21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усе Ў сад!

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе Ў сад!

Дзённік бландзiнкi

Вось не паспелi адцвiсцi касачы, а ўжо на падыходзе — пiвонi. Але i без iх наш Цэнтральны батанiчны сад — любiмае месца многiх гараджан i гасцей сталiцы. Тут цiха, няма машын. Тут жывуць лебедзi i качкi. Не толькi яны, але i iншыя птушкi, што знайшлi тут сабе прытулак, не баяцца наведнiкаў, сярод якiх шмат дзяцей i старых. Цывiлiзацыя быццам адступае, даючы чалавеку застацца сам-насам. Ідылiя...

Таму вестка пра тое, што на тэрыторыi батанiчнага саду будуць пабудаваныя тэнiсныя корты, здалася неверагоднай, тым больш што месца гэтае ахоўваецца законам. Спачатку Мiнскi гарадскi камiтэт прыродных рэсурсаў адмовiў забудоўшчыкам, матывуючы тым, што згодна з генпланам, батанiчны сад адносiцца да тэрыторый, якiя асаблiва ахоўваюцца i дзе забаронена будаўнiцтва спартыўных устаноў. Але, як сцвярджаюць беларускiя эколагi, нейкае будаўнiцтва ўсё ж было дазволена... Так што не здзiўляйцеся, калi пры ўваходзе ў батанiчны сад вы пачуеце не водар рэлiктавых раслiнаў, а пах чыiхсьцi потных красовак...

КАЧЫНЫЯ ГIСТОРЫI

У мяне ёсць знаёмы студэнт-хiмiк. Хiмiк ён хiмiк, але для мяне — увасабленне батанiка. Калi яго ў час за дзверы не выставiць, ён можа дзве гадзiны расказваць гiсторыi з жыцця Дарвiна i Мендзялеева, стоячы проста ў вiтальнi ў 12 ночы. I ёсць у яго мара — набыць касцюм хiмабароны. Я сама не бачыла, але, з яго слоў, касцюм увесь закрыты, воданепрамакальны.

"Слухай, — пытаю я яго, — а што ты з iм будзеш рабiць?"

"Як што? Качак кармiць! Вы ведаеце, як будуць выглядаць качкi ў наступным стагоддзi? Крылцы маленькiя, бездапаможныя, тушка тоўстая, дзюба шырокая... Як у дронта. А вочы вялiзныя-вялiзныя i такiя жаласлiвыя. Iначай галодны студэнт сваю булку не аддасць..."

Карацей, любуйцеся, пакуль не прыйшла нам усiм эвалюцыя...

Голуб i смяротнае пакаранне

Стаю на перакрыжаваннi. За метр ад броўкi — расцiснутае цельца голуба. Намазана на асфальт, як масла на бутэрброд на бедным стале — тоненька, кроў ды пёркi, ды кавалачак цэўкi...

Усе бачаць. Як такую прыгажосць ды не пабачыць? Тым не менш, перабягаюць дарогу. Хлопчык-падлетак, дзве студэнткi...

Стаю i думаю — наглядны прыклад ролi смяротнага пакарання. Нават выгляд свежай мярзотнай смерцi не ўтрымоўвае ад парушэння закона...

Так што ад гэтага часу я перакананая — забойства злачынцы не мае прафiлактычнага значэння i служыць адно для супакаення сваякоў пацярпелага.

Я — клаўстрафоб!

Я — клаўстрафоб, але не класiчны.

Класiчныя баяцца замкнёнай прасторы, а я проста баюся дзе-небудзь загрузнуць.

Як Вiнi-Пых, якi не мог вылезцi з нары Труса. Нават у дзяцiнстве мне гэтая сiтуацыя — з Вiнi — не здавалася смешнай.

Яшчэ больш, да начных трызненняў, уразiў мяне момант з кнiгi Тура Хеердала. Там апiсана, як падчас даследаванняў вузкiх — у шырыню чалавечага цела — пячор, дзе жыхары выспы Ява трымалi дзяўчынак, каб скура ў iх была светлай, адзiн з каманды Хеердала засеў у вузкiм месцы i ледзь вызвалiўся... Гэты момант жаху — яго жаху! — я здатная перажываць, як свой уласны.

У юнацтве я з сябрамi пасунулася ў Кiеўскую лаўру. Хто быў, той зразумее. А можа i не зразумее, але мяне адтуль проста волакам вывалаклi — мне стала блага. З той пары, пакуль усе глядзяць гэтую падземную метафару рускай думкi, я сяджу ў цудоўным парку побач. Абажаю яго...

А яшчэ я баюся апранаць сукенкi меншага, чым мне трэба, памеру...

Мая клаўстрафобiя спецыфiчная i выбарная. З ёй цяжка, але не смяротна. I я ведаю, адкуль яна расце. Пры нараджэннi мяне доўгi час не маглi дастаць, бо вакол шыi двойчы абвiлася пупавiна. У рэшце рэшт яе перарэзалi i на маёй шыi ёсць шнарык. Але веданне прычыны не здымае цяжару.

Гэта я да чаго... Мой iнстытут пераехаў з прыгожага будынка з калонамi ў не вельмi прыгожы, без бiблiятэкi... I з вельмi нiзкай столлю!

Сёння ўжо прасядзела там пятнаццаць хвiлiн i ў мяне пачалася панiка. Хоць ты звальняйся...

Чалавек — складаная жывёла!

Разбiтае сэрца

Ёсць такая казка — пра бабулю, якая не памiрала. Смерць да яе прыйшла, а бабуля ў полi. Смерць пайшла ў поле — а бабуля ўжо ў лесе. Смерць у лес, а бабця на танцулькi... Карацей, смерць умаялася i пакiнула кабету ў спакоi.

Дык вось у мяне нешта такое з жыццёвым вопытам. Калi ён прыходзiць, мяне няма дома — я то на працы, то на радыё, то на прэзентацыi. Прафукала я жыццёвы вопыт...

I ўсё ж адным сваiм вынаходнiцтвам падзялюся. Калi мне было ...наццаць год, я прыдумала, як пазбаўляцца ад непатрэбнага кахання.

Ведаючы, што клiн выбiваюць клiнам, а боль болем, я прыдумала лячыць разбiтае сэрца ў дантыста. Як толькi нешта пачынала мне муляць у адносiнах, я бегла да зубнога лекара. Бззззз... Эмоцыi ад свiдравання — у цяжкiх сардэчных выпадках без анэстэзii — не тое што пазбаўлялi мяне думак пра каханне, але iстотна адцягвалi ўвагу. Бзззз... I ўжо лягчэй... Не, нiколi да канца мяне вiзiт да ўрача не пазбаўляў ад разбiтага сэрца. Але...

Але цяпер, дарослым чалавекам, я магу сказаць, што гэта была генiяльная iдэя.

Ганна КIСЛIЦЫНА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось не паспелi адцвiсцi касачы, а ўжо на падыходзе — пiвонi. Але i без iх наш Цэнтральны батанiчны сад — любiмае месца многiх гараджан i гасцей сталi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика