Выхаванне адказнасці за сям’ю
Выхаванне адказнасці за сям’ю
Мой муж неблагi чалавек i калi ён бярэцца за якую-небудзь справу дома цi на рабоце, то лепш за яго гэта нiхто не зробiць. Але ў яго ёсць адна вельмi непрыемная слабасць — ён любiць выпiць. У нас трохпакаёвая кватэра, за якую трэба плацiць немалыя камунальныя плацяжы, двое дзяцей-школьнiкаў. У расходах сям’i ён удзельнiчаць не хоча i мне даводзiцца адной на свой заробак i з дапамогай састарэлых бацькоў утрымлiваць не толькі сябе i дзяцей, але i мужа. Зрэдку мне ўдаецца забраць у яго грошы пасля палучкi, аднак гэта не выйсце. Я прасiла бухгалтэрыю аддаваць мне яго заробак, паколькi мы працуем на адным прадпрыемстве, але мне адмовiлi. Цi можна мне атрымлiваць заробак мужа замест яго, можа для гэтага патрэбны дадатковыя дакументы? Валянцiна П., г. Брэст У вашым выпадку магчымыя два варыянты дзеянняў. Першы варыянт — гэта спагнанне ў судовым парадку з мужа алiментаў на няпоўнагадовых дзяцей, а таксама расходаў па аплаце камунальных паслуг у той частцы, якая прыходзiцца на мужа, за тры мiнулыя гады. Згодна з артыкулам 91 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, сваiх няпоўнагадовых дзяцей бацькi ўтрымлiваць абавязаны. У выпадку, калi бацькi не прадастаўляюць утрымання сваiм няпоўнагадовым дзецям, сродкi на iх утрыманне (алiменты) спаганяюцца з бацькоў у судовым парадку. Артыкулам 92 Кодэкса ўстаноўлена, што на двух няпоўнагадовых дзяцей алiменты спаганяюцца ў памеры 33 працэнтаў заробку i (або) iншага даходу бацькоў. Права на спагнанне алiментаў не залежыць ад таго, скасаваны шлюб цi не. Згодна з артыкулам 109 Кодэкса алiменты прысуджаюцца на будучы час з моманту звяртання з заявай у суд. Алiменты могуць быць спагнаны i за прошлы час, але не больш чым за тры папярэднiя гады, калi будзе ўстаноўлена, што да звяртання ў суд прымалiся меры да атрымання сродкаў на ўтрыманне, але алiменты не былi атрыманы ў вынiку ўхiлення асобы, якая абавязана iх плацiць, ад iх выплаты, а таксама ў выпадках, калi алiменты пералiчвалiся згодна з заявай абавязанай асобы, а пры перамене месца працы цi месца жыхарства перасталi паступаць. Жыллёвым кодэксам Рэспублiкi Беларусь (арт. 30) устаноўлена, што члены сям’i наймальнiка, якiя пражываюць сумесна з iм у жылым памяшканнi, не толькi валодаюць роўнымi з наймальнiкам правамi, але i нясуць такiя ж абавязкi, як i наймальнiк. Поўнагадовыя члены сям’i нясуць салiдарную з iм адказнасць па абавязацельствах, прадугледжаных дагаворам найму жылога памяшкання. Пры салiдарнай адказнасцi грамадзянiн, якi выканаў поўнасцю прадугледжаныя дагаворам абавязацельствы (напрыклад, па ўнясеннi платы за камунальныя плацяжы), мае права патрабаваць ад астатнiх даўжнiкоў, якiя сумесна з iм нясуць салiдарную адказнасць па абавязацельствах, вяртання яму выплачаных сум за выключэннем долi, якая прыпадае на яго самога. Пры прад’яўленнi iску ў суд у выпадку спагнання расходаў па аплаце камунальных паслуг у той частцы, якая прыпадае на мужа, прымяняецца агульны тэрмiн iскавой даўнiны — тры гады. Пасля спагнання з мужа алiментаў i расходаў па аплаце камунальных паслуг гэтыя сумы будуць на падставе выканаўчага лiста ўтрымлiвацца з яго заработнай