21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Даведкi "збярэ" выканкам

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даведкi "збярэ" выканкам

Кватэрнае пытанне

 

У нас захавалiся чэкi "Жыллё". Цяпер мы хацелi б выкарыстаць iх для пагашэння крэдыту, што бралi на будаўнiцтва кватэры ЖБК. Якiя дакументы (апроч чэкаў) трэба будзе прадставiць у выканкам?

Г. Таболiн, г. Магiлёў.

Перш за ўсё зазначым, што цяпер знаходзяцца ў абарачэннi i выкарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам толькi перарэгiстраваныя чэкi "Жыллё".

Парадак iндэксацыi iмянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё" вызначаны Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў ад 15 лiстапада 2006 г. № 1529.

У пункце 4 гэтага Палажэння ўказана, што для iндэксацыi чэкаў грамадзяне i паўналетнiя члены iх сем’яў, якiя разам ажыццяўляюць жыллёвае будаўнiцтва, падаюць заяву ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, у якiм яны стаяць (стаялi на момант прадастаўлення крэдыту) на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Гэтым жа пунктам устаноўлена, што даведка аб налiчанай жыллёвай квоце, даведка аб патрэбнасцi ў паляпшэннi жыллёвых умоў грамадзян, якiя стаяць на ўлiку толькi па месцы работы (службы) у дзяржаўных органах, iншых арганiзацыях, даведка падраздзялення банка (юрыдычнай асобы) аб запазычанасцi па вяртаннi крэдыту (пазыкi) на момант звароту грамадзянiна (пры пагашэннi запазычанасцi па крэдытах (пазыках), узятых i выкарыстаных на будаўнiцтва жылля, i iншыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння па заяве аб iндэксацыi чэкаў, запытваюцца i атрымлiваюцца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 верасня 2005 г. № 432 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi арганiзацыi работы з грамадзянамi ў дзяржаўных органах, iншых дзяржаўных арганiзацыях".

Рашэнне аб iндэксацыi чэкаў "Жыллё" павiнна быць прынята мясцовым выканаўчым i распарадчым органам i аб прынятым рашэннi паведамлена грамадзянiну ў пiсьмовай форме.

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нас захавалiся чэкi "Жыллё". Цяпер мы хацелi б выкарыстаць iх для пагашэння крэдыту, што бралi на будаўнiцтва кватэры ЖБК. Якiя дакументы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика