21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стаўка — на рублі?..

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаўка — на рублі?..

Прагноз

 

Акрамя беларускага рубля, няма лепшай валюты для ўкладання, чым расійскі рубель 

Эксперты, прыгадваючы, што прагназаванне — справа няўдзячная, не любяць даваць каментарыяў на доўгатэрмiновую перспектыву: многiя з iх, як правiла, альбо не збываюцца, цi збываюцца толькi часткова. Таму прагнозы, якiя трапляюць "у яблычка", — на вагу золата. У гэтым сэнсе аказалася вельмi плённым шматгадовае супрацоўнiцтва нашай газеты з дэканам эканамiчнага факультэта БДУ, прафесарам Мiхаiлам Кавалёвым, якi, напрыклад, яшчэ восем гадоў таму апiсаў сённяшнюю сiтуацыю на мiжнародных рынках. У прыватнасцi, размова iдзе пра суадносiны курсаў папулярных у людзей валют, тых жа цэнах на нафту. Калi эканомiка Расii "дыхала" праз раз, наш эксперт спрагназаваў, што ў пачатку гэтага стагоддзя эканомiку нашай суседкi чакае бурны пад’ём.

Што будзе з "амерыканцам"?..

Нагадаем, што яшчэ ў 2000 годзе, калi за еўрапейскую валюту давалi менш за долар, прафесар выказаў наступнае меркаванне: пасля 2005 года адзiн еўра будзе каштаваць 1,5 долара, а барэль нафты — больш за 100 долараў. Няхай крыху пазней, але гэта адбылося. Прычым у той час на падобнае развiццё падзей нiшто не ўказвала. Прынамсi, для большасцi. "Па сваёй спецыяльнасцi я матэматык, — тлумачыць дакладнасць сваiх прагнозаў Мiхаiл Кавалёў. — А гэта прывучае лагiчна, строга мыслiць. З iншага боку, усё жыццё займаўся сiстэмнай аналiтыкай, што дазваляе з мноства фактараў вылучыць галоўныя i глыбiнныя, якiя будуць вызначаць будучыню эканамiчнага развiцця".

Зразумела, узгадаўшы пра былое, не маглi мы не запытацца ў эксперта i пра тое, чаго чакаць у далейшым ад дуэта еўра/долар. На думку Мiхаiла Кавалёва, цяперашнiя суадносiны гэтых валют — не зусiм раўнавагавая сiтуацыя памiж курсамi долара i еўра.

— Ёсць фундаментальныя прычыны для карэкцыi курса долара, — лiчыць ён. — Сказаць канкрэтна, што, напрыклад, да 2010 года за еўра будуць даваць 1,2—2 долары, я не магу. Але iснуюць прычыны для таго, каб долар аслабяваў. Па-першае, долараў за мяжой накапiлася празмерна шмат: гэтая вялiкая грашовая маса цiсне на мiжнародныя таварныя рынкi, знаходзячы там выхад у доларавай iнфляцыi, выклiкае рост цэнаў на золата i iншыя валюты, у першую чаргу, — еўра. Другая прычына заключаецца ў тым, што нягледзячы на некаторыя шурпатасцi ў палiтычнай iнтэграцыi Еўропы, эканамiчная iнтэграцыя ўсё ж iдзе паспяхова. Еўропа спакойна "пераварыла" новых членаў i з улiкам таго, што на гiганцкай прасторы з 27 краiн (а ў блiжэйшай будучынi, бачна, i 30) пражывае амаль паўмiльярда чалавек (у 2 разы больш, чым у ЗША), я ўпэўнены — еўрапейскi кантынент будзе развiвацца больш дынамiчна, чым Злучаныя Штаты. Тым больш, што да магутнай эканамiчна еўрапейскай структуры заўважна прыцягваецца Расiя з яе нафтавымi i газавымi рэсурсамi... Нарэшце, трэцяя прычына звязана з нейкай палiтычнай няпэўнасцю ў ЗША, з няпэўнасцю ва ўзаемаадносiнах з арабскiм светам, якiя па-ранейшаму будуць захоўваць адмоўнае сальда плацежнага балансу Злучаных Штатаў.

— Гэта значыць, казаць пра тое, што цяпер вельмi выгадна купляць танны долар, якi пасля падаражэе, — няправiльна?

— Я гэтага не раiў бы. Звычайна грошы купляюць для зберажэнняў на год, на паўтара. I на сёння, на мой погляд, акрамя беларускага рубля, няма лепшай валюты для ўкладанняў, чым расiйскi рубель. Нашы банкi прымаюць зберажэннi ў расiйскiх рублях. Мяркую, што з новай палiтыкай Расii на пашырэнне зоны выкарыстання расiйскага рубля, апошнi атрымае больш шырокае хаджэнне i ў Беларусi. Таму дэпазiты ў нас можна захоўваць у расiйскiх рублях. З часам айчынныя банкi выпусцяць i аблiгацыi, якiя будуць намiнаваны ў рублях, разумеючы, што да канца наступнага года 1 долар будзе каштаваць усяго 20 расiйскiх рублёў.

Барэль "чорнага золата" — $250?

