Арэнду сталічнага жылля студэнты не павялiчаць?
Арэнду сталічнага жылля студэнты не павялiчаць?
Напрыканцы лета на рынку жыллёвай арэнды Мiнска пачынаецца часам ажыятажны пошук якасных i... танных кватэр. Павышаны попыт на жыллё выклiкае павелiчэнне кошту арэнды... Так было раней. Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды сталiчнага агенцтва нерухомасцi "Час пiк" Сяргея Кадола, зараз у таблiцах прапаноў Мiнска iснуе не менш за 300—400 варыянтаў па здачы ўсiх вiдаў кватэр. Нiякага ажыятажу на гэтым сегменце рынку сёння не назiралася. Мiнiмальны кошт арэнды аднапакаёвых кватэр пачынаецца з 230—250 долараў, а эксклюзiўны варыянт у выключных выпадках дасягае 300 USD плюс аплата камунальных паслуг. Двухпакаёвыя кватэры здаюцца звычайна па 280—290 долараў, а побач з метро — 350 "баксаў". Зусiм слабым попытам карыстаюцца трохпакаёвыя кватэры, якiя прапануюцца ад 300 да 400 долараў. Паводле меркаванняў экспертаў рынку арэнды, у лiпенi арэнда даражэць не будзе ўвогуле, бо сёлета студэнты пачнуць "варушыцца" толькi ў жнiўнi. Суразмоўца лiчыць, што i ў жнiўнi змяненне цэнаў на арэнду не адбудзецца, бо рынак вельмi моцна перагрэты прапановай. Сёлета пошук кватэр будзе весцiся iншагароднiмi па двух напрамках: за 5 базавых велiчынь асобныя фiрмы прапануюць толькi спiс адрасоў магчымых кватэр, па другiм варыянце больш салiдныя агенцтвы за 10 БВ (350 тысяч рублёў) аказваюць паслугi ў пошуку кватэр па факце засялення. Сяргей Кадол упэўнены, што цэннiк арэнды аднапакаёвых кватэр не павiнен перасягнуць 250-доларавую мяжу, бо ў гэтым выпадку студэнты пачнуць больш цiкавiцца шматпакаёвымi кватэрамi або асобнымi пакоямi. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы лета на рынку жыллёвай арэнды Мiнска пачынаецца часам ажыятажны пошук якасных i... танных кватэр. Павышаны попыт на жыллё выклiкае павелiчэ |
|