Першы раз i "COLOR" — клас!
Першы раз i "COLOR" — клас!
У Мiнску стартавала мiжнародная бiенале сучаснага жывапiсу "COLORFEST" Дагэтуль у нас падобных мастацкiх акцый не было. Але патрэба ў iх ёсць. Асаблiва, калi ўзяць да ўвагi мэты, дзеля якiх ладзiцца першае бiенале: стварэнне станоўчага iмiджу Беларусi на еўрапейскай мастацкай арэне, падтрымка выяўленчага мастацтва. Не толькi нашага. Гэта прадыктавана часам, упэўнены арганiзатары, сярод якiх грамадскае аб’яднанне "Мiжнародная гiльдыя жывапiсцаў" i Нацыянальная бiблiятэка Беларусi. На думку арганiзатараў, характар сучаснага мастацтва iмклiва трансфармуецца, традыцыйныя вiды мастацтва выцясняюцца, а мастацкiя кiрмашы i бiенале мала ўвагi надаюць жывапiсу — на яго долю прыпадае менш за 10 працэнтаў ад агульнай колькасцi экспазiцыйных плошчаў. Але Беларусь гэты працэнт вырашыла павысiць, заадно iмкнучыся падняць аўтарытэт свайго жывапiсу. А мiж тым, гэта ўсё задумана не толькi дзеля таго, каб сябе паказаць, але каб на iншых паглядзець. Акрамя беларускiх мастакоў, у нашым бiенале ўдзельнiчаюць творцы з Італii, Германii, Англii, Канады, Арменii, Эстонii, Лiтвы, Малдовы i iншых краiн. Каб не ўсё было так проста, як на звычайных выставах, мастакi будуць усё-такi спаборнiчаць у рамках конкурсу, якi будзе арганiзаваны для ўдзельнiкаў бiенале. Вызначаць пераможцаў будзе нават журы, якое ўзначалiць народны мастак Беларусi Гаўрыла Вашчанка. Галоўнае, каб у замежных мастакоў засталася добрая памяць пра Беларусь. Бiенале можа зрабiць успамiны больш прыемнымi для тых, хто праявiць сябе ў конкурсе i атрымае дыпломы пераможцаў. Урэшце — гэта ж не толькi свята, але i праца. З вынiкамi працы мастакоў гледачы змогуць знаёмiцца яшчэ да 1 жнiўня. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дагэтуль у нас падобных мастацкiх акцый не было. Але патрэба ў iх ёсць. Асаблiва, калi ўзяць да ўвагi мэты, дзеля якiх ладзiцца першае бiенале: стварэ
|
|