21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Больш за 80 працэнтаў грамадзян маюць намер удзельнічаць у парламенцкiх выбарах

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 80 працэнтаў грамадзян маюць намер удзельнічаць у парламенцкiх выбарах

Пра гэта паведамiў БЕЛТА дырэктар Інфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Алег Праляскоўскi, спасылаючыся на вынiкi праведзенага сацыялагiчнага даследавання.

Адказваючы на пытанне: "Цi прымеце вы ўдзел у маючых адбыцца 28 верасня парламенцкiх выбарах?", адназначна станоўчы адказ далi 58,2 працэнта апытаных. Хутчэй удзельнiчаць у выбарах, чым не ўдзельнiчаць маюць намер 21,8 працэнта рэспандэнтаў. Нязначная частка рэспандэнтаў адказала на гэта пытанне "не" — 4,1 працэнта i "хутчэй не" — 4,2 працэнта. Астатнiя не вызначылiся.

Большасць будучых выбаршчыкаў (50,3 працэнта) свой намер удзельнiчаць у маючых адбыцца парламенцкiх выбарах матывуюць галоўным чынам тым, што выбары — гэта грамадзянскi абавязак, рэалiзацыя грамадзянскiх правоў.

Амаль чвэрць (22,8 працэнта) заяўляюць, што пойдуць на выбары, паколькi ад iх залежыць магчымасць змяненняў да лепшага ў жыццi краiны, 15,9 працэнта — з-за магчымасцi паўплываць на кадравы склад структур улады, 14,1 працэнта — з-за рэальнай магчымасцi ў ходзе выбараў удзельнiчаць у жыццi краiны.

Нязначная частка апытаных (4,2 працэнта) матывам свайго ўдзелу ў выбарах назвалi вымушаючыя iх прычыны, сярод якiх "прымушаюць на рабоце або вучобе, становiшча абавязвае i да т.п."

Такая ж нязначная колькасць рэспандэнтаў (ад 1,5 працэнта да 3,5 працэнта) матывавалi свой няўдзел у маючых адбыцца выбарах тым, што "гэтыя выбары не паўплываюць на сiтуацыю ў краiне, таму няма сэнсу ў iх удзельнiчаць", "мой голас нiчога не вырашыць", "лiчу, што не будзе дастойных кандыдатаў", "лiчу, выбары будуць несумленныя".

Сацыялагiчнае даследаванне праводзiлася ў красавiку—чэрвенi 2008 года. Усяго апытана 1994 рэспандэнты ва ўзросце ад 18 гадоў i старэйшых. Статыстычная пагрэшнасць не перасягае 3 працэнты.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамiў БЕЛТА дырэктар Інфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Алег Праляскоўскi, спасылаючыся на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика