Стратны бізнэс: мiнус 95 млн
Стратны бізнэс: мiнус 95 млн
Больш за 1,5 тысячы радыётэлефонаў на агульную суму 95 мiльёнаў рублёў канфiскавана ў сталiчнага iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, "хованку" прадпрымальнiка ў гаражным кааператыве па вулiцы Лынькова выявiлi супрацоўнiкi па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi УУС Мiнаблвыканкама. Тавар, як высветлiлася, быў набыты ў Расii i ўвезены ў Беларусь для рэалiзацыi на рынках. А вось дакументаў, якiя б пацвярджалi набыццё тэлефонаў, у яго не было. Як, дарэчы, не было i дазволу на iх рэалiзацыю. У вынiку канфiскаваныя тэлефоны пойдуць у даход дзяржавы, а прадпрымальнiк прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велiчынь (1 400 000 рублёў). Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 1,5 тысячы радыётэлефонаў на агульную суму 95 мiльёнаў рублёў канфiскавана ў сталiчнага iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Паводле звестак упра
|
|