1000-доларавую зарплату — да канца 2010 года!
1000-доларавую зарплату — да канца 2010 года!
Парламенцкі дзённiк Сацыяльна-эканамiчныя пытаннi — перспектывы развiцця беларускай эканомiкi, зарплата, кошт жылля i жыллёва-камунальных паслуг, iльготы адзiнокiм мацi — гэтыя i iншыя пытаннi абмяркоўвалiся ўчора ў Авальнай зале Дома Ўрада. Тут на сумеснае пасяджэнне сабралiся дэпутаты абедзвюх палат парламента, каб заслухаць традыцыйную штомесячную справаздачу членаў Урада. Зарплата павiнна раўняцца кошту 1 кв. м жылля Так, як гэта было ў савецкiя часы, заявiў першы вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Сямашка. "Неабходна думаць аб зарплаце, эквiвалентнай 1 тысячы долараў, такую задачу паставiў Прэзiдэнт", — сказаў ён. Ужо да канца 2010 года Ўрад плануе забяспечыць сярэднюю зарплату на ўзроўнi $760, а ў рэальным сектары яна будзе яшчэ большай. Першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра лiчыць, што можна звязваць планы па павелiчэннi даходаў насельнiцтва з прагнозамi па росце аб’ёмаў будаўнiцтва жылля. У гэтай сувязi ён нагадаў, што ў 2010 годзе аб’ём уводзiмага ў эксплуатацыю жылля павiнен вырасцi ў 2 разы ў параўнаннi з 2008 годам i дасягнуць 10 млн кв. м. Пры ўсiм гэтым Урад будзе "падцiскаць" будаўнiкоў, каб знiжаць кошт квадратнага метра. Любы чалавек, якi працуе сёння, павiнен мець магчымасць на свае грошы пабудаваць сабе жыллё, узяўшы крэдыт. "Гэта рэальныя дзеяннi Ўрада", — падкрэслiў У. Сямашка. Таксама ён адзначыў праблему адтоку квалiфiкаваных кадраў з Беларусi ў сувязi з адносна нiзкiм узроўнем зарплат. "Сёння па гэтай прычыне ў Расiю "зманьваюць" лепшых спецыялiстаў сярэдняга звяна з многiх нашых вядучых прадпрыемстваў, з таго ж Беларускага металургiчнага завода, — сказаў У. Сямашка. — Таксама застаецца вострым дэфiцыт квалiфiкаваных кадраў у будаўнiцтве. Мы разумеем гэтую праблему, i лiчым, што сёння, як нiколi, актуальны лозунг — "Кадры вырашаюць усё". Каб выправiць сiтуацыю, Урад будзе рухацца па трох напрамках: агульнае павышэнне сярэдняй зарплаты да 750—1000 долараў праз 2,5 года, узмацненне дыферэнцыяцыi заработнай платы (хтосьцi будзе атрымлiваць 500 долараў, а хтосьцi — 5 тысяч) i ўзмацненне сацыяльнага пакета для квалiфiкаваных кадраў. А вось канкрэтна зарплата дырэктара беларускай атамнай станцыi складзе 8—10 тыс. долараў у месяц. Уладзiмiр Сямашка сказаў, што гэта хоць i менш, чым у Расii, але па нашых мерках — добрая зарплата. Адзiнокiм мацi — iльготнае крэдытаванне жылля Яшчэ адна цiкавая прапанова прагучала з вуснаў дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Галiны Мазуркевiч: iльготнае крэдытаванне ў Беларусi неабходна распаўсюдзiць i на адзiнокiх мацi. Як лiчыць дэпутат, не ўсе жанчыны могуць знайсцi спадарожнiка жыцця, але хочуць рэалiзаваць сябе ў якасцi мацi i нарадзiць дзiця па-за шлюбам. Праблема ў тым, што яны не лiчацца маладымi сем’ямi i не маюць правы на льготнае крэдытаванне. Для вырашэння гэтай несправядлiвасцi вырашана было накiраваць прапановы па ўнясеннi змяненняў у адпаведны ўказ Прэзiдэнта краiны. Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва падтрымлiвае гэтую iнiцыятыву, таму ёсць надзея, што сiтуацыя тут зменiцца. Абавязковая школьная праграма будзе зменшана Гэта ўлiчана ў праекце Дэкрэта Прэзiдэнта, якi датычыцца ўдасканалення сiстэмы сярэдняй адукацыi ў Беларусi. У прыватнасцi, прадугледжваецца змяншэнне на 20 працэнтаў абавязковай школьнай праграмы i павелiчэнне факультатыўнай. Аб гэтым дэпутатам расказаў намеснiк мiнiстра адукацыi Казiмiр Фарыно. Ён паведамiў, што агульная сярэдняя адукацыя будзе 11-гадовай, прычым для кожнай сярэдняй установы адукацыi ўводзiцца адзiны вучэбны план. Навучанне будзе пачынацца з 6 гадоў або пазней. Чатыры гады дзiця будзе вучыцца ў пачатковай школе, пасля 9 гадоў вучобы атрымае базавую адукацыю, а пасля 11 класаў — агульную сярэднюю. Замежныя мовы школьнiкi будуць вывучаць з трэцяга класа ў аб’ёме 2 гадзiны ў тыдзень, а ў гiмназii — пачынаючы з пятага класа па 4 гадзiны ў тыдзень. Таксама будуць уведзены чатыры напрамкi гiмназiй i лiцэяў: фiзiка-матэматычны, хiмiка-бiялагiчны, грамадазнаўчы i фiлалагiчны. Казiмiр Фарыно паведамiў, што ў краiне плануецца аднамомантны пераход усёй сiстэмы сярэдняй адукацыi на 11-гадовы перыяд навучання. Дзецi, якiя сёлета скончылi базавую школу, у наступным годзе атрымаюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi. Такiх навучэнцаў каля 78 тысяч. Яны будуць вучыцца адзiн год замест двух. "Гэтыя дзецi будуць займацца па асобнай праграме. У суботу для iх плануецца арганiзаваць вучэбны дзень. Выкарыстанне шостага дня тыдня дасць магчымасць iм атрымаць якасную сярэднюю адукацыю", — лiчыць намеснiк мiнiстра адукацыi. Для iх жа будуць распрацаваныя асобныя тэсты пры паступленнi ў ВНУ. У сувязi з гэтым плануецца 100-працэнтная перападрыхтоўка настаўнiцкiх кадраў, складаецца i асобны каляндарны план. Анатоль СЛАНЕЎСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыяльна-эканамiчныя пытаннi — перспектывы развiцця беларускай эканомiкi, зарплата, кошт жылля i жыллёва-камунальных паслуг, iльготы адзiнокiм мацi —
|
|