Прыняты меры па павышэнні iнвестыцыйнай прывабнасцi аграрнага сектара
Прыняты меры па павышэнні iнвестыцыйнай прывабнасцi аграрнага сектара
Адпаведны ўказ № 350 "Аб прыцягненнi iнвестыцый у сельскагаспадарчую вытворчасць" 24 чэрвеня падпiсаў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка. Дакумент прадугледжвае прадастаўленне комплексу мераў дзяржаўнай падтрымкi юрыдычным асобам, якiя сталi або становяцца ўласнiкамi сельскагаспадарчых арганiзацый у перыяд з 1 студзеня 2006 года па 31 снежня 2010 года ва ўстаноўленым парадку (шляхам рэарганiзацыi, куплi, бязвыплатнай перадачы прадпрыемства як маёмаснага комплексу). Дакумент, якi ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання, прадаўжае льготы для арганiзацый-iнвестараў, прадугледжаныя ва ўказе ад 19 сакавiка 2004 г. № 138. За час дзеяння гэтага ўказа (2004—2005 гады) рэфармавана 505 стратных сельскагаспадарчых арганiзацый. На 1 студзеня 2008 года ў iх развiццё iнвесцiравана больш як Br4 трлн. Вытворчасць прадукцыi сельскай гаспадаркi ў такiх арганiзацыях у 2007 годзе павялiчылася ў параўнаннi з 2003 годам на 61,8 працэнта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 350 "Аб прыцягненнi iнвестыцый у сельскагаспадарчую вытворчасць" 24 чэрвеня падпiсаў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка.
|
|