Абзац
Абзац
* Учора ў праваслаўных вернікаў пачаўся Пятроўскi пост. Ён заўсёды наступае праз тыдзень пасля Сёмухi, а заканчваецца ў свята апосталаў Пятра i Паўла, у гонар якiх i ўстаноўлены. Як адзначаюць святары, пост не адносiцца да лiку строгiх, такiх, як Вялiкi i Ўспенскi пасты, таму ва ўсе днi, акрамя серады i пятнiцы, дазваляецца ўжываць рыбу, алей i вiно. Тым не меней, забароненыя мяса, мясныя i малочныя прадукты, яйкi. Як падкрэслiваюць святары, пост цялесны без посту духоўнага нiчога не варты для выратавання душы. Малiтва, пакаянне, устрыманне ад страсцей i злых спраў, дараванне крыўдаў — пра гэта варта не забываць у днi посту. Ды i не толькi. * У Лепелi затрыманы вадзiцель аднаго з прадпрыемстваў райцэнтра, якi ўкраў ГЗМ на Br1,8 млн. Як было ўстаноўлена, са студзеня па красавiк гэтага года шляхам выкарыстання магнiтнай карткi, выдадзенай для запраўкi ГЗМ, ён краў бензiн. Узбуджана крымiнальная справа. * Тысячны сертыфiкат аб наведваннi "Цэнтра Еўропы" выдадзены ў Полацку. З моманту адкрыцця гэтага памятнага знака прайшло ўсяго тры тыднi, а рахунак другой тысячы наведвальнiкаў ужо адкрыты. Уладальнiкамi сертыфiкатаў за нумарамi 1001, 1002 сталi замежныя турысты. У хуткiм часе спецыяльна для палачан будзе выраблены дыплом, якi сведчыць, што грамадзянiн пражывае ў самым цэнтры Еўрапейскага кантынента. * Пажылы амерыканец пераблытаў педалi газа i тормаза i задавiў сем пешаходаў у нью-йоркскiм Манхэтане. Двое з пацярпелых былi шпiталiзаваныя з сур’ёзнымi траўмамi, астатнiм параненым дапамога была аказаная на месцы. 60-гадовы кiроўца выязджаў з паркоўкi, калi з-за яго памылкi аўтамабiль пераляцеў на тратуар i ўрэзаўся ў групу пешаходаў i лаўку, на якой сядзелi людзi. У другiм iнцыдэнце, таксама ў Манхэтане, ад аўтамабiля пацярпелi яшчэ пяць чалавек. * Працаўнiкам швейцарскiх чыгуначных службаў давялося змянiць форменныя аранжавыя камiзэлькi на жоўтыя пасля таго, як некаторыя галандскiя прыхiльнiкi футбола прынялi iх за сваiх. Так, напрыклад, у Бёрне адбыўся кур’ёзны выпадак, калi група галандцаў увязалася за працаўнiкамi чыгуначнай службы i ў вынiку выйшла на чыгуначныя пуцi. Прычына банальная — галандцы прынялi аранжавую камiзэльку за традыцыйную форму зборнай Нiдэрландаў. Таму кiраўнiцтва чыгункi вырашыла выдаць жоўтую вопратку супрацоўнiкам, што працуюць у Базэлi i наваколлi, дзе размясцiлiся галандскiя аматары футбола. Спецадзенне новага колеру атрымалi 1,5 тыс. працаўнiкоў чыгункi. Акрамя таго, з аранжавай на жоўтую давялося памяняць форму i палiцэйскiм. Але колер адзення вельмi хутка страцiў актуальнасць — галандцы, як вядома, прайгралi... Поўны абзац * На набярэжнай расiйскага горада-курорта Анапы ўстаноўлена статуя з выявай чалавека, якi адпачывае. Васьмiметровая скульптура мае выгляд голага мужчыны, што загарае на зялёнай траве. Ён без адзення, а тое месца, дзе павiнны быць плаўкi, прыкрытае шыракаполым белым капелюшом. Вiдаць, аўтары скульптуры не пакiнулi без увагi радкi вядомай песнi "Поеду я в город Анапу, куплю себе белую шляпу..." У гарадской адмiнiстрацыi гавораць, што гараджанам i адпачывальнiкам помнiк падабаецца, i публiка ахвотна фатаграфуецца каля яго. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў праваслаўных вернікаў пачаўся Пятроўскi пост. Ён заўсёды наступае праз тыдзень пасля Сёмухi, а заканчваецца ў свята апосталаў Пятра i Паўла, у
|
|