна Шаркунова, Вера Карэтнiкава, Уладзiмiр Ухцiнскi, Палiна Смолава), так i папулярныя непрафесiяналы (Генадзь Давыдзька, Яўген Булка, Элеанора Язерская, Аляксандр Аверкаў, Дзмiтрый Сайкоў, Iван Айплатаў, Алег Гарбуз, Вольга Няфёдава), а таксама аматарскiя калектывы ГУМа, хуткай медыцынскай дапамогi, Ваеннай акадэмii, байкераў, ДАI, Беларускай чыгункi, радзiльнага дома, МТЗ. Натуральна, кожны з праектаў прадставiць сваiх пераможцаў за два сезоны: дуэты Пятра Елфiмава—Тамары Лiсiцкай, Уладзiмiра Громава—Вольгi Паляковай i спяваючыя каманды Дзяржынскага агракамбiната i МНС.

У праграме музычных вечароў гледачы ўбачаць таксама сольны канцэрт Гюнеш "Дачка Ўсходу". Чакаецца выступленне ўкраiнскага гурта "Акiян Эльзы". На ўсе канцэрты ўваход вольны, трэба толькi звярнуць увагу, што 26—28 чэрвеня "Вечары ў Мiрскiм замку" пачынаюцца ў 21.30 i ў 23.30 адпаведна, а 29 чэрвеня — у 17.30, 21.30 i апоўначы. Для наведнiкаў прадугледжаны, акрамя ўласна музычнай праграмы, атракцыёны, вулiчныя кафэ i палатачны гарадок. А тыя, хто не зможа трапiць у Мiр напрыканцы наступнага тыдня асабiста, маюць шанц паглядзець упадабаную праграму ў эфiры — лiтаральна праз некалькi дзён.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па добрай традыцыi да свайго дня нараджэння тэлеканал АНТ ладзiць вялiкiя канцэртныя праграмы ля сцен Мiрскага замка. Сёлета iх цэлых восем. На працяг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика