Аляксандр Лукашэнка даручыў скарачаць тэрміны рэалiзацыi ў Мiнску iнвестпраектаў
Аляксандр Лукашэнка даручыў скарачаць тэрміны рэалiзацыi ў Мiнску iнвестпраектаў
Такую задачу ён паставiў 26 чэрвеня ў час даклада старшынi Мiнс-кага гарадскога выканаўчага камiтэта Мiхаiла Паўлава. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб выкананнi даручэнняў, што знаходзяцца на яго асабiстым кантролi. У прыватнасцi, размова iшла аб рэалiзацыi ў сталiцы iнвестыцыйных праектаў аманскiм бокам i буйной iзраiльскай кампанiяй, якая плануе ажыццявiць вынас за гарадскую мяжу завода вылiчальнай тэхнiкi. Як паведамiў мэр Мiнска, аб’ём iнвестыцый па аднаму з праектаў складзе не менш за $200 млн. На сустрэчы абмяркоўвалiся пытаннi падрыхтоўкi сталiцы да правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасцi Беларусi. Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу, каб усе мерапрыемствы па святкаванні Дня Рэспублiкi былi цiкавыя i не паўтаралi сцэнарыяў папярэднiх гадоў. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу ён паставiў 26 чэрвеня ў час даклада старшынi Мiнс-кага гарадскога выканаўчага камiтэта Мiхаiла Паўлава. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны
|
|