Разам з тым Мiхаiл Кавалёў не падзяляе думку некаторых экспертаў наконт таго, што долар можа наогул абрынуцца. Ён упэўнены ў тым, што практычна ўвесь свет зацiкаўлены эканамiчна падтрымлiваць амерыканскую валюту, iнакш абясцэнiцца ўсё, што краiны накапiлi за многiя гады. ЗША ж зацiкаўлены ў лёгкай дэвальвацыi долара, палiтычна яны не могуць дапусцiць, каб iх нацыянальная валюта рэзка дэвальвавалася.

— Зразумела, выйсце з таго нераўнавагавага становiшча на сусветных рынках, якое склалася, — разавая больш iстотная дэвальвацыя долара, а потым усё было б спакойна, — гаворыць эксперт. — Але ў гэтым нiхто не зацiкаўлены. Таму, мяркую, долар будзе то крыху ўмацоўвацца, то плаўна апускацца. Больш дынамiчнае падзенне USD летась i на пачатку гэтага года было выклiкана не толькi эканамiчнымi, але i палiтычнымi прычынамi — няпэўнасцю з асобай будучага прэзiдэнта ЗША. З восенi ўсё стане зразумела i долар стане больш стабiльным, але па-ранейшаму яго курс будзе марудна-марудна апускацца ўнiз.

— Што ў такiм разе будзе з цаной на нафту?

— Незалежна ад долара кошт нафты будзе расцi. Па той прычыне, што эканомiка Кiтая па-ранейшаму кожныя сем гадоў падвойваецца, значыць, праз кожныя сем гадоў ёй патрэбна ў два разы больш нафты. Эканомiка Iндыi падвойваецца кожныя дзевяць гадоў. Гэта гiганцкiя па памерах эканомiкi, якiм патрэбна ўсё больш нафты. Нарошчваць экспарт гэтай сыравiны, нават калi б i хацела, Расiя не зможа, таму што яе эканомiка будзе спажываць больш нафты. Але ёй гэтага i не трэба рабiць: сёння львiную долю нафты яна экспартуе ў доларавы доўг, якi абясцэньваецца. А тое, што Саудаўская Аравiя крыху наросцiць здабычу "чорнага золата", i ЗША аб’явяць пра тое, што будуць у заказнiках здабываць нафту, то ад адпаведных заяў да iх рэалiзацыi — час працяглы. Да таго ж размова не iдзе пра значны прырост. Iншая справа, калi б сiтуацыя ў Iраку раптоўна стабiлiзавалася i гiганцкiя запасы нафты гэтай краiны пачалi эксплуатаваць на поўную магутнасць. У такiм выпадку цана на гэту сыравiну спынiла б рост i, магчыма, адкацiлася б назад. Аднак пакуль нiякiх прычын для знiжэння цэнаў няма. Трэба разумець, што ўжо здабыта больш за палову iснуючай у свеце нафты. I калi вы прымаецеся даядаць другую палову таго, што ў вас ёсць, гэта адбываецца дастаткова хутка.

— I ўсё ж такi некаторыя прагнозы па цэнах непрыемна здзiўляюць. У прыватнасцi, кiраўнiк "Газпрама" Аляксей Мiлер лiчыць, што барэль павiнен каштаваць 250 долараў.

— Мiлер зацiкаўленая ў гэтым асоба, таму што ён цяпер перазаключае кантракты з Еўропай на газ, i яму хацелася б, каб было так: цана на газ не гiбка, але прывязана да цаны на нафту. Думаю, што ў доўгатэрмiновай перспектыве гэта адбудзецца, але не ў блiжэйшы час.

Выйсця няма — харчаванне будзе даражэць

— З ростам кошту нафты ў свеце будзе расцi i кошт нафтапрадуктаў унутры рэспублiкi. Гэта значыць, трэба рыхтавацца i да значнага росту цэнаў?

— Ад цаны на нафту мы пакуль не вельмi моцна залежым: колькi заплацiлi за нафту, якая ўвозiцца, столькi ж атрымалi ад экспарту нафтапрадуктаў. Мы павiнны падзякаваць СССР, якi пабудаваў у нас два вялiкiя нафтаперапрацоўчыя заводы: яны фактычна ратуюць эканомiку Беларусi ад росту цэнаў на нафту. На нас больш моцна цiсне рост цэнаў на харчаванне, i насельнiцтва сёння ўжо адчула, а ў блiжэйшай будучынi яшчэ больш гэта адчуе. Аднак тут, на мой погляд, выйсця iншага няма: цана на харчаванне падрасце яшчэ. Але гэта зробiць сельскую гаспадарку рэнтабельнай i тыя сродкi, якiя дзяржава накiроўвала на яе падтрымку, можна будзе выкарыстаць на павышэнне пенсiй. Тады насельнiцтва будзе спакойна рэагаваць на сiтуацыю.

— I зарплаты неабходна таксама павышаць.

— У нейкай ступенi i зарплаты. Але зарплаты больш-менш усё ж такi сёння ў сярэднiм растуць хутчэй, чым цэны на харчаванне, за выключэннем рэдкiх прафесiй i рэдкiх рэгiёнаў, дзе яны нiзкiя. Беларусi, як любой транзiтнай дзяржаве, неабходна мець высокiя зарплаты i высокiя цэны — гэта эканамiчна выгадна.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акрамя беларускага рубля, няма лепшай валюты для ўкладання, чым расійскі рубель
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика