Булён для розуму
Булён для розуму
Iмпрэза Прапанавалi ў галерэi "Падземка" Вiдэапраект Вольгi Сазыкiнай "Булён для душы" стаў своеасаблiвай акцыяй працягу самаiдэнтыфiкацыi беларускiх мастакоў у прасторы сусветнага актуальнага мастацтва. Тэму гэтую заявiлi Мiхаiл Гулiн i Васiль Пачыцкi ў праекце "Квiтней BOG", якi быў прадстаўлены ў маi. Такiм чынам "Падземка" чарговы раз прыцягвае да разважанняў пра стэрэатыпы ўспрымання i фобii чалавека ў нацыянальным кантэксце i па-за iм. Усё так глабальна... Дык актуальнае мастацтва за несур’ёзныя тэмы не бярэцца. Толькi паглядзець яно можа на iх даволi iранiчна. Як Вольга Сазыкiна — яе "Булён для душы" можна разглядаць як iранiчнае асэнсаванне сiтуацыi, якая склалася ў культурным асяродку Беларусi. Ды не толькi. Таму што любыя дзеяннi ў абмежаванай прасторы падобныя на тое, што варыцца ў закрытай каструлi. Атрымлiваецца замыканне на сабе, але развiцця няма. Якое выйсце бачыць аўтар? Магчыма, можна паглядзець унутр сябе i там убачыць бездань магчымасцяў, якiя пакуль не адкрытыя. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапанавалi ў галерэi "Падземка"
|
|