Андрэй Касцiцын — лепшы
Андрэй Касцiцын — лепшы
Спорт-тайм Лепшым беларускiм хакеiстам-2008, паводле апытання спецыялiстаў i журналiстаў, стаў Андрэй Касцiцын, якi выступае ў НХЛ. Форвард "Манрэаль Канадзiенс" набраў 524 ачкi. Другое месца заняў абаронца "Каларада Эвеланш" Руслан Салей (219 ачкоў), а трэцiм стаў малодшы брат i аднаклубнiк пераможцы галасавання Сяргей Касцiцын (202 ачкi). Тройка прызёраў — iгракi нацыянальнай зборнай нашай краiны. Карэспандэнт "Звязды" дазванiлася Андрэю Касцiцыну, каб павiншаваць хакеiста з заслужаным, першым у яго кар’еры званнем "Лепшы беларускi хакеiст". — Я сам толькi тры днi таму даведаўся, што, аказваецца, мяне назвалi лепшым iграком. Мне пазванiлi з "Прэсбола", — паведамiў форвард "Манрэаля". — Як жонка павiншавала? Яшчэ не ў курсе, што такая падзея. Я сам нават не здагадваўся аб вынiку апытання. Гэта ж розныя спецыялiсты вырашалi, хто з iгракоў сябе добра паказаў у сезоне. Асабiста я сваiм выступленнем задаволены. Яшчэ вельмi рады за брата. Мы абавязкова адзначым, што мы ў тройцы лепшых, але, думаю, крыху пазней (брат цяпер у ад’ездзе). Каго б я сам назваў лепшым беларускiм хакеiстам? Не ведаю. З боку лепей бачна. Глеб-малодшы — у Галандыi? Нападаючы сталiчнага МТЗ-РIПА Вячаслаў Глеб можа стаць футбалiстам галандскай каманды "Рода", што выступае ў першым дывiзiёне. Умовы кантракта памiж форвардам i кiраўнiцтвам клуба ўжо абмеркаваныя. Нагадаем, што ў складзе мiнскiх трактаразаводцаў Глеб-малодшы знаходзiцца на правах арэнды, бо належыць ФК "Каўнас". Пакуль уладжваецца гэты трансфер, iгракi МТЗ-РIПА адкрылi праграму 11-га тура чэмпiянату Беларусi матчам з салiгорскiм "Шахцёрам". Вынiк — баявая нiчыя (1:1). Дзякуючы такому вынiку, у суботу, калi адбудуцца астатнiя сустрэчы вышэйшай лiгi, барысаўскi БАТЭ мае шанц перагнаць у чэмпiёнскай гонцы свайго канкурэнта — МТЗ-РIПА. Падначаленыя Юрыя Пунтуса пакуль лiдзiруюць з мiнiмальнай перавагай. Аргенцiна i Бразiлiя не вызначылi наймацнейшага Галоўныя фаварыты адборачнага турнiру ЧС-2010 па футболе ў паўднёваамерыканскай зоне не вызначылi наймацнейшага. У матчы памiж Бразiлiяй i Аргенцiнай лiк так i не быў адкрыты. Пасля гэтага вынiку аргенцiнцы набралi 11 ачкоў i замацавалiся на другiм радку турнiрнай таблiцы. У iх сапернiкаў — 9 ачкоў i чацвёртая пазiцыя. Лiдзiруе ж у адборачнай групе зборная Парагвая (13 ачкоў), якая ўпершыню ўступiла ў гэтым квалiфiкацыйным турнiры — Балiвii з лiкам 2:4. Каманда Ўругвая разграмiла перуанцаў — 6:0, Эквадор i Калумбiя разышлiся мiрам — 0:0. На прамую на чэмпiянат планеты выйдуць чатыры лепшыя дружыны, а пятая згуляе стыкавы матч з прадстаўнiком зоны КОНКАКАФ. Першы матч — у Новакузнецку У Маскве быў створаны каляндар першага рэгулярнага сезона Кантынентальнай хакейнай лiгi, у якой дэбютуе i мiнскае "Дынама". Паводле складзенага плана гульняў, першы матч у дывiзiёне Ўсевалада Баброва "Дынама" правядзе 2 верасня ў гасцях. Сапернiкамi нашай дружыны стануць iгракi новакузнецкага "Металурга". Чатыры сустрэчы запар беларусы правядуць на выездзе, а першы матч дома адбудзецца 12 верасня 2008 года, калi падначаленым Пола Гарднера будуць супрацьстаяць хакеiсты "Атланта" (Маскоўская вобласць). Нагадаем, што ў адкрытым чэмпiянаце Расii за Кубак Гагарына акрамя беларусаў i нашых усходнiх суседзяў таксама будуць змагацца прадстаўнiкi Латвii i Казахстана. Паводле вынiкаў папярэдняга этапа, 16 клубаў працягне барацьбу ў плей-оф. Розыгрыш працягнецца да 26 лютага наступнага года i будзе складацца з 672 матчаў, г.зн. кожны з 24 клубаў правядзе па 56 сустрэч. Другi этап, плей-оф, стартуе 1 сакавiка. Матчы 1/8 фiналу i чвэрцьфiнальная серыя працягнуцца да трох перамог, паўфiнал i фiнал — да чатырох вiкторый. Пераможца стане вядомы 12 красавiка. А 11 студзеня 2009 года арганiзатары плануюць правесцi ў Маскве матч "Усiх зорак КХЛ". Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшым беларускiм хакеiстам-2008, паводле апытання спецыялiстаў i журналiстаў, стаў Андрэй Касцiцын, якi выступае ў НХЛ. Форвард "Манрэаль Канадз
|
|