Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікi — з 17 жнiўня па 15 верасня
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікi — з 17 жнiўня па 15 верасня
Цэнтрвыбаркам Беларусi зацвердзiў на пасяджэннi каляндарны план мерапрыемстваў па правядзеннi выбараў членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу чацвёртага склiкання. Выбары ў верхнюю палату парламента з’яўляюцца непрамымi — сенатараў выбiрае не насельнiцтва, а дэпутаты мясцовых Саветаў базавага ўзроўню шляхам тайнага галасавання. Гэтыя ж структуры разам з адпаведнымi выканаўчымi камiтэтамi i вылучаюць кандыдатаў. Затым ва ўстаноўлены тэрмiн дэпутаты базавага ўзроўню збiраюцца на агульныя абласныя пасяджэннi. На гэтых форумах праводзiцца абмеркаванне вылучаных кандыдатур, выбiраецца падлiковая камiсiя, а затым праходзiць тайнае галасаванне. Савет Рэспублiкi складаецца з 64 парламентарыяў, 8 з iх назначае Прэзiдэнт краiны. Астатнiя выбiраюцца ад сямi рэгiёнаў — па 8 чалавек ад кожнага. Пасяджэннi мясцовых Саветаў дэпутатаў павiнны прайсцi з 21 верасня па 10 кастрычнiка. Вынiкi выбараў устанаўлiвае Цэнтральная камiсiя. Яны павiнны быць падведзены не пазней за 14 кастрычнiка. Наталля Ільiчова, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтрвыбаркам Беларусi зацвердзiў на пасяджэннi каляндарны план мерапрыемстваў па правядзеннi выбараў членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу чац
|
|