платы i выплачвацца вам. Згодна з Працоўным кодэксам Рэспублiкi Беларусь (арт. 108) пры ўтрыманнi з заработнай платы па некалькiх выканаўчых лiстах за работнiкам павiнна быць захавана не менш за 50 працэнтаў заробку. Аднак гэта абмежаванне не распаўсюджваецца на ўтрыманнi з заработнай платы пры спагнаннi алiментаў на няпоўнагадовых дзяцей. У гэтым выпадку за работнiкам захоўваецца не менш за 30 працэнтаў заробку. Другi варыянт дзеянняў не самы прыемны для мужа, але, напэўна, той, якi вы спачатку i хацелi ажыццявiць. Пры гэтым варыянце самастойна атрымлiваць заробак муж не зможа. Кожны грамадзянiн пасля дасягнення iм васемнаццацiгадовага ўзросту набывае грамадзянскую дзеяздольнасць, гэта значыць здольнасць сваiмi дзеяннямi набываць i ажыццяўляць грамадзянскiя правы, ствараць для сябе грамадзянскiя абавязкi i выконваць iх. Артыкулам 30 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь прадугледжаны выпадкi, калi дзеяздольнасць грамадзянiна можа быць абмежавана. Так, згодна з гэтым артыкулам, грамадзянiн, якi з-за злоўжывання спiртнымi напоямi, наркатычнымi сродкамi альбо псiхатропнымi рэчывамi ставiць сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становiшча, можа быць абмежаваны ў дзеяздольнасцi судом у парадку, устаноўленым грамадзянскiм працэсуальным заканадаўствам. Факт злоўжывання грамадзянiнам спiртнымi напоямi павiнен быць пацверджаны ў судзе адпаведнымi доказамi, але для прызнання абмежавана дзеяздольным не абавязкова, каб грамадзянiн з’яўляўся хранiчным алкаголiкам. Таксама павiнна быць пацверджана, што сям’я грамадзянiна ставiцца iм у цяжкае матэрыяльнае становiшча. Але калi будзе ўстаноўлена, што гэтыя цяжкасцi выклiканы не злоўжываннем спiртнымi напоямi, а, напрыклад, адсутнасцю пастаяннага заробку, немагчымасцю працаўладкавання, то ў гэтых выпадках грамадзянiн не можа быць абмежаваны ў дзеяздольнасцi. Абмежаванне ў дзеяздольнасцi з’яўляецца падставай для ўстанаўлення над такiм грамадзянiнам папячыцельства. Папячыцелем мужа органамi апекi i папячыцельства можа быць назначана яго жонка. Грамадзянiн, над якiм у вынiку абмежавання дзеяздольнасцi ўстаноўлена папячыцельства, мае права самастойна здзяйсняць толькi дробныя бытавыя здзелкi. Здзяйсняць iншыя здзелкi, а таксама атрымлiваць заробак, пенсiю i iншыя даходы i распараджацца iмi самастойна, без згоды папячыцеля такi грамадзянiн не можа. Аднак ён самастойна нясе маёмасную адказнасць за здзейсненыя iм здзелкi i за нанесеную шкоду. Прад’яўленне па месцы працы мужа рашэння суда i дакумента, якi сведчыць, што жонка назначана яго папячыцелем, з’яўляецца падставай для адмовы бухгалтэрыяй мужу ў самастойным атрыманнi заробку. Калi падставы, з-за якiх грамадзянiн быў абмежаваны ў дзеяздольнасцi, адпалi (напрыклад, грамадзянiн прайшоў лячэнне), суд адмяняе абмежаванне яго дзеяздольнасцi. На падставе рашэння суда адмяняецца i ўстаноўленае над iм папячыцельства. Такiм чынам, перад вамi два варыянты дзеянняў. Якi з iх выбраць — вырашаць вам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой муж неблагi чалавек i калi ён бярэцца за якую-небудзь справу дома цi на рабоце, то лепш за яго гэта нiхто не зробiць. Але ў яго ёсць адна вельмi н
|
|