Жывая энергiя жывых ягад
Жывая энергiя жывых ягад
Iнфарм-укол Ягады — багатая крынiца вiтамiнаў i мiкраэлементаў. I перш за ўсё гэта вода- i тлушчарастваральныя вiтамiны групы В, бiяфлаваноiды i вiтамiн С. Чэмпiёнам па апошнiм з’яўляецца чорная парэчка, але шмат вiтамiну С i ў сямействе бруснiчных, ажыне, марошцы, чаромусе. Р-актыўныя злучэннi, сканцэнтраваныя ў чорных ягадах, валодаюць супрацьгiпертанiчным i супрацьсклератычным дзеяннем. Вiтамiн К, на якi багатая рабiна, чорная парэчка, шыпшына, чарнiцы, спрыяе згусальнасцi крывi. Акрамя таго, у ягадах утрымлiваецца вялiкая колькасць так званых фiтарэчываў, якiя валодаюць здольнасцю карэктаваць бiяхiмiчныя працэсы ў арганiзме. Iснуе нават асаблiвае паняцце — "жывая энергiя". Гэта энергетыка, якая пера-даецца сонцам, паветрам i дажджом. Гэта тое, чым валодаюць усе жывыя раслiны i плады, асаблiва лясныя, i чаго нiколi не будзе ў таблетках i парашках. БРУСНIЦЫ. Вугляводы, пекцiны, карацiн, арганiчныя кiслоты. Бруснiчны сок п’юць пры павышаным цiску, ваду пасля вымочвання ягад — як лёгкае слабiцельнае. Адварам лiсця лечаць ныркi. ЧАРНIЦЫ. Вiтамiн К, дубiльныя рэчывы, кiслоты, цукры. Чарнiцам няма роўных па спрыяльным уплыве на вочы, акрамя таго, у iх шмат марганцу, якi ўдзельнiчае ў абнаўленнi крывi. ШЫПШЫНА. Вiтамiны С, Р, К, Е, групы В, карацiн. У пладах шыпшыны аскарбiнавай кiслаты прыкладна ў 10 разоў больш, чым у ягадах чорнай парэчкi, i ў 50 разоў больш, чым у лiмоне. КАЛIНА. Iнвертны цукар, флаваноiды, карацiн, кiслоты. Свежыя ягады калiны дапамогуць ад галаўнога болю, настой з iх — пры хваробах страўнiка, а кампот будзе карысны сардэчнiкам i гiпертонiкам. АЖЫНА. Глюкоза, фруктоза, карацiн, вiтамiн Е, кiслоты. Ягады дапамагаюць пры кашлi, болях у суставах, запаленнi нырак i мачавога пухіра. Яшчэ гэта цудоўны сродак для зажыўлення ранаў. КЛУБНIЦЫ. Аскарбiнавая кiслата, пiрыдаксiн, карацiн. Свежыя клубнiцы — каштоўны дыетычны прадукт пры атэрасклерозе, гiпертанii, гастрытах, язве страўнiка, запорах, парушэннях солевага абмену. СУНIЦЫ. Дубiльныя рэчывы, аскарбiнавая кiслата. Вельмi карысная для ўсiх, у каго ёсць праблемы з сэрцам. Дапамагае пры малакроўi, а таксама тым, хто плануе ў блiжэйшы час завесцi дзяцей. АБЛЯПIХА. Алей, карацiн, кiслоты, вiтамiн С. Абляпiху здаўна выкарыстоўвалi ў дэрматалогii — яе сок п’юць пры розных скураных захворваннях, а прымочкi дапамагаюць зажыўленню ранаў. ПАРЭЧКА. Вiнная, фосфарная, янтарная, лiмонная кiслоты. Парэчка — выдатны сродак супраць прастуды. Перацёртая з мёдам ягада — цудоўная прафiлактыка гiпертанii i атэрасклерозу. ЧАРНАПЛОДНАЯ РАБIНА. Вiтамiны Р, К, С, арганiчныя кiслоты, карацiн. Плады чарнаплоднай рабiны выдатна знiжаюць цiск, дапамагаюць пры таксiкозах i спрыяюць добрай згусальнасцi крывi. АГРЭСТ. Аскарбiнавая, нiкацiнавая, фосфарная кiслоты. Добры болесуцiшальны сродак пры хваробах страўнiка i кiшэчнiка, эфектыўнае слабiцельнае i мачагоннае. МАЛIНА. Фолiевая, лiмонная, салiцылавая кiслоты. Багатая на кiслоты, таму яе ягады дапамагаюць добраму страваванню, валодаюць бактэрыцыдным дзеяннем. Факты пра рыс 1. У Японii верылi, што рыс, як i чалавек, мае душу, i калi ставiцца да яго без павагi, то за гэта можна паплацiцца. 2. Рыс вельмi карысны для арганiзма чалавека. Ён не толькi папаўняе энергазатраты, але i служыць крынiцай бялкоў, вугляводаў i мiнералаў (калiю, кальцыю, магнiю, фосфару), утрымлiвае вельмi мала тлушчаў. 3. Японскiя генетыкi стварылi гатунак рысу, якi можа дапамагчы хворым на цукровы дыябет адмовiцца ад лекаў. Ён знiжае ўзровень цукру ў крывi дзякуючы стымуляцыi сiнтэзу ўласнага iнсулiну ў падстраўнiкавай залозе. 4. Даследчыкi мяркуюць, што рысавае вотруб’е можа знiжаць рызыку развiцця раку кiшэчнiка. 5. Рыс гатуюць без масла i солi ў прапорцыi на 1 шклянку рысу 1,25 шклянкi вады. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ягады — багатая крынiца вiтамiнаў i мiкраэлементаў. I перш за ўсё гэта вода- i тлушчарастваральныя вiтамiны групы В, бiяфлаваноiды i вiтамiн С. Чэмпiё
|
|