21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мытнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы — еўрапейскi ўзровень

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мытнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы — еўрапейскi ўзровень

23 чэрвеня ў Гродне адбылося сумеснае пасяджэнне пастаянных камiсiй Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii. Парламентарыi ўзялi ўдзел у цырымонii ўскладання кветак да помнiка загiнулым воiнам у парку iмя Жылiбера, сустрэлiся з кiраўнiцтвам Гродзенскай вобласцi, а затым азнаёмiлiся з работай пагранiчнага пункта пропуску "Брузгi" i абмеркавалi пытанне аб ходзе рэалiзацыi саюзных праграм па ўдасканаленнi мытнай iнфраструктуры i ўладкаваннi знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.

Дэпутаты адобрылi вынiкi работы мытных i пагранiчных службаў Беларусi i Расii па рэалiзацыi Праграмы першачарговага развiцця мытнай iнфраструктуры пагранiчных пунктаў пропуску на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь на перыяд 2002—2007 гадоў. Згодна з ёй, рэканструяваны восем пунктаў пропуску, якiя цяпер цалкам адпавядаюць мiжнародным нормам, аснашчаны самымi сучаснымi iнфармацыйнымi тэхналогiямi, што дало магчымасць павялiчыць iх прапускную здольнасць i iстотна скарацiць час мытнага афармлення, забяспечыць камфортныя ўмовы для ўдзельнiкаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi i грамадзян пры перасячэннi беларускага ўчастка знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.

Саюзныя парламентарыi падтрымалi iнiцыятыву Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi аб падрыхтоўцы i ўзгадненнi сёлета прапаноў аб распрацоўцы новай праграмы Саюзнай дзяржавы па развiццi мытнай iнфраструктуры. Мытнаму камiтэту Саюзнай дзяржавы рэкамендавана ў 2008—2009 гадах ажыццявiць практычныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы пераносу мытнага кантролю на знешнюю мяжу Саюзнай дзяржавы.

Дэпутаты таксама разгледзелi праект новай рэдакцыi Парадку распрацоўкi i рэалiзацыi праграм Саюзнай дзяржавы. Шэраг актуальных пытанняў быў разгледжаны i на пасяджэннях шасцi камiсiй Парламенцкага Сходу. У прыватнасцi, члены камiсii па эканамiчнай палiтыцы абмеркавалi пытаннi аб ходзе рэалiзацыi саюзнай праграмы па развiццi дызельнага аўтамабiлебудавання, аб праекце праграмы па развiццi станкабудавання, а таксама аб узаемаадносiнах Беларусi i Расii ў галiне мiжнародных аўтамабiльных перавозак.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 чэрвеня ў Гродне адбылося сумеснае пасяджэнне пастаянных камiсiй Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii. Парламентарыi ўзялi ўдзел у цырымонii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика