Сярэдняя зарплата работнiкаў ў маi склала $395,9, у бюджэтнай сферы — $334,1
Сярэдняя зарплата работнiкаў ў маi склала $395,9, у бюджэтнай сферы — $334,1
У Беларусi намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў у студзенi-маi гэтага года склала Br802,4 тыс. Яна павялiчылася да ўзроўню аналагiчнага перыяду 2007 года на 23,4 працэнта (па прагнозу на 2008 год — на 18,8 працэнта), паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле развiцця сiстэм аплаты працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Сярэдняя зарплата ў маi склала Br847 тыс. ($395,9 у эквiваленце). У маi ўзровень сярэдняй заработнай платы ў работнiкаў прамысловасцi быў роўны $445,4; будаўнiцтва — $502,2; транспарту — $453,9; сувязi — $445,7; сельскай гаспадаркi — $255,3 у эквiваленце. Сярэднi заработак бюджэтнiкаў у маi склаў Br714,8 тыс., або $334,1 у эквiваленце. Майская зарплата ўрачоў была ў сярэднiм $545,8, настаўнiкаў — $352,7, прафесарска-выкладчыцкага складу — $613,9, навуковых работнiкаў — $537,9, артыстаў — $352 у эквiваленце. Рэальная сярэднямесячная зарплата работнiкаў у Беларусi павялiчылася ў студзенi-маi 2008 года на 8,3 працэнта ў параўнаннi са студзенем-маем 2007-га (пры прагнозе на год — на 8,5 працэнта). Павялiчылася пакупная здольнасць заработнай платы. У маi гэтага года яна склала 254,9 працэнта мiнiмальнага спажывецкага бюджэту. У мiнiстэрстве адзначылi, што праводзiцца работа па ўдасканаленні аплаты працы работнiкаў рэальнага сектара эканомiкi ў частцы ўзмацнення яе залежнасцi ад вынiкаў фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў у студзенi-маi гэтага года склала Br802,4 тыс. Яна павялiчылася да ўзроўн |
|