У. Сямашка лічыць неабгрунтаванымi прэтэнзii расiйскага боку аб пастаўцы сухога малака з Беларусi
У. Сямашка лічыць неабгрунтаванымi прэтэнзii расiйскага боку аб пастаўцы сухога малака з Беларусi
Першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка лiчыць неабгрунтаванымi прэтэнзii расiйскага боку аб пастаўцы сухога малака з Беларусi. Аб гэтым ён заявiў, адказваючы на пытаннi парламентарыяў. Паводле яго слоў, у Расii пачалiся размовы аб тым, што з Беларусi хлынула таннае сухое малако i iм трэба прымаць антыдэмпiнгавыя меры. Як адзначыў першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi, у Расii павiнны толькi "радавацца, што да iх пайшло таннае малако". Уладзiмiр Сямашка канстатаваў, што два гады таму цана на сухое абястлушчанае малако складала $1,65—1,85 за кг, сёння яно пастаўляецца ў Расiю па цане $2,7 за кг. Уладзiмiр Сямашка паведамiў, што ў 2006 годзе быццам бы 100 працэнтаў вырабленага ў нашай краiне сухога малака пастаўлялася ў Расiю. "Але пасля таго, як мы пачалi працаваць праз Беларускую ўнiверсальную таварную бiржу, высветлiлася, што гэта не так. У 2007 годзе ў Расiйскую Федэрацыю пайшло толькi 23 працэнты вырабленага сухога малака, астатняе пастаўлялася ў Францыю, Польшчу, Кiтай, Японiю. Яно i раней iшло туды праз пасрэднiкаў", — заявiў Уладзiмiр Сямашка. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка лiчыць неабгрунтаванымi прэтэнзii расiйскага боку аб пастаўцы сухога малака з Беларусi. Аб гэтым ён |
|