У Мінску вызначаць лепшага целаахоўнiка
У Мінску вызначаць лепшага целаахоўнiка
Прафесіяналы Звычайна гэтыя людзi застаюцца ў ценi, бо яны як сапраўдныя прафесiяналы павiнны не малявацца перад публiкай, а абараняць сваiх клiентаў. Аднак на нейкi час сек’юрыцi ўсё ж выйдуць на першы план i прадэманструюць сваё майстэрства ва ўсёй красе на V Мiжнародным турнiры целаахоўнiкаў. Спаборнiцтвы адбудуцца з 23 па 29 чэрвеня (у "Раўбiчах", аэрапорце "Мiнск-2"), а праводзiцца яны будуць пад эгiдай Мiжнароднай лiгi целаахоўнiкаў i падтрымцы Службы бяспекi Прэзiдэнта Беларусi. Сёлета ў традыцыйных спаборнiцтвах возьмуць удзел 11 камандаў прафесiяналаў з краiнаў СНД і далёкага замежжа (Эстонія, Галандыя, Расія і г.д.). Як правiла, праграма турнiру трымаецца ў сакрэце. Аднак зразумела, што ў справе цела- ахоўнiкаў не абысцiся без дэманстрацыi прыёмаў рукапашнага бою, забеспячэння бяспекi асобы, якая знаходзiцца пад аховай, у гарадскiх умовах, экстрэмальнага контраварыйнага ваджэння аўтамабiля, абарончай стральбы i г.д. Лепшых целаахоўнiкаў у асабістым першынстве і ў камандным турніры вызначыць журы, куды ўваходзяць ветэраны спецслужбаў i дзеючыя майстры сваёй справы. У рамках турнiру будзе праведзена выстава-продаж экiпiроўкi для супрацоўнiкаў дзяржаўных i прыватных структур бяспекi, а таксама арганiзавана культурная праграма i профiльныя семiнары. Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна гэтыя людзi застаюцца ў ценi, бо яны як сапраўдныя прафесiяналы павiнны не малявацца перад публiкай, а абараняць сваiх клiентаў. Аднак на ней
|
|