Кляшчы "заваявалi" больш як 90 працэнтаў тэрыторыi Беларусi
Кляшчы "заваявалi" больш як 90 працэнтаў тэрыторыi Беларусi
Працяг тэмы Штогод на клешчавы энцэфалiт у Беларусi хварэюць каля 100 чалавек, а колькасць захварэлых на Лайм-барэлiёз вагаецца ад 500 да 800 выпадкаў. Разам з тым колькасць беларусаў, якiя звяртаюцца ў лячэбна-прафiлактычныя ўстановы са скаргамi на маленькiх крывасмокаў, дасягае 10—18 тысяч чалавек у год. Аб гэтым на сустрэчы з журналiстамi паведамiў загадчык клiнiка-эксперыментальнай лабараторыi хранiчных нейраiнфекцый НДI эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii Святаслаў Вiльгiн. Па словах спецыялiста, на сёння цыркуляцыя вiруса клешчавага энцэфалiту адзначана ў 96 раёнах Беларусi (гэта 74 працэнты адмiнiстрацыйных тэрыторый), а ўзбуджальнiка хваробы Лайма — у 120 раёнах (92 працэнты тэрыторый). Найбольш актыўныя ачагi клешчавага энцэфалiту зафiксаваныя на тэрыторыях Пружанскага, Камянецкага, Маларыцкага, Бярозаўскага, Гродзенскага i Свiслацкага раёнаў. Хваробы Лайма — на тэрыторыях Пружанскага, Камянецкага, Iвацэвiцкага, Капыльскага, Барысаўскага i Бярэзiнскага раёнаў. Актыўнасць прыродных ачагоў насялення iксодавых кляшчоў застаецца дастаткова высокай. За пяць месяцаў гэтага года колькасць кляшчоў павялiчылася па краiне ў 1,4 раза ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года. Увогуле эпiдэмiчная абстаноўка па клешчавым энцэфалiце i хваробе Лайма ацэньваецца спецыялiстамi як нестабiльная i залежная ад клiматычна-экалагiчных умоў. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод на клешчавы энцэфалiт у Беларусi хварэюць каля 100 чалавек, а колькасць захварэлых на Лайм-барэлiёз вагаецца ад 500 да 800 выпадкаў. Разам з ты |
|