21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Акруговыя камісii будуць iнфармаваць выбаршчыкаў аб даходах i маёмасцi кандыдатаў у дэпутаты

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Акруговыя камісii будуць iнфармаваць выбаршчыкаў аб даходах i маёмасцi кандыдатаў у дэпутаты

Цэнтрвыбаркам Беларусi прыняў пастанову, якая растлумачвае працэдуру дэкларавання даходаў i маёмасцi кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў.

Як адзначыла член Цэнтральнай камiсii Надзея Кiсялёва, у адпаведнасцi з новай нормай заканадаўства, акруговыя камiсii павiнны будуць iнфармаваць выбаршчыкаў аб даходах i маёмасцi зарэгiстраваных кандыдатаў у дэпутаты. Аб’ём такiх звестак вызначае Цэнтрвыбаркам. У прыватнасцi, у iх павiнна быць названа агульная сума гадавога даходу i пералiк маёмасцi, што знаходзiцца ў кандыдата на праве ўласнасцi. Калi няма магчымасцi апублiкаваць гэтыя даныя ў СМІ, то яны могуць быць размешчаны на агiтацыйных плакатах.

Дэкларацыя аб даходах i маёмасцi прадастаўляецца кандыдатамi ў акруговыя выбарчыя камiсii па форме, зацверджанай Саветам Мiнiстраў Беларусi. У дэкларацыях называюцца даходы за каляндарны год, што папярэднiчае таму году, калi праходзяць выбары. Так, кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склiкання павiнны будуць назваць даходы, атрыманыя з 1 студзеня па 31 снежня 2007 года, а таксама маёмасць на праве ўласнасцi, якая iснуе на дату прадастаўлення дэкларацыi. Для праверкi дэкларацыi накiроўваюцца акруговымi камiсiямi ў падатковыя органы, дзяржаўныя агенцтвы па рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, ДАI. Праверка праводзiцца ў трохдзённы тэрмiн. Яна павiнна быць завершана не пазней як 24 верасня 2008 года. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына дадала, што дэкларацыя, якую прадстаўляе кандыдат у дэпутаты, не прадугледжвае графы, якая датычыцца ўкладаў у банках.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтрвыбаркам Беларусi прыняў пастанову, якая растлумачвае працэдуру дэкларавання даходаў i маёмасцi кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика