Да Эмiратаў рукой падаць
Да Эмiратаў рукой падаць
Абу-Дабi — Мiнск: па гэтым новым маршруце хутка пачнуць лятаць самалёты авiякампанii "Эцiхад Эйрвэйз" — афiцыйнага авiяперавозчыка Абу-Дабi. Дата першага палёту — 5 жнiўня гэтага года. Далей палёты плануецца рабiць двойчы на тыдзень: кожны аўторак i чацвер. У кастрычнiку мяркуецца дадаць яшчэ адзiн рэйс па суботах. Пасажыры будуць лятаць на адным з новых аэробусаў "А-319". Ён разлiчаны на перавозку 104 пасажыраў (20 у бiзнэс-класе i 84 у эканом-класе). Рэйс пад нумарам ЕY061 будзе вылятаць з Абу-Дабi ў 09.45, а прыбываць у Мiнск у 14.25. Назад рэйс ЕY062 будзе вылятаць у той жа дзень у 15.15 i прыбываць у Абу-Дабi ў 21.40. Расклад вельмi зручны для пасажыраў. Рашэнне аб адкрыццi гэтага рэйса было прынята ў працяг развiцця дамоўленасцяў, якiя былi дасягнуты летась у ходзе перамоў у Абу-Дабi памiж Прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам i прэзiдэнтам Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў шэйхам Халiфай бен Заiдам Аль Нахаянам. Паветраны мост будзе садзейнiчаць росту гандлёвага абароту, якi цяпер вагаецца ў межах 30—40 млн долараў ЗША. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абу-Дабi — Мiнск: па гэтым новым маршруце хутка пачнуць лятаць самалёты авiякампанii "Эцiхад Эйрвэйз" — афiцыйнага авiяперавозчыка Абу-Дабi. |
|