"Бiзнэс" на падмане
"Бiзнэс" на падмане
Трох прайдзiсветаў, якiя пазалетась у чэрвенi пракруцiлi аферу ў Барысаўскiм раёне i завалодалi падманным шляхам дзесяткамi мiльёнаў рублёў, вывелi на чыстую ваду праваахоўнiкi. У той час, паводле звестак аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыкакама, гэтыя "бiзнэсмены" ўзялiся паставiць у сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Імянiнскi" дызельнае палiва. Мiж iншым, каб пусцiць пыл у вочы, махляры выкарысталi несапраўдныя дакументы i дзейнiчалi нiбыта ад iмя адной са сталiчных фiрмаў. А ў вынiку пад выглядам дызпалiва паставiлi ў гаспадарку палiва пячное бытавое i сумесi пячнога палiва з газай, якiя, зразумела, не прызначаныя для працы аўтатранспартных сродкаў. Такiм чынам iм удалося выкрасцi больш за 31 мiльён рублёў, што належыў СВК. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трох прайдзiсветаў, якiя пазалетась у чэрвенi пракруцiлi аферу ў Барысаўскiм раёне i завалодалi падманным шляхам дзесяткамi мiльёнаў рублёў, вывелi на
|
|