Стаўка рэфінансавання павысiцца да 10,25 працэнтаў
Стаўка рэфінансавання павысiцца да 10,25 працэнтаў
З пачатку наступнага месяца стаўка рэфiнансавання павялiчыцца на 0,25 працэнтнага пункта i будзе складаць 10,25 працэнта гадавых, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. Апошняе рашэнне праўлення галоўнага банка накiравана на павышэнне даходнасцi зберажэнняў у нацыянальнай валюце i далейшае стымуляванне росту ўкладаў насельнiцтва i прадпрыемстваў у банках. Як лiчаць у Нацбанку, павышэнне ўзроўню стаўкi рэфiнансавання, а адпаведна i працэнтнай стаўкi па ўкладах, стане дадатковай мерай па стымуляваннi прытоку зберажэнняў у банкi, што станоўча адаб’ецца на пашырэннi рэсурснай базы i магчымасцях па задавальненнi попыту насельнiцтва i прадпрыемстваў на банкаўскiя паслугi. Акрамя таго, у галоўным банку запэўнiваюць, што сёлета Нацбанк прадоўжыць падтрымлiваць узровень працэнтных ставак, якi спрыяе росту ўкладаў. Нагадаем, што летась тэрмiновыя дэпазiты ў беларускiх рублях павялiчылiся на 1,1 трыльёна рублёў, цi на 26,3 працэнта, а сёлета за студзень- май яны ўзраслi на 0,9 трыльёна рублёў (на 17,3 працэнта). Курс беларускага рубля да долара з пачатку года ўмацаваўся на 1,2 працэнта. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку наступнага месяца стаўка рэфiнансавання павялiчыцца на 0,25 працэнтнага пункта i будзе складаць 10,25 працэнта гадавых, паведамiў карэспандэ |
|