21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як улады будуць “прылашчваць” электарат напярэдадні выбараў?

26.08.2009 12:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошнім часам улады пачалі рабіць пэўныя крокі, з іх пункту гледжаньня, па паляпшэньні жыцьця грамадзян Беларусі. Без сумневу, гэта не апошнім чынам зьвязана з надыходзячымі парлямэнцкімі выбарамі. На тэму, якім чынам дзяржава можа задобрыць выбаршчыкаў перад чарговай важнай палітычнай кампаніяй, разважаюць экспэрты “Заўтра тваёй краіны”.

- Улады ўжо пачалі гэта рабіць, у першую чаргу, праз эканамічныя захады, вярнуўшы частку адабраных ільготаў, - адзначае экс-дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, эканаміст Людміла Гразнова. - Інвалідам І-й і ІІ-й групаў вярнулі ільготны праезд, таксама на летні пэрыяд уведзены ільготны праезд у электрычках для пэнсіянэраў. Усё, што можна, кідаецца на тое, каб не дапусьціць зьніжэньня рэальных пэнсіяў і заробкаў напярэдадні выбарчае кампаніі.

Таксама экспэрт “Заўтра тваёй краіны” адзначае, што ёсьць пэўныя катэгорыі грамадзянаў, якіх улады нават ня будуць імкнуцца перацягнуць на свой бок.

- Для той часткі людзей, якія займаюцца малым бізнэсам, створаны даволі жорсткія ўмовы, і тут ніякага прылашчваньня няма, для людзей актыўных, дзелавых сытуацыя толькі пагаршаецца, - канстатуе Людміла Гразнова. - А вось для тых, хто мае “скуру барана”, падкідваюцца косткі з барскага стала, прычым якія ўзьнікаюць не за кошт эфектыўнай эканамічнай палітыкі, але за кошт усё тых жа датацыяў, якія штогод прадастаўляе Расея. Таму тут ня ўлада задобрывае свой уласны электарат, але гэта робіцца рукамі Расеі”.

- Для нашага электарата дастаткова таго, што ўлада падвялічыла заробкі некаторым катэгорыям гарамадзян, напрыклад, мэдыкам, і стыпэндыі ўсім катэгорыям навучэнцаў, - лічыць былы міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў. - Найбліжэйшым часам, я думаю, павысяць пэнсіі, яшчэ каму-небудзь заробкі, а сродкаў для гэтага хопіць, прынамсі, прафіцыт бюджэту назіраецца, і бюджэтнікам даць ёсьць што.

- Зараз улада аблюбавала такі рэсурс, як замежныя пазыкі, якія бяруцца ў вялікай колькасьці, і гэта, канешне, дапамагае вырашаць бліжэйшыя практычныя задачы ў сэнсе заваяваньня нейкіх сымпатыяў ці хаця б лаяльнасьці часткі электарату, які, натуральна, крыху пакрыўдзіўся, “натапырыўся” пасьля адмены ільготаў, росту цэн, - мяркуе палітоляг Аляксандр Класкоўскі. - Але масавая сьвядомасьць такая, а гэта пацьвярджае і незалежная сацыялёгія, што дастаткова вось такіх ін’екцыяў, у пэўнай ступені сымбалічных, бо эканамісты могуць давесьці, што гэта нават не кампэнсуе рост дарагоўлі. Але псыхалягічна - вось, маўляў, улада зрабіла добры крок, і гэта разьмякчае вялікую частку электарату, і сапраўды рэйтынг уладаў напярэдадні кампаній павялічваецца і даволі значна.

Але гэтыя замежныя пазыкі, на думку Аляксандра Класкоўскага, ствараюць небясьпеку на пэрспэктыву.

- Трэба будзе плаціць працэнты, вяртаць усе даўгі, і ў пэрспэктыве расплочвацца за ўсё гэта будуць новыя пакаленьні, - упэўнены палітоляг. - Але ўлада зараз найперш заклапочана сваімі кан’юнкрутнымі меркаваньнямі, і трэба перад чарговай кампаніяй зрабіць такое вось уліваньне, што мы зараз і назіраем.





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам улады пачалі рабіць пэўныя крокі, з іх пункту гледжаньня, па паляпшэньні жыцьця грамадзян Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика