Ад відэакамеры зламыснiк не схаваецца
Ад відэакамеры зламыснiк не схаваецца
У студзенi цi лютым у Гомелi каля будынка абласнога тэатра з дапамогай кулакоў двое мужчын высвятлялi свае адносiны накшталт "ты мяне паважаеш цi не?". І нечаканасцю для iх з’явiўся нарад мiлiцыi, якi перапынiў бойку на самым цiкавым месцы. Калi пачалi ўстанаўлiваць усе акалiчнасцi справы, адзiн задзiрака заявiў, што знiкла яго шапка. А яе ў цябе не было, сказалi мiлiцыянеры. Была, настойваў той. Праз колькi хвiлiн "баец" падняў рукi ўгору. БО яму паказалi запiс вiдэакамеры, якая, дарэчы, i зафiксавала бойку, на разбор якой быў накiраваны мiлiцэйскi нарад. У гэтай гiсторыi ёсць наступная выснова: калi б шапка знiкла, то гаворка пайшла б не толькi аб хулiганстве, але i аб рабаўнiцтве. Падобных прыкладаў, калi вiдэакамеры ў ажыўленых месцах Гомеля, дзе збiраецца шмат народу, на скрыжаваннях вулiц выяўляюць рознага роду правапарушэннi, у тым лiку i крымiнальнага характару, нямала. I як падкрэслiў падчас прэс-канферэнцыi намеснiк начальнiка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Аляксандр Дзеркач, на сёння ў Гомелi дзейнiчаюць ужо 12 камер вiдэаназiрання. Лiчба параўнальна невялiкая, але яна павiнна праз нейкi час значна павялiчыцца. Не толькi ў абласным цэнтры, але i ў iншых буйных гарадах. Бо распрацавана спецыяльная праграма ахопу гэтай сiстэмай тэрыторый населеных пунктаў з апiсаннем схем i маршрутаў. Яна разлiчана на два гады, на працягу якiх вiдэакамеры з’явяцца ў 150 пунктах. Частка вiдэакамер будзе ўстаноўлена ўжо ў канцы гэтага года. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У студзенi цi лютым у Гомелi каля будынка абласнога тэатра з дапамогай кулакоў двое мужчын высвятлялi свае адносiны накшталт "ты мяне паважаеш цi
|
|