21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беластоцкім універсітэце знікне кафедра беларускай культуры

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Катэдра беларускай культуры існуе ў Беластоцкім унівэрсітэце ад 1997 году. На мінулым тыдні яе кіраўнік, прафесар Яўген Мірановіч, абвясьціў супрацоўнікам, што яна будзе расфармавана.

Прафэсар Мірановіч тлумачыць, што рашэньне выклікана тым, што ад некалькіх гадоў катэдра не займалася работай, зьвязанай зь беларускімі пытаньнямі: "Ад катэдры засталася толькі шыльда. Калі напачатку ва ўнівэрсытэце было шмат гадзін выкладаньня прадметаў, зьвязаных зь беларускай этнаграфіяй, гісторыяй, то на працягу апошніх пяці год супрацоўнікі больш не выкладаюць ніводнага такога прадмета. Выкладаюць гісторыю Польшчы, Ангельшчыны, Расеі - але гэта ніяк не зьвязана зь Беларусьсю. Да Беларусі няма цікавасьці. Так, у мінулым годзе не было ахвотных вывучаць беларускую філялёгію, таму не было набору, і цяпер мы ня маем першага курсу".

На катэдры працавала пяць чалавек. Большасьць зь іх паставілася да закрыцьця катэдры нэгатыўна і не згаджаецца з прафэсарам Мірановічам. Асыстэнтка катэдры Гражына Харытанюк сказала для NN.BY: "Кожны з супрацоўнікаў катэдры займаецца распрацоўкай тэмаў, зьвязаных зь Беларусьсю. Вядомыя працы гісторыкаў, якія працуюць на нашай катэдры, напрыклад, Алены Глагоўскай. Ірэна Матус, якая выкладае ва ўнівэрсітэце курс гісторыі Расеі, займаецца таксама беларускай этнаграфіяй. Я сама працую на катэдры з 1998 году. Тэма маёй дысэртацыі - "Абрад "Дзяды" ў Беларусі". Усе мае палявыя дасьледьваньні праходзяць менавіта ў Беларусі, а таксама на Беласточчыне. Акрамя гэтага, я вяду курс ведаў пра сучасную Беларусь. Нельга сказаць, што ад катэдры была толькі шыльда. Кожны з нас працягне сваю працу. Але важна, каб катэдра захавалася як адміністрацыйная адзінка, як цэнтар беларусістыкі на Беласточчыне".

Прыкрасьць адчувае і спадарыня Эльжбета Смулкова, былая пасол Польшчы ў Беларусі, арганізатарка катэдры ў Беластоцкім унівэрсытэце і яе першая кіраўніца. "Я памятаю пачатак, энтузіязм, — кажа яна. — Я спадзявалася, што прафэсар Мірановіч зможа гэта захаваць".

Пэўная цікавасьць да беларусістыкі ў Польшчы існуе. Праходзяць навуковыя канфэрэнцыі, працуюць беларускія ініцыятывы.

Трэба адзначыць, што аналягічная расейская кафедра ў Беластоцкім ўнівэрсытэце захаваецца. Беларускую ж заменіць, магчыма, катэдра міжнародных адносінаў.





Первоисточник:
Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Катэдра беларускай культуры існуе ў Беластоцкім унівэрсітэце ад 1997 году.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика