Кожны бухгалтар мае шанц...
Кожны бухгалтар мае шанц...
У краiне стартаваў штогадовы конкурс "Лепшы галоўны бухгалтар 2008", iнфармацыйным спонсарам якога выступае газета "Звязда", а яго арганiзатарамi з’яўляюцца Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi, ТАА "Агенцтва Уладзiмiра Граўцова" — выдавец часопiса "Галоўны Бухгалтар" i Беларуская асацыяцыя бухгалтараў. Заяўкi на ўдзел прымаюцца да 21 лiпеня, а паспрабаваць свае сiлы можа кожны бухгалтар незалежна ад узросту i вопыту працы. Конкурс зарэкамендаваў сябе на працягу 8 гадоў як аб’ектыўнае, сур’ёзнае i запатрабаванае бухгалтарамi краiны мерапрыемства. Як адзначаюць у "Агенцтве Уладзiмiра Граўцова", удзельнiкам даецца магчымасць разабрацца ў складаных прафесiйных пытаннях да таго, як спецыялiст сутыкнецца з iмi на практыцы. Ужо па традыцыi спаборнiцтва праходзiць у тры этапы: першы тур — завочны, другi i трэцi — вочныя. Гэта тэсцiраванне па пытаннях бухгалтарскага ўлiку, фiнансавага аналiзу i падаткаабкладання. Больш падрабязная iнфармацыя аб конкурсе i яго правiлах размешчана ў часопiсе "Галоўны Бухгалтар" № 21, на сайце www.gb.by, альбо можна пацiкавiцца аб удзеле ў iм па тэлефоне ў рэдакцыi часопiса (017)209 69 01. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краiне стартаваў штогадовы конкурс "Лепшы галоўны бухгалтар 2008", iнфармацыйным спонсарам якога выступае газета "Звязда", а яго
|
|