З лясгаса — на вадаём з сеткамi
З лясгаса — на вадаём з сеткамi
На рацэ Свольна Верхнядзвiнскага раёна дзяржiнспектарамi сумесна з супрацоўнiкамi мясцовай пагранкамендатуры былi затрыманы два работнiкi Расонскага лясгаса — за браканьерства на вадзе. У iх канфiскаваны тры сеткi агульнай даўжынёй 220 метраў i 27 рыбiн. Урон склаў амаль 2 мiльёны рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА. УЗЯЎ ПАПРУЖКУ... У Баранавiчах пракуратура завяла крымiнальную справу на 24-гадовага хлопца, якi, напэўна, успомнiў дзяцiнства. Хлопец пасварыўся са сваёй мацi, а затым выцягнуў са штаноў папружку i вырашыў правучыць старую. Жанчына паскардзiлася i сын трапiў пад артыкул. Сымон Свiстуновiч. Пад "артыкул" — за лася Паблiзу вёскi Чарнаручча Полацкага раёна быў выяўлены факт незаконнага палявання на лася. Мясцовыя мiлiцыянеры ў дачным доме ў вёсцы ў слесара ААТ "Палiмiр" знайшлi галаву жывёлы i 42 кiлаграмы мяса. Грамадзянiн, якi падазраецца, затрыманы. Сяргей РАСОЛЬКА. УПАЎ З ЛЕСВІЦЫ У гарбальнiцы г. Баранавiчы памёр ад цяжкай траўмы работнiк птушкафабрыкi "Дружба". Мужчына 1951 г. н. вырашыў замянiць лямпачку ў птушнiку, але звалiўся з лесвiцы i стукнуўся галавой аб бетон. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На рацэ Свольна Верхнядзвiнскага раёна дзяржiнспектарамi сумесна з супрацоўнiкамi мясцовай пагранкамендатуры былi затрыманы два работнiкi Расонскага л
|
|