Дзяржсакратар Ватыкана стане сваім для беларускай каманды
Дзяржсакратар Ватыкана стане сваім для беларускай каманды
Прынамсi, футбольнай. Кардынал Бэртонэ хоць i прыхiльнiк iтальянскай каманды, але атрымаў у падарунак майку футбольнай зборнай Беларусi з нумарам "12" i надпiсам "Bertone" ад Мiнiстра замежных спраў нашай краiны Сяргея Мартынава падчас афiцыйнага снедання ў гонар высокага госця. Дзяржаўны сакратар Яго Святасцi кардынал Тарчызiо Бэртонэ застаўся задаволены вынiкамi свайго вiзiту ў Беларусь, адзначыў, што "праца па яго падрыхтоўцы заслугоўвае захаплення i ўдзячнасцi". Ён засведчыў сваю павагу да народа Беларусi, калi ўсклаў 22 чэрвеня кветкi да Помнiка Перамогi ў Мiнску. Падчас шматлiкiх сустрэч як з вернiкамi, так i з самымi высокiмi прадстаўнiкамi ўлады госць адчуваў зацiкаўленасць у дыялогу i з разуменнем паставiўся да праблем, з якiмi сутыкаецца наша краiна. — Падчас многiх сустрэч я выказваў сваё меркаванне наконт санкцый, якiя ўведзены да Беларусi з боку iншых краiн, — адзначыў кардынал Бэртонэ. — Як вы памятаеце, Іаан Павел II быў прынцыповым працiўнiкам санкцый, якiм падвяргалi Iрак, нягледзячы на тое, што там правiў Садам Хусейн. Таму што вышэй стаiць прынцып, што кожная нацыя мае права на нацыянальнае развiццё. Я неаднаразова паўтараў, што санкцыi супраць Кубы, гэтак жа i Беларусi, непрымальныя, таму што ад гэтага церпiць народ. Усе праблемы можна i трэба вырашаць праз дыялог. Прыкладам такога дыялогу стала сустрэча Дзяржаўнага сакратара Яго Святасцi Папы Бенядыкта XVI кардынала Тарчызiо Бэртонэ з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, дзе было прынятае рашэнне распачаць працу па падпiсаннi Пагаднення памiж Апостальскай Сталiцай i Рэспублiкай Беларусь. Акрамя таго, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь праз Дзяржаўнага сакратара Папы перадаў Пантыфiку запрашэнне наведаць Беларусь. — Мой вiзiт — гэта нешта падобнае на прыход Iаана Хрысцiцеля, якi адкрыў дарогу iншым, — сказаў кардынал Тарчызiо Бэртонэ. — Я буду садзейнiчаць ажыццяўленню вiзiту Папы рымскага, але не магу цяпер вызначыць час, калi гэта стане магчымым. Але будзем спадзявацца. Беларусы — тая нацыя, да якой Яго Святасць ставiцца з вялiкай любоўю i сочыць асабiста за тым, што адбываецца ў вашай краiне. Але Святы ойча атрымлiвае шмат запрашэнняў з краiн Еўропы, Афрыкi i Азii, i ён плануе шэраг сваiх вiзiтаў. Папа Бенядыкт XVI звычайна гаворыць так: "Калi Гасподзь дасць мне сiлы i здароўе, то я спадзяюся, што зраблю гэта". Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынамсi, футбольнай. Кардынал Бэртонэ хоць i прыхiльнiк iтальянскай каманды, але атрымаў у падарунак майку футбольнай зборнай Беларусi з нумарам &quo |
|