Беларускія спецыялiсты гатовы падзялiцца з самарскiмi калегамi вопытам развiцця АПК
Беларускія спецыялiсты гатовы падзялiцца з самарскiмi калегамi вопытам развiцця АПК
Самарская вобласць з’яўляецца для Беларусi вельмi значным гандлёва-эканамiчным партнёрам, i ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва з гэтым расiйскiм рэгiёнам будзе пашырацца. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 чэрвеня на сустрэчы з губернатарам — старшынёй урада Самарскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiрам Арцяковым. Паводле вынiкаў 2007 года аб’ём гандлю Беларусi з Самарскай вобласцю склаў $395,5 млн (дзевятае месца сярод расiйскiх рэгiёнаў) i ў параўнаннi з 2006 годам павялiчыўся на 12,5 працэнта. А за студзень — красавiк 2008 года ўзаемны тавараабарот перасягнуў ужо $300 млн. "Паказальна, што прадстаўнiчая дэлегацыя Самарскай вобласцi наведвае нашу краiну адразу ж пасля сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта пацвярджае тое, што беларуска-расiйскае супрацоўнiцтва развiваецца на розных узроўнях". Паводле слоў Уладзiмiра Арцякова, у Беларусi ёсць чаму павучыцца — вопыту гаспадарання, рэалiзацыi сельскагаспадарчых праграм i праграм па развiццi машынабудаўнiчага комплексу. Госць высока ацанiў той факт, што рэспублiка сёння цалкам можа забяспечваць сябе сельскагаспадарчай прадукцыяй пры мiнiмальным iмпарце. Губернатар таксама адзначыў зацiкаўленасць Самарскай вобласцi ў стварэннi сумесных прадпрыемстваў як у Беларусi, так i ў Расii па машынабудаваннi, вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi i сельгастэхнiкi. Губернатар асаблiва падкрэслiў: у расiйскiх рэгiёнах, ды i ў самой Расii ў цэлым да Беларусi ставяцца вельмi цёпла. Аляксандр Лукашэнка запэўнiў госця ў тым, што беларусы гатовы падзялiцца вопытам развiцця аграпрамысловага сектара i акажуць у гэтым пытаннi садзейнiчанне. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самарская вобласць з’яўляецца для Беларусi вельмi значным гандлёва-эканамiчным партнёрам, i ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва з гэтым расiйскiм рэгiёнам б
|